Навіны на тэму: апазіцыя
21.11.2013 Ад уладаў Быхава патрабуюць вызначыць месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў
Старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ, пісьменнік Сяргей Антонаў 21 лістапада падаў у мясцовы райвыканкам пісьмовы зварот да яго старшыні Дзмітрыя Калеева. У звароце Сяргей Антонаў просіць старшыню райвыканкама вызанчыць месца для правядзення пікетаў на тэрыторыі горада Быхава.
21.11.2013 Баранавічы: актывіст павінен заплаціць на карысць МУС 175 тысяч рублёў
У судзе Аляксандр Вайцешык даказваў, што менавіта супрацоўнік міліцыі ўчыніў яму 22 цялесных пашкоджанні, што было зафіксавана судова-медыцынскай экспертызай 27 ліпеня 2011 года. Дадзены канфлікт паміж грамадскім актывістам і супрацоўнікам міліцыі, які быў у цывільным адзенні, адбыўся днём ва ўласнай кватэры Вайцешыка.
20.11.2013 Улады Хоцімскага раёна дазволілі пікет супраць замежных вайсковых баз з чацвёртага разу
Хоцімкі райвыканкам - адзіны ў краіне, які даў дазвол на правядзенне пікету супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі замежных вайсковых баз і вайсковых аб’ектаў. Раней на ўсе заяўкі актывістаў Партыі БНФ на правядзенне аналагічных пікетаў у самых розных рэгіёнах Беларусі прыходзілі толькі адмоўныя адказы.
19.11.2013 У Магілёве ў актывіста БСДП адбіраюць пакой у інтэрнаце
“Я ветэран працы і мяне, старога чалавека, перасяляюць у іншае месца, у іншы інтэрнат, дзе я буду жыць у пакоі з двума іншымі маладымі людзьмі. Гэта сведчыць пра знявагу старых людзей з боку дзяржавы, бо мне 67 гадоў, і са мной не ваяваць трэба, а праяўляць клопат, бо ўсё сваё жыццё я працаваў сумленна".
18.11.2013 Глыбоцкі актывіст судзіцца з райвыканкамам
Зміцер Лупач, прыхільнік стварэння БХД, хоча раз суд абскардзіць забарону на пікет салідарнасці з палітвязнямі, запланаваны на 23 лістапада. Ён лічыць забарону незаконнай і просіць суд прызнаць гэта, а таксама абавязаць выканкам даць дазвол на акцыю.
15.11.2013 Зьміцер Бародка: Грамадства гатовае і жадае зьменаў
Вязьні сумленьня ў Беларусі надалей за кратамі, пры гэтым аглядальнікі і палітыкі лічаць, што гандаль палітвязьнямі ўлады Беларусі і надалей вядуць. Але неўзабаве сытуацыя павінна зьмяніцца, лічыць Зьміцер Бародка, каардынатар грамадзянскай кампаніі „Разам для Беларусі”. Чамуі якія для гэтага сасьпелі прычыны – палітык распавядае для palitviazni.info.
11.11.2013 Старшыня Гомельскага абласнога суда накіраваў справу Дзяніса Рабянка на новы разгляд
Сем месяцаў спатрэбілася актывісту АГП з Калінкавічаў Дзянісу Рабянку, каб дамагчыся абароны сваіх правоў. Нагадаем, што яшчэ ў красавіку гэтага году на актывіста здзейсніў напад агрэсіўны сусед, распыліўшы Дзянісу Рабянку ў твар газавы балончык.
08.11.2013 Гомель: міліцыя прыцягвае да адказнасці ўдзельнікаў акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій
У Навабеліцкі РАУС Гомеля быў выкліканы Васіль Палякоў. Таксама міліцыя хоча прыцягнуць да адказнасці яшчэ як мінімум аднаго ўдзельніка акцыі – Уладзіміра Шыцікава, пра што і напісана ў міліцэйскім пратаколе: «У несанкцыянаваным шэсці прынялі ўдзел 12 чалавек, у тым ліку Васіль Палякоў і Уладзімір Шыцікаў».
08.11.2013 Магілёўскі дэмакрат абскардзіў штраф за распаўсюд улётак
7 лістапада лідар Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрый Новікаў падаў скаргу на рашэнне Ленінскага раённага суда Магілёва. Магілёвец абскарджвае штраф, які яму вынесла судзя Волкава за распаўсюд улётак "Не ваенным базам на Беларускай зямлі".
08.11.2013 Брэст: партыя “Справядлівы свет” рыхтуе акцыі супраць пагаршэння сацыяльнага становішча беларусаў
Як паведміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Леанід Майструк, нагодай для таго, каб ладзіць пікеты, з’явіліся захады ўладаў, якія тычацца чарговага падвышэння тарыфаў на камунальныя паслугі, няспынны рост коштаў на прадукты харчавання.
21.10.2013 Старшынёй МХД пераабраная Марына Хоміч
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі назваў Марыну Хоміч «новым тварам у беларускай маладзёвай палітыцы».
20.10.2013 У Воршы пададзена заяўка на пікет па праблеме аварыйнага маста
Актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Яўген Анішчанка і актывіст Руху "За свабоду" Юры Нагорны падалі заяўку ў Аршанскі райвыканкам. Яны лічаць, што даўно наспеўшая праблема рамонту аварыйнага маста праз Днепр вымагае самай пільнай увагі грамадскасці.
17.10.2013 Рэчыца: следчы камітэт вырашае, ці ўзбуджаць крымінальную справу па заяве дэмакратаў
16 кастрычніка сьледчы рэчыцкага раённага следчага камітэта Дзмітрый Блізьнюк правёў пісьмовае апытанне палітыка Уладзіміра Кацоры па заяве аб узбуджэнні ў дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ Гомельскага аблвыканкама крымінальнай справы, звязанай з пераследам і затрыманнем дэлегатаў рэспубліканскай канферэнцыі "За сумленныя, справядлівыя выбары для лепшага жыцця".
15.10.2013 У Віцебску забаранілі яшчэ два пікеты
Абедзьве забароны – з Чыгуначнай раённай адміністрацыі, і падпісаныя адной і той самай асобай - намесніцай старшыні раённай адміністрацыі Наталляй Ляпёшкінай. Але віцебскія актывісты спрабуюць зноў і зноў дастукацца да раённых уладаў, якія раз за разам ім адмаўляюць.
15.10.2013 Магілёўскага апазіцыянера хочуць выселіць з інтэрнату праз суд
Актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Мікалай Залозны атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Магілёва. Паводле яе, 24 кастрычніка 2013 года суддзя Юлія Трапыніна разгледзіць пытанне высялення актывіста з інтэрнату без прадастаўлення яму іншага жылля.