Навіны на тэму: звароты
09.11.2012 Брэст: дэпутатаў заклікаюць садзейнічаць увядзенню малога памежнага руху
У звароце, пад якім распачаты збор подпісаў, утрымліваецца просьба жыхароў беларуска-польскага памежжа да дэпутатаў накіраваць ва ўрад Беларусі запыт аб неабходнасці зрабіць тэрміновыя меры па рэалізацыі закона "Аб ратыфікацыі дамовы паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча аб правілах памежнага руху".
07.11.2012 Брэсцкія ўлады ігнаруюць просьбы пра паляпшэнне транспартнага абслугоўвання
Жыхары абласнога цэнтру ніяк не могуць дамагчыся, каб аўтобусны парк №1 г.Брэста скарэктаваў рух грамадскага транспарту, які тычыцца мікрараёнаў Граеўка і Бярозаўка.
07.11.2012 Парычы: вярнуць дзяцей у сям'ю
600 подпісаў у падтрымку шматдзетнай маці, у якой адабралі 5 прыёмных дзяцей, сабрала міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Добрая воля”.
05.11.2012 Гомельскія сябры БАЖ звярнуліся ў Дзяржкантроль у падтрымку “Arche-Пачатак”
Так БАЖаўцы вырашылі падтрымаць свайго калегу Андрэя Пачобута, які знаходзіцца пад крымінальным пераследам, і часопіс “Arche-Пачатак”, якому пагражае закрыццё.
25.10.2012 Дольшчыкі з Брылевічаў запісалі зварот да Лукашэнкі: «УКБ разгарнуў цкаванне і шантаж»
Новае пасланне Аляксандру Лукашэнку праз YouTube перадалі грамадзяне, што ўвязаліся ў будаўніцтва дома № 3, які ўзводзіцца паміж вуліцай Сямашкі і мікрараёнам Брылевічы ў Мінску. Зварот зачытвае голас за кадрам. Ён жа з першых секунд тлумачыць: «Дольшчыкі настолькі запалоханыя анархіяй забудоўшчыка, што добраахвотнікаў, якія хацелі б зачытаць зварот на камеру, не знайшлося».
23.10.2012 Горкі: не дамогшыся адказу ад чыноўнікаў, людзі скардзяцца ў незалежную газету
Стаміўшыся дабівацца справядлівасці, жыхары Горак звяртаюцца за дапамогай у якасці апошняй інстанцыі ў незалежную газету “Узгорак”.
23.10.2012 Слонім: каталіцкія вернікі рыхтуюць зварот да гарадскіх уладаў
Каталіцкія вернікі распачалі збор подпісаў пад заявай на імя старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча. У заяве каталікі просяць далучыць іх прыход — Касцёл Прасвятой Панны Марыі да агульнай гарадской сістэмы ацяплення.
23.10.2012 У Віцебску збіралі подпісы за паляпшэнне аўтобуснага руху
Віцебскі аўтапарк адчувае востры дэфіцыт кіроўцаў, бо многія звольніліся з транспартага прадпрыемства і знайшлі лепшую працу.
19.10.2012 Каваленка і Пазняк далі прэс-канферэнцыю ў Варшаве
«Я дзякую ўсім за моцную падтрымку, пра якую я ведаў нават у турме», — заявіў былы палітвязень Сяргей Каваленка падчас адмысловай прэс-канферэнцыі ў Варшаве.
10.10.2012 Жыхары брэсцкага шматпавярховіка працягнуць змаганне за права на годнае жыццё
Некалькі дзесяткаў чалавек падпісаліся пад зваротам у Брэсцкі гарвыканкам з патрабаваннем правесці капітальны рамонт дому №12 па вуліцы Янкі Купалы ў абласным цэнтры і прывесці ў належны стан дваровую тэрыторыю. Сёння яны кажуць пра пэўны плён гэтай ініцыятывы.
10.10.2012 Хоцімскія ўлады на звароты грамадзян рэагаваць не жадаюць
Улады Хоцімскага раёна ўжо на працягу некалькіх месяцаў фактычна ігнаруюць звароты жыхароў вуліцы Пушкінскай Хоцімска, якія дамагаюцца таго, каб іх вуліца была адрамантаваная належным чынам, як гэта абяцалі рознага ўзроўню чыноўнікі.
01.10.2012 Адміністрацыя прэзідэнта запалохвае грамадзян, якія звярнуліся за дапамогай
Удзельнікі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры спадзяваліся, што новы кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў дапаможа вырашыць праблему адпісак з органаў суду і пракуратуры на нашыя скаргі.
18.09.2012 Відэазварот прадстаўнікоў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" да выбаршчыкаў
Каардынатары кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Гулак і Валянцін Стэфановіч заклікаюць выбаршчыкаў паведамляць пра прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні. Такімі сведчаннямі могуць быць любыя аўдыа, відэа і фотадакументы.
31.08.2012 Мазырская пракуратура не падтрымала намаганні па абароне свабодаў грамадзян
Праваабаронца Уладзімір Целяпун адрымаў адказ з пракуратуры Мазырскага раёна Гомельскай вобласці на сваю заяву па вызначэнні законнасці рашэння Мазырскага райвыканкама “Аб масавых мерапрыемствах”.
17.08.2012 Выйшлі з адпачынку - вызваліце Сурапіна!
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 16 ліпеня накіравала ліст да прафесарска-выкладчыцкага калектыву Інстытута журналістыкі БДУ з просьбай падтрымаць свайго студэнта і паспрыяць ягонаму вызваленню. Падаем тэкст звароту: