Навіны на тэму: звароты
17.12.2010 Прыгавораны да пакараньня сьмерцю звярнуўся да Прэзідэнта Беларусі
Прысуджаны да пакараньня сьмерцю Алег Грышкаўцоў звярнуўся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з прашэньнем прыпыніць выкананьне сьмяротнага прысуду да разгляду ў Камітэце па правах чалавека яго індывідуальнага паведамленьня. 13 сьнежня гэты ліст праз адвакатаў быў перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта.
11.11.2010 У Мінску вывучаюць зварот аб змякчэнні стаўлення да сваякоў расстраляных
Брэстаўчанка Сьняжана Неўдах атрымала адказ на свой зварот у прэзідэнцкую Адміністрацыю. Яна прасіла, каб маці расстралянага Андрэя Жука паведамілі пра месца пахавання сына. У адказе з Адміністрацыі паведамляецца, што пытанне вывучаецца ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прававы кансультант Сняжана Неўдах Раман Кісляк.
20.10.2010 Асноўныя прэтэндэнты на прэзідэнцтва выступілі ў падтрымку царквы «Новае Жыццё”
Зварот у абарону царквы «Новае Жыццё» і ў абарону права на свабоду веравызнання бліжэйшымі днямі будзе накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, у офіс АБСЕ у Рэспубліцы Беларусь, Еўрапейскі Парламент, а таксама міжнародным праваабарончым арганізацыям.
13.10.2010 Што адкажа Прэзідэнт Лукашэнка на зварот Сьняжаны Неўдах?
Маці траіх дзяцей пісьмова зьвярнулася да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, каб ён дапамог атрымаць маці растралянага па прысуду суда Андрэя Жука звесткі пра месца пахаваньня сына.
06.08.2010 Справамі зніклых беларусаў зоймецца Рада бяспекі ААН?
Лідэры беларускай апазіцыі ды грамадзянскай супольнасці звярнуліся ў Раду бяспекі ААН. Яны просяць правесці міжнароднае расследаванне справаў зніклых беларусаў – Юр'я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага.
16.06.2010 У падтрымку Яўгена Якавенкі
15 чэрвеня ў Менску адбыўся “ круглы стол” па тэме: “Абарона беларускай мовы ў Беларусі: Яўген Якавенка”. Яго правядзеньне было ініцыявана БХД. Праваабаронцы, палітыкі і грамадскія дзеячы ўсебакова абмеркавалі справу прызыўніка з Гомелю Яўгена Якавенкі, якога асудзілі да 1 года так званай “хіміі” за патрабаваньне ад ваенкамату позвы на роднай мове.
23.02.2010 Камісія па нацыянальнай бяспецы “адпісала” маці Івана Міхайлава
Маці асуджанага прызыўніка Івана Міхайлава Тацяна Міхайлава атрымала адказ на свой зварот у Камісію па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
14.01.2010 Дзяржаве нагадваюць пра міжнародныя абавязкі
Гомельскі актывіст Руху “За Свабоду” Уладзімір Кацора звярнуўся ў дзяржаўныя органы з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека аб аднаўленні дзейнасці грамадскага аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы”.
10.12.2009 У Міжнародны дзень правоў чалавека праваабаронцы перадалі петыцыю ўладам (фота)
10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасці ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакарання, які расцэньваецца як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Копія звароту перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
13.11.2009 МЗС праінфармаваў кампетэнтныя дзяржаўныя органы пра рэгістрацыю скаргі Юзэпчука ў ААН
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адказала на зварот праваабаронцаў наконт рэгістрацыі ў Камітэце па правах чалавека скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Васіля Юзепчука.
12.11.2009 МЗС раіць Сяргею Гоўшу дамагацца выканання рашэння Камітэту ААН па месцы жыхарства
Нарэшце праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша дамогся “ўцямнага” адказу на свае запыты ў Міністэрства замежных спраў Беларусі наконт таго, хто мусіць выконваць рашэнні Камітэта па правах чалавека.
11.11.2009 Маці Андрэя Жука звярнулася да прэзідэнта з просьбай пра памілаванне сына (дададзены тэкст Звароту)
Змагаючыся за жыццё свайго сына, маці Андрэя Жука спрабуе выкарыстаць усе магчымыя сродкі - як міжнародныя механізмы прававой абароны, так і індывідуальны зварот да прэзідэнта краіны. 10 лістапада Святлана Жук праз сродкі масавай інфармацыі звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пра памілаванне сына, смяротны прысуд якому ўступіў у сілу пасля разгляду касацыйнай скаргі ў Вярхоўным Судзе.
03.11.2009 Праваабаронцы ў чарговы раз заклікалі МЗС выконваць міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь
Праваабаронцы накіравалі зварот у Міністэрства замежных спраў на імя міністра Сяргея Мартынава з нагоды рэгістрацыі ў Камітэце па правах чалавека ААН індывідуальнага звароту Васіля Юзэпчука, асуджанага да смяротнага пакарання.
29.10.2009 Маці Андрэя Жука, асуджанага да смяротнага пакарання, звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН
Змагаючыся за жыццё свайго сына, маці Андрэя Жука спрабуе выкарыстаць міжнародныя механізмы прававой абароны. Яна звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН з просьбай зарэгістраваць індывідуальны зварот у неадкладным парадку. Жанчына таксама выказвае спадзяванні на тое, што Камітэт як мага хутчэй звернецца да Беларусі як дзяржавы-ўдзельніцы Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах з просьбай не выконваць смяротны прысуд да разгляду скаргі па сутнасці. Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк.
28.10.2009 “Вясна” і FIDH звярнуліся ў Камітэт па катаваннях ААН
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) сумесна з Правабарончым цэнтрам “Вясна” падрыхтавалі і накіравалі паведамленне спецрэпарцёру Камітэта па катаваннях і іншых жорсткіх відах абыходжання ААН сп. Манфрэду Новаку, якое тычыцца падзеяў, звязаных з мірнымі акцыямі 9 і 16 верасня ў Менску.