Навіны на тэму: акцыі
24.07.2020 Чаму ўчастковыя камісіі пагарэлі на тых, хто вылучаўся ад грамадзянаў шляхам збору подпісаў?
Аналітык кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Павел Сапелка на прыкладах, апублікаваных у СМІ, разбірае сітуацыю падробкі подпісаў пры вылучэнні ў члены ўчастковых камісій ад грамадзянаў шляхам падачы заявы.
21.07.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
14 і 15 ліпеня – чарговая хваля затрыманняў. Многіх асудзілі на суткі, і таму іх блізкім прыходзіцца вывучаць, што можна перадаваць у ЦІП. Гэта "рэпрэсіі, якія мы ніколі не бачылі", – так адзначаюць праваабаронцы.
20.07.2020 Справаздача па маніторынгу агітацыйнага пікету ў Мінску 18 ліпеня
18 ліпеня ў Мінску ў Парку Дружбы народаў адбыўся агітацыйны пікет кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Дзмітрыева.
16.07.2020 Па падзеях 14 ліпеня ў Мінску ўзбуджаныя тры крымінальныя справы. Затрыманы мінчук Антон Шумаў
Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў межах крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня затрыманы мінчук Антон Шумаў. Ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
15.07.2020 Што рабіць, калі ваш сваяк ці блізкі не вярнуўся 14 ліпеня дадому пасля шматлікіх затрыманняў у Мінску?
У сувязі са шматлікімі затрыманнямі ў Мінску 14 ліпеня у Прававаабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.
15.07.2020 Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Вялікі фотарэпартаж
Па інфармацыі "Вясны" 14 ліпеня ў сталіцы падчас мірных акцый пратэсту было затрымана больш за 200 чалавек. Самыя масавыя і брутальныя затрыманні пратэстоўцаў адбыліся на Нямізе. Як гэта адбывалася — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
22.06.2020 Суды за ўдзел у "Ланцугах салідарнасці" у рэгіёнах. Спіс
У панядзелак, 22 чэрвеня, у розных гарадах Беларусі распачаліся суды над затрыманымі падчас стыхійных акцый "Ланцугі салідарнасці".
22.06.2020 Amnesty International заклікае Беларусь не расстрэльваць братоў Станіслава і Іллю Косцевых
Amnesty International распачала тэрміновую акцыю ў падтрымку братоў Станіслава і Іллі Косцевых, асуджаных да смяротнага пакарання ў Беларусі.
19.06.2020 У Мінску масава судзяць удзельнікаў пікетаў каля Камароўкі
У Мінску 19 чэрвеня праходзіць каля 20 судоў па адміністрацыйных справах па артыкуле 23.34 КаАП – за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. А фактычна судзяць тых, хто прыходзіў на акцыі падчас нядзельных збораў подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты каля Камароўскага рынку.
18.06.2020 “Гадзіна смутку і маўчання”: прэм'ера выставы, прысвечанай адной з першых масавых акцыі ў гісторыі Беларусі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Цэнтр даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі прэзентуе відэа-выставу фатографа Уладзіміра Сапагова, прысвечаную мітынгу “Гадзіна смутку і маўчання”, які адбыўся ў Мінску 26 красавіка 1989 года.
06.06.2020 Каля сталічнага ГУМа вечарам 5 чэрвеня затрымалі Арцёма Троіцкага
У Мінску, 5 чэрвеня, пасля завяршэння пікету па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты быў затрыманы малады чалавек, які хацеў разгарнуць там плакат.
05.06.2020 Супольны пікет каля сталічнага ГУМа: як развіваюцца падзеі?
Супольны пікет альтэрнатыўных кандыдатаў па зборы подпісаў анансаваўся на 18 гадзін 5 чэрвеня каля сталічнага ГУМа. Задоўга да яго пачатку, як паведамляе Еўрарадыё, у раёне заўважаецца прыкметнае ажыўленне сілавікоў.
04.06.2020 Ці слушна патрабуе прэзідэнт навесці парадак у "гарадзішку"? Каментуе эксперт
Пра які парадак казаў адзін з вылучэнцаў у кандыдаты – Аляксанд Лукашэнка, і як гэта стасуеццца з выбарчым заканадаўствам, запыталіся ў каардынатара кампаніі “Правыаабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча.
17.05.2020 Ліда: Плюс 15 сутак арышту Аляксею Барматаву
Агулам лідскія ўдзельнікі сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім атрымалі 58 сутак адміністрацыйнага арышту.
13.05.2020 Вілейка: 1350 рублёў штрафу за акцыю салідарнасці з берасцейцамі
Актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1350 рублёў) за заклікі да ўдзелу ў акцыі салідарнаслі з затрыманымі берасцейцамі і за ўдзел у гэтай акцыі 26 красавіка.