Навіны на тэму: апазіцыя
12.09.2014 Гомель: суд па зыску Андруся Цянюты да ГДУ ім.Ф.Скарыны адклалі з-за выкліку ў суд перакладчыка на беларускую мову
Заяўнік выступіў з хадайніцтвам весці працэс на беларускай мове. Суддзя запярэчыла, што малады чалавек валодае рускай мовай, і таму няма неабходнасці весці працэс на беларускай мове ці выклікаць у суд перакладчыка. Андрусь Цянюта з гэтым не пагадзіўся.
12.09.2014 Салігорск: Моладзевага актывіста выклікаюць у міліцыю
Актывіста салігорскай суполкі Маладога Фронту Андрэя Тычыну выклікаюць у мясцовае аддзяленне міліцыі. На думку маладафронтаўца, выклік можа быць звязаны з перафарбаваннем арт-групай “Партызан” 15-метровага знаку на ўездзе ў горад у бел-чырвона-белыя колеры.
11.09.2014 Затрыманне Алены Дубаносавай следчы камітэт лічыць законным
Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў з Мікашэвічаў атрымаў адказ на сваю скаргу аб затрыманні на вуліцы яго жонкі Алены і змяшчэнні яе на 3 сутак у следчы ізалятар.
10.09.2014 У Магілёве невядомыя пракалолі шыны аўтамабіля маці актывіста Ігара Барысава
Агулам на шынамантажы налічылі 16 праколаў. Сацыял-дэмакрат адзначае, што аўтамабіль “Аўдзі” з’яўляецца сямейным, і ён ім таксама карыстаецца час ад часу. Машына стаяла на паркоўцы і нікому не замінала. Іншыя аўтамабілі не былі пашкоджаны.
04.09.2014 13 заявак на пікеты – 13 адмоваў
Актывісты па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ў Гродзенскай вобласці атрымалі 13 адмоваў на 13 заявак аб правядзенні інфармацыйных пікетаў у розных гарадах. Тэматыка заяўленых пікетаў была наступная: інфармаванне насельніцтва пра праблемы ўсталявання малога памежнага руху.
04.09.2014 У Магілёве ціснуць на сям’ю намесніка старшыні БСДП Ігара Барысава
Тры дні таму да яго маці на працу, якая працуе на заводзе “Чырвоны металіст”, завіталі супрацоўнікі КДБ, якія цікавіліся, чым займаецца яе сын і дзе працуе. Таксама пыталіся ў Валянціны Іванаўны, калі ў яе сканчаецца працоўны кантракт, і запатрабавалі ў дырэктара прадпрыемства на яе характарыстыку.
11.08.2014 Суддзя Мотыль заявіла актывісту: “Я ведаю, што вы прызнаеце сваю віну”
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці таемнага затрымання актывіста “Альтэрнатывы” Алега Кераля 5 жніўня.
03.08.2014 Брэст: ад арганізатараў пікета, што адбыўся яшчэ 1 чэрвеня, патрабуюць даплаты за дзяжурства медычнага транспарту
Акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей, была дазволеная ўладамі і адбылася на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, які рашэннем Брэсцкага гарвыканкама вызначаны як месца для правядзення масавых мерапрыемстваў.
01.08.2014 Гомель: суд палічыў забарону антыкарупцыйнага пікета законнай
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля ў асобе суддзі Андрэя Цалуйка прызнаў законнымі дзеянні гарвыканкама, які не дазволіў партыі левых «Справядлівы свет» правесці ў горадзе пікет, і пакінуў скаргу без задавальнення. Прычым пікет левыя планавалі правесці з мэтай аказання падтрымкі дзеянняў прэзідэнта Беларусі па барацьбе з карупцыяй і злоўжываннямі сярод чыноўнікаў.
01.08.2014 Пасля скаргі актывіста ў МУС хоцімскага міліцыянера прыцягнулі да адказнасці
“За дапушчаныя парушэнні нормаў адміністрацыйнага заканадаўства, павярхоўны разгляд вашага звароту часова выконваючы па пасадзе абавязкі начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Хоцімскага РАУС Курленкоў П. А. прыцягнуты да адказнасці".
31.07.2014 Магілёў: затрыманне Алеся Сердзюкова за збор подпісаў у падтрымку “Народнага рэферэндума”
"Міліцыянтаў у першую чаргу хвалявала, ці з’яўляюся я распаўсюднікам газет “Народны рэферэндум”, і ці ёсць у мяне з сабой гэтыя газеты. Яны даглядзелі мае рэчы і нічога не знайшлі. Сказалі, што ім паступіла інфармацыя, што я акрамя збору подпісаў магу распаўсюджваць падобнага кшталту літаратуру".
28.07.2014 Пракуратура Магілёўскай вобласці прыйшла да высновы, што затрымліваць кандыдата ў дэпутаты непасрэдна на выбарчым участку законна
“Гэта проста цырк нейкі, - кажа Валерый Каранкевіч. – Супрацоўнікі хоцімскай міліцыі без усялякіх падстаў затрымлівалі мяне і на парламенцкіх выбарах 2012 года, і на выбарах у мясцовыя Саветы ў гэтым годзе, і пракуратура пастаянна лічыць іх дзеянні законнымі".
23.07.2014 Магілёў: намеснік старшыні БСДП Ігар Барысаў абвінавачваецца ў парушэнні “Закона аб СМІ”
Ігара Барысава абвінавацілі ў парушэнні арт. 22.9 ч.2 КаАП РБ, у адпаведнасці з якім ён, не з’яўляючыся распаўсюднікам СМІ, у парушэнне арт.17 Закона “Аб СМІ” 16 ліпеня на аўтатрасе Мінск-Магілёў здзяйсняў дастаўку “улётак” “Сацыял-дэмакрат” і “НАШ Магілёў” у агульнай колькасці 11 800 асобнікаў на сваім уласным аўтамабілі.
23.07.2014 Тамару Сяргей хочуць закратаваць за лісты да ўладаў
З 22 ліпеня падпісантаў калектыўных зваротаў ў Адміністрацыю прэзідэнта — актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры выклікаюць на апытанні ў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных справаў.
23.07.2014 Гродзенскі актывіст АГП падаў скаргу ў КПЧ ААН
22 ліпеня старшыня гродзенскай гарадской арганізацыі АГП Ежы Грыгенча накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Падставай для звароту ў наднацыянальны орган абароны правоў чалавека стала рашэнне Ленінскага суда Гродна, які пад старшынствам суддзі Алены Пятровай аштрафаваў яго за актыўны ўдзел у масавым мерапрыемстве.