Навіны на тэму: свабода слова

"Узяць пад варту адразу ў зале суда". Журналісту Гардзіевічу вынеслі прысуд

02.08.2021 "Узяць пад варту адразу ў зале суда". Журналісту Гардзіевічу вынеслі прысуд

У судзе Іванаўскага раёна 2 жніўня агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да драгічынскага карэспандэнта "Першага рэгіёну" Сяргея Гардзіевіча. Пра гэта паведамляе сам "Першы рэгіён".

Хроніка палітычнага пераследу за 27 ліпеня

27.07.2021 Хроніка палітычнага пераследу за 27 ліпеня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 27 ліпеня.

Два гады "хатняй хіміі" – за абразу Чамаданавай

22.07.2021 Два гады "хатняй хіміі" – за абразу Чамаданавай

Справу вёў суддзя Дзмітрый Карсюк.

Заява аб прызнанні чатырох чалавек па справе “Нашай Нівы” палітычнымі зняволенымі

12.07.2021 Заява аб прызнанні чатырох чалавек па справе “Нашай Нівы” палітычнымі зняволенымі

Раніцай 8 ліпеня 2021 супрацоўнікі сілавых структур прыйшлі з ператрусамі ў рэдакцыю, да журналістаў і рэдактараў выдання “Наша Ніва”. Амаль адначасова Міністэрства інфармацыі на падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры “ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена пунктам 1 артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”, абмяжавала доступ да сайта рэдакцыі “Наша Ніва” nn.by. Прычым сайт не адчыніяеца ні з тэрыторыі Беларусі, ні з-за мяжы.

FIDH і ПЦ "Вясна" асуджаюць чарговую атаку на незалежныя СМІ, якая пагражае свабодзе слова ў Беларусі

09.07.2021 FIDH і ПЦ "Вясна" асуджаюць чарговую атаку на незалежныя СМІ, якая пагражае свабодзе слова ў Беларусі

Сумесная заява Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра "Вясна" па сітуацыі з затрыманнем 8 і 9 ліпеня супрацоўнікаў незалежных СМІ.

Арышты рэдактароў "Нашай Нівы" – удар па беларускім суверэнітэце

09.07.2021 Блог Алеся Бяляцкага: Арышты рэдактароў "Нашай Нівы" – удар па беларускім суверэнітэце

Тыя, хто безпадстаўна кідаюць за краты пісьменьнікаў, актораў, дзеячоў культуры – парушаюць правы чалавека, разбураюць беларускі народ і дзяржаўны суверэнітэт.

БАЖ: Спыніце знішчэнне беларускіх незалежных медыя

08.07.2021 БАЖ: Спыніце знішчэнне беларускіх незалежных медыя

"Беларуская асацыяцыя журналістаў" выступіла з заявай, у якім патрабуе ў беларускіх уладаў спыніць знішчэнне незалежных медыя і знішчэнне свабоды слова ў Беларусі.

Да года "хатняй хіміі" асудзілі дзяўчыну, якая перарабіла гімн у асабістым твітары

28.06.2021 Да года "хатняй хіміі" асудзілі дзяўчыну, якая перарабіла гімн у асабістым твітары

Ганну Важнік прызналі вінаватай паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.

Год "хатняй хіміі" запрасілі для дзяўчыны, якая перарабіла гімн у асабістым твітары

25.06.2021 Год "хатняй хіміі" запрасілі для дзяўчыны, якая перарабіла гімн у асабістым твітары

25 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна пачаў разглядаць справу 26-гадовай Ганны Важнік, якую абвінавацілі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.

Хроніка палітычнага пераследу за 24 чэрвеня

24.06.2021 Хроніка палітычнага пераследу за 24 чэрвеня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. 

Тры гады "хіміі" — за паведамленні ў чатах Telegram

24.06.2021 Тры гады "хіміі" — за паведамленні ў чатах Telegram

24 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёну г.Мінска вынеслі прысуд Аляксею Спірыдонаву.

Суд аб прызнанні матэрыялаў і сацсетак TUT.BY экстрэмісцкімі: што вядома цяпер

24.06.2021 Суд аб прызнанні матэрыялаў і сацсетак TUT.BY экстрэмісцкімі: што вядома цяпер

Працэс аб прызнанні прадукцыі партала TUT.ВУ і сацсетак выдання экстрэмісцкай прыпынены на нявызначаны тэрмін.

Абразы Лукашэнкі, здзек з дзяржаўных сімвалаў і паўторны суд над палітвязнем. Як беларусаў судзілі па дыфамацыйных артыкулах на гэтым тыдні

18.06.2021 Абразы Лукашэнкі, здзек з дзяржаўных сімвалаў і паўторны суд над палітвязнем. Як беларусаў судзілі па дыфамацыйных артыкулах на гэтым тыдні

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту.

Лісты з-за кратаў: творчасць зняволеных

17.06.2021 Лісты з-за кратаў: творчасць зняволеных

Сённяшняя падборка — пра тое, што для творчасці няма межаў нават за кратамі, і гэта можна пабачыць у лістах, якія зняволенныя дасылаюць сваім блізкім. 

У Гродне і Мінску ў выходныя затрымалі журналістаў. Хроніка палітычнага пераследу 29-30 траўня

30.05.2021 У Гродне і Мінску ў выходныя затрымалі журналістаў. Хроніка палітычнага пераследу 29-30 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне ў выходныя 29 і 30 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства