Навіны на тэму: цэнзура
25.02.2016 Экспертнае заключэнне аб наяўнасці экстрэмізму ў кнігах рабілі ідэолагі
22 лютага ў Берасце суд Ленінскага раёну пачаў разглядаць скаргу актывіста КХП БНФ Алеся Чахольскага, які дамагаўся адмены рашэння экспертнай камісіі аб экстрэмісцкім характары кніг Зянона Пазняка.
27.11.2015 Чахольскага судзяць за нібыта «экстрэмісцкія» кнігі Зянона Пазьняка
Сакратара Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Чахольскага судзяць за захоўваньне і распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры.
23.11.2015 Праваабарончыя выданні пад пільнай увагаю мытнікаў
Пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пункце пропуску ”Беняконі-1” у жыхара Ліды Аляксандра Ганевіча былі адабраныя на экспертызу праваабарончыя кнігі, якія прыцягнулі ўвагу мытнікаў.
13.11.2015 “Цэнзары” чытаюць перапіску Іллі Дабратвора з КПЧ ААН
Між іншым, таямніца перапіскі гарантуецца грамадзянам Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і адпаведным законам.
10.11.2015 Украінскіх журналістаў абвінавацілі ў спробе правезці ў Беларусь «экстрэмісцкую літаратуру»
Здарэнне адбылося на ўкраінска-беларускай мяжы. Аляксандр Доній і яго калегі з праграмы «Апошняя Барыкада», якая выходзіць на ўкраінскім Цэнтральным канале, ехалі транзітам у Вільню. Журналістаў затрымалі на 5 гадзінаў.
10.11.2015 Знішчана кніга Віталя Сіліцкага, у якой Лукашэнка параўноўваецца з Мілошавічам
Беларускае Радыё Рацыя са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што Міністэрства інфармацыі Беларусі загадала зьнішчыць наклад пасьмяротнай кнігі палітоляга Віталя Сіліцкага «Доўгая дарога ад тыраніі: Посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сэрбіі й Беларусі».
14.08.2015 Павел Сапелка: МУС адвольна, без дастатковага абгрунтавання скарачае і без таго абмежаваныя правы зняволеных
Турэмныя цэнзары не дазволілі Яўгену Васьковічу даведацца пра магчымасць дыстанцыйнага навучання ў ЕГУ.
12.08.2015 Турэмныя цэнзары не дазволілі Яўгену Васьковічу даведацца пра магчымасць навучання
Ліст з правіламі дыстанцыйнага навучання ў ЕГУ не прапусцілі да зняволенага сябра ГА “БАЖ” Яўгена Васьковіча. Канверт вярнуўся заклеены скотчам, з пазнакай “В. не положено. См. в нутри”
12.05.2015 У Лябедзькі – канфіскацыя кніг на мяжы і пошук зброі ў кватэры
“Iнтрыга блiжэйшага часу, што знойдуць "эксперты" ў маей кнiзе "108 дзен i начэй у засценках КДБ"? Падрыў канстытуцыйнага ладу Беларусi цi праўду аб падаўленнi iншадумства i здзеках над апанентамi мясцовага правiцеля?!” – напісаў палітык у facebook.
10.04.2015 На мытні затрымалі кнігі Тацяны Шчытцовай
На беларуска-літоўскай мяжы ў Ігара Логвінава забралі 20 асобнікаў зборніка філязофскіх артыкулаў і дакладаў «Антрапалёгія. Этыка. Палітыка» аўтарства выкладчыцы ЭГУ Тацяны Шчытцовай. Зборнік выдаў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт.
27.03.2015 Некаторыя правайдэры заблакавалі доступ да апазіцыйных сайтаў і сайту "Вясны"
Некаторыя правайдэры заблакавалі доступ да апазіцыйных сайтаў "Хартыя" і "Беларускі партызан". Пра праблемы з доступам TUT.BY паведамілі абаненты ADSL (Белінфанэт), IP Telcom і life.
25.02.2015 26 лютага Мініфармацыі атрымае права зачыняць сайты за трое сутак
Ад 26 лютага набывае моц "Палажэнне аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), размешчаных у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт". Дакумент прынялі Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта і Мінсувязі па ўзгадненні з Мінінфармацыі.
14.01.2015 Логвінаў і Міністэрства інфармацыі сустрэнуцца ў судзе 19 студзеня
На наступны панядзелак у Вярхоўным судзе прызначаныя папярэднія слуханні па скарзе прыватнага прадпрыемства “Логвінаў” на адмову Міністэрства інфармацыі ўключыць кнігарню ў рэестр распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі.
19.12.2014 «Хартыю» і «Беларускі партызан» заблякавалі
Шэраг сайтаў незалежных мэдыяў недаступныя з тэрыторыі Беларусі. Калі партал TUT.by ня вытрымаў наплыву наведнікаў, то «Хартыю» і «Беларускі Партызан» заблякавалі.
24.11.2014 Адміністрацыя "Мінск-Арэны": Ахова адбірала ў гледачоў украінскія сцягі, каб пазбегнуць палітычных акцый
Намеснік гендырэктара спарткомплексу Мікалай Сергіенка лічыць дзеянні аховы падчас канцэрта ўкраінскага рок-гурту "Океан Ельзи" "абсалютна правільнымі".