Навіны на тэму: свабода слова
20.03.2019 Пятрухін, Кабанаў, а цяпер Павук - улады ўзяліся за незалежных блогераў?
Праваабаронцы “Вясны” занепакоеныя сітуацыяй, якая склалася вакол блогера Андрэя Павука, якога затрымалі раніцай 20 сакавіка.
20.03.2019 Невядомыя спрабавалі ўвайсці ў facebook i telegram супрацоўнікаў "Нашай Нівы"
"Наша Ніва" паведаміла, што за апошні месяц яны зафіксавалі некалькі спробаў незаконных уваходаў у акаўнты журналістаў газеты.
20.03.2019 Суд не прыцягнуў да адказнасці мясцовага жыхара за рэпост у Facebook
Рагачоўскі раённы суд 19 сакавіка адправіў на дапрацоўку ў мясцовы РАУС адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара райцэнтра Сяргея Алексейкава. Суддзя Валянціна Малюкова, якая разглядала справу, вынесла пастанову аб тым, што міліцыяй не вызначаныя тэрміны пачатку і заканчэння здзяйснення правапарушэння.
19.03.2019 Арлем Дэзір: Нас хвалююць пытанні барацьбы з экстрэмізмам
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір распачаў запланаваны візіт у Мінск з сустрэчы з кіраўніцтвам Беларускай асацыяцыі журналістаў і прадстаўнікамі недзяржаўных медыя.
16.03.2019 Міліцыя сарвала лекцыю moloko plus у Мінску
У Мінску днём 16 сакавіка міліцыя затрымала лектараў расійскага альманаха Moloko plus
15.03.2019 Віцебскага журналіста асудзілі за матэрыял, які перамог у журналісцкім конкурсе
Журналіста-фрылансера Віталя Скрыля абвінавацілі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ па ч. 2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь, за матэрыял, які паказаны на тэлеканале “Белсат”.
15.03.2019 Дачакаліся. Мінск наведае прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір з афіцыйным візітам наведае Беларусь 18-20 сакавіка.
13.03.2019 МЗС адказаў на просьбу акрэдытаваць «Белсат»
МЗС адказаў на петыцыю акрэдытаваць «Белсат», якая з’явілася на сайце Petitions.by у студзені. У адказе прадстаўнік МЗС спаслаўся на законы, паводле якіх акрэдытуюцца журналісты і карэспандэнцкія пункты, а не каналы.
11.03.2019 Зняў пасяджэнне камісіі "па дармаедах" — атрымаў праверку па крыміналцы
У праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуўся мінскі відэаблогер Павел Спірын, у дачыненні да якога міліцыя распачала праверку па факце абразы чыноўніка па арт. 189 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
11.03.2019 Жыхара Рагачова чакае суд за каментар у сацсетцы
19 сакавіка ў судзе Рагачоўскага раёна пачнецца адміністрацыйны працэс у дачыненні да мясцовага жыхара Сяргея Аляксейкава. Супраць яго склалі адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП).
07.03.2019 Гамельчука хочуць судзіць за рэпост парадаў ад анархістаў
7 сакавіка ў АУС Цэнтральнага раёна Гомеля пачаўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да жыхара абласнога цэнтра Пятра Маркоўскага. Супраць яго склалі адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
05.03.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: З 26 лютага па 1 сакавіка ў Брусэлі прайшоў 7-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання. На Кангрэсе, паміж іншага, не раз прагучала пра тое, што Беларусь – апошняя еўрапейская краіна, у якой дагэтуль існуе смяротнае пакаранне.
05.03.2019 Заява ГА "БАЖ" і Беларускага ПЭН-цэнтра з нагоды прысуду Марыне Золатавай
ГА “БАЖ” і Беларускі ПЭН-цэнтр заклікаюць улады Беларусі неадкладна спыніць умяшальніцтва дзяржаўных органаў у працу журналістаў і недзяржаўных СМІ, а таксама прыняць меры для адмены прысуду Марыны Золатавай і вызваліць яе ад крымінальнай адказнасці.
05.03.2019 1500 долараў штрафу берасцейскім журналістам-фрылансерам
Ціск на незалежных журналістаў з Берасця Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву з боку беларускіх уладаў не спыняецца ўжо паўгода. 4 сакавіка журналісты атрымалі вялікія штрафы: 120 базавых велічынь на дваіх альбо 3060 рублёў.
04.03.2019 Журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву чакае суд у Берасці
Журналісты-фрылансеры Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава накіроўваліся 3 сакавіка да прыпынку грамадскага транспарту, каб паехаць на плошчу Леніна, дзе па нядзелях збіраюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам.