Навіны на тэму: акцыі
13.10.2020 «Аддай мой сцяг!» Ці законна сілавікі забіраюць сцягі на акцыях — тлумачыць юрыст
З юрыстам “Вясны” Аляксеем Лойка мы разабралі сітуацыю з адбіраннем сцягоў у 73-гадовай актывісткі Ніны Багінскай. Ці сапраўды выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі на акцыях забароненае, ці маюцца ў сілавікоў паўнамоцтвы забіраць сцягі на акцыях і потым іх не вяртаць — чытайце ў нашым матэрыяле.
13.10.2020 У Ляхавічах судзяць як у сталінскія часы – “тройкамі”: суддзя, міліцыянт і сакратарка
За час пасля абвяшчэння вынікаў выбараў адміністрацыйны пераслед зазналі 13 жыхароў Ляхавіч. Даюць і штрафы, і арышты.
01.10.2020 Хлопца-трансгендара вымусілі распрануцца падчас агляду ў РАУС
Затрыманы пасля акцыі салідарнасці ў Гродна хлопец-трансгендар быў вымушаны распрануцца праз просьбу міліцыі. Яго гісторыю распавёў партал Hrodna.life.
21.09.2020 У міліцыі паведамілі пра 22 затрыманых на «Беларуськаліі»
Міліцыя затрымала больш за 20 чалавек, якія выйшлі падтрымаць шахцёра Алега Кудзёлку, што адмовіўся падымацца з шахты на знак пратэсту супраць фальшывых выбараў і гвалту ў краіне.
23.08.2020 Беларусь, 23 жніўня: Хроніка падзеяў
Праваабаронцы сочаць за развіццём падзей у краіне. На сёння ў многіх гарадах абвешчаныя мітынгі пратэсту, а найбольшы - у Мінску. Улады таксама сур'ёзна рыхтуюцца, каб супрацьстаяць пратэснаму руху.
17.08.2020 Алесь Бяляцкі: "Праваабаронцы падтрымліваюць беларускіх працаўнікоў"
Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі выступіў з прамовай каля будынку Белтэлерадыёкампаніі, дзе страйкуюць супрацоўнікі БТ і пратэстуюць беларусы.
15.08.2020 Пайшлі на Акрэсціна за рэчамі і не выйшлі. У Мінску аднавіліся затрыманні
15 жніўня ў Мінску аднавіліся палітычна матываваныя затрыманні.
11.08.2020 "Спыніце гвалт!" Медыкі паведамляюць аб пацыентах з раненнямі пасля акцый пратэсту
Як паведамілі праваабаронцам "Вясны" супрацоўнікі ваеннага шпіталя ў Бараўлянах, на дадзены момант там знаходзіцца з траўмамі рознай ступені 65 пацыентаў, якіх даставілі туды з мінскіх акцыяў пратэсту ў апошнія дні. 29 чалавек прывезлі ў шпіталь вечарам і ўначы з 9 на 10 жніўня, і 36 чалавек прывезлі ў ноч з 10 на 11 жніўня. Інфармацыі аб колькасці пацярпелых з рэгіёнаў і іншых бальніц пакуль няма.
11.08.2020 МУС: У Мінску загінуў дэманстрант
Як паведамляе ў тг-канале Міністэрства ўнутраных спраў, 10 жніўня каля 23.00 падчас акцый пратэсту ў Мінску на праспекце загінуў Прытыцкага адзін чалавек.
10.08.2020 СК пра акцыі пратэсту пасля выбараў: Узбуджаныя 21 крымінальныя справы, у межах якіх затрыманыя больш за 80 чалавек
Следчы камітэт увечары 10 жніўня заявіў, што працягвае расследаванне крымінальных спраў па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 году ў Мінску і іншых рэгіёнах краіны, паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.
10.08.2020 Выбівалі дзверы сякерай. Мастака Кузьміча затрымалі да суда
Мастака Аляксея Кузьміча, які правёў мастацкую акцыю на выбарчым участку ў мінскай школе № 44, забралі на допыт у Цэнтральнае РАУС. Пра гэта паведаміў тг-канал "Нашай Нівы".
10.08.2020 Афіцыйна: Пратэсты былі ў 33 гарадах, затрыманыя каля 3000 чалавек, узбуджаныя крымінальныя справы
Паводле МУС, затрыманыя каля 3000 чалавек, з іх каля тысячы ў Мінску, «у выніку сутыкненняў» пацярпелі 50 грамадзянаў і 39 супрацоўнікаў міліцыі, некаторыя шпіталізаваныя.
07.08.2020 "Вясна" запусціла тэлеграм-бота для дапамогі затрыманым на мірных акцыях
Праваабарончы цэнтр "Вясна" запусціў тэлеграм-бота для дапамогі затрыманым на мірных акцыях і для аператыўнага збору інфармацыі пра выпадкі затрымання.
04.08.2020 Нявеста палітвязня Фурманова, якая галадала каля СІЗА, сышла па просьбе міліцыі
Да нявесты палітвязня Змітра Фурманова, якога затрымалі два месяцы таму ў Гродне падчас пікету па зборы подпісаў, галадаючай у СІЗА № 1 на Валадарскага, прыйшлі міліцыянты.
27.07.2020 Сваякі Дзмітрыя Фурманава абвясцілі галадоўку
Сваякі палітвязня Дзмітрыя Фурманава – маці Вольга Фурманава і яго дзяўчына Вольга Каракіна – абвясцілі бестэрміновую галадоўку каля будынку СІЗА№1, што на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Яны патрабуюць вызваліць Дзмітрыя Фурманава, які быў затрыманы 31 траўня на пікеце ў Гродне разам з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі.