Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
23.02.2016 Міжнародная канферэнцыя па праблеме смяротнага пакарання пройдзе ў сакавіку ў Мінску
Мінск, 22 лютага. Міжнародная канферэнцыя па праблеме смяротнага пакарання пройдзе ў сакавіку ў Мінску. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН паведаміла новы пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб.
22.02.2016 Папа Францішак заклікаў да адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце
Папа Францішак заклікаў усіх сусветных лідараў прадэманстраваць сваю мужнасць і не прыводзіць у гэтым годзе ў выкананне прысуды смяротнага пакарання.
19.02.2016 Дырэктар БДІПЧ АБСЕ заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне
У адказ на апошнія смяротныя прысуды, вынесеныя Сяргею Хмялеўскаму на гэтым тыдні і Генадзю Якавіцкаму 5 студзеня 2016 г., дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ) Міхаэль Георг Лінк заклікаў Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.
18.02.2016 У Вярхоўным судзе прызначаныя даты разгляду смяротных прысудаў Куляшу і Якавіцкаму
Скаргі, асуджаных да вышэйшай меры пакарання Івана Куляша і Генадзя Якавіцкага будуць разгледжаныя Калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда 26 лютага і 22 сакавіка адпаведна.
17.02.2016 Заява ЕС з нагоды новага смяротнага прысуду ў Беларусі
17 лютага дыпламатычная служба Еўрапейскага Саюза распаўсюдзіла заяву з нагоды вынясення Мінскім абласным судом смяротнага прысуду ў дачыненні да Сяргея Хмялеўскага.
17.02.2016 Урад Беларусі адрэагаваў на скаргу Вольгі Груновай ў ААН
Урад Беларусі адказаў на скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека маці растралянага ў 2014 годзе жыхара Гомеля Аляксандра Грунова.
16.02.2016 Вынесены другі смяротны прысуд ў гэтым годзе (дапоўнена)
Па папярэдняй інфармацыі, якая стала вядомая прадстаўнікам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” на днях Мінскі абласны суд вынес смяротны прысуд жыхару Мачулішчаў Мінскага раёна.
16.02.2016 Касацыя на смяротны прысуд Івану Куляшу будзе разгледжана ў Вярхоўным судзе 26 лютага
Мінск, 16 лютага. У Вярхоўным судзе Беларусі вызначана дата разгляду касацыі на прысуд Гродзенскага абласнога суда, які вынес смяротны прысуд забойцу жанчын-прадаўцоў у Лідскім раёне, - 26 лютага. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-сакратар ВС Юлія Ляскова.
02.02.2016 Разгляд скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Івана Куляша ў Вярхоўным судзе перанесены (абноўлена)
Прычына - бок абароны падаў дадаткі да касайцыйнай скаргі ў Калегію па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі. Для іх вывучэння Вярхоўнаму суду патрабуецца дадатковы час.
27.01.2016 Таямніцы расстрэльнага калідора. Частка 3
У трэцяй частцы публікацыі сабраныя сведчанні пра смяротныя прысуды апошніх гадоў, апісанні псіхалагічнага стану асуджаных і тыя нешматлікія звесткі пра іх жыццё перад расстрэлам, якія давялося расшукаць праваабаронцам.
26.01.2016 Amnesty International: Замяніце сьмяротны прысуд Генадзю Якавіцкаму
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае прэзыдэнта Беларусі зьмякчыць сьмяротнае пакараньне Генадзю Якавіцкаму.
26.01.2016 Таямніцы расстрэльнага калідора. Частка 2
Прадстаўнікамі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" збіраюцца ўспаміны і сведчанні былых супрацоўнікаў СІЗА №1, былых вязняў, сваякоў расстраляных, частка якіх і пакладзеныя ў аснову дадзенай публікацыі.
25.01.2016 Таямніцы расстрэльнага калідора. Частка 1
Прадстаўнікамі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» збіраюцца ўспаміны і сведчанні былых супрацоўнікаў СІЗА №1 і былых вязняў, сваякоў расстраляных, частка якіх і пакладзеныя ў аснову дадзенай публікацыі.
22.01.2016 Мы ўсе саўдзельнікі забойства
Зімбабвэ дэ-факта ўвяла мараторый на смяротнае пакаранне, таму што там няма людзей, гатовых выконваць прысуды. У Беларусі ў гэтым годзе ўжо з’явіўся першы асуджаны да смерці.
21.01.2016 Асуджаны да смерці Генадзь Якавіцкі падаў скаргу ў Вярхоўны суд
20 студзеня асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Вілейкі Генадзь Якавіцкі накіраваў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд.