Навіны на тэму: цэнзура
15.05.2014 Мінгарвыканкам з другой спробы дазволіў канцэрт праекту «Re:Песьняры»
У вялікім канцэрце з нагоды прэзэнтацыі праекту заяўленыя Akute, Naka, Pomidor/off, Зьміцер Вайцюшкевіч ды іншыя беларускія артысты.
14.05.2014 У Крупскім раёне ў райвыканкам выклікаюць падпісантаў суполкі «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі»
Бюджэтнікаў і іх дзяцей прымушаюць выдаліць падпіску на апазіцыйныя суполкі.
06.05.2014 Менскія ўлады забаранілі канцэрт гурту Amaroka
Чыноўнікі адмовіліся даваць гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт гурту Amaroka. Музыкам патлумачылі, што іх творчасьць можа падпадаць пад прапаганду вайны ці экстрымізму ды ўяўляць пагрозу нацыянальнай бясьпецы.
08.04.2014 Тэрміновы зварот Абсерваторыі з нагоды пацверджання касацыйным судом забароны кнігі Алеся Бяляцкага
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выказвае сваю занепакоенасць з нагоды пацверджання рашэння аб канфіскацыі кнігі Алеся Бяляцкага на надуманых падставах і лічыць гэта сродкам далейшага абмежавання яго праваабарончай дзейнасці.
31.03.2014 Касацыйны суд падтрымаў забарону кнігі Алеся Бяляцкага
31 сакавіка Гродзенскі аблсуд пакінуў у сіле рашэнне пра забарону кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”. Рашэнне было прынятае за тры хвіліны, а старшынюючы ў паседжанні суддзя Аляксандр Калеснікаў [выпраўлена - рэд.], па словах заяўнікоў, паводзіў сябе агрэсіўна і па-хамску. Ён не дазволіў праваабаронцам падчас паседжання выказацца ў поўным аб’ёме і данесці да суда свае меркаванні.
27.03.2014 Касацыйная скарга на забарону кнігі Алеся Бяляцкага будзе разглядацца 31 сакавіка
Гродзенскі абласны суд 31 сакавіка разгледзіць касацыйную скаргу Таццяны Рэвяка на рашэнне суда Ашмянскага раёна пра забарону кнігі “Асьвечаныя Беларушчынай”, якое праваабаронца лічыць незаконным і расцэньвае як цэнзуру.
07.03.2014 Таццяна Рэвяка абскарджвае забарону ўвозу кнігі “Асьвечаныя беларушчынай” у Гарадзенскім аблсудзе
Праваабаронца Таццяна Рэвяка падала касацыйную скаргу на рашэнне суда Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці, які, прызнаўшы непрымальнай экспертызу кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя беларушчынай”, кнігу ўсё ж забараніў.
24.02.2014 Кнігай Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт» занялося КДБ
Ашмянская мытня накіравала выданне ў рэгіянальны аддзел Упраўлення КДБ (РОУ КДБ) па Гродзенскай вобласці г. Ашмяны, каб даследаваць на прадмет аднясення да Пераліку забароненых да ўвозу ці вывазу з тэрыторыі Мытнага саюзу тавараў.
14.02.2014 На мяжы зноў затрымалі друкаваную літаратуру
Гадавую справаздачу прыватнай культурна-асветніцкай установы “Платформа інавэйшн” адпраўляюць на экспертызу на прадмет наяўнасці экстрэмісцкіх і паклёпніцкіх матэрыялаў.
11.02.2014 Экспертызу кнігі “Асьвечаныя Беларушчынай” суд прызнаў непрымальнай, але кнігу забараніў
11 лютага ў судзе Ашмянскага раёна суддзя Таццяна Емельяновіч агучыла рашэнне па выніках разгляду грамадзянскай справы сябры ПЦ «Вясна» Таццяны Рэвяка супраць Ашмянскай мытні, што забараніла ўвозіць кнігу Алеся Бяляцкага ў Беларусь. Праваабаронцы лічаць гэтае судовае рашэнне незаконным і неабгрунтаваным, таму яно будзе абскарджана ў Гродзенскім абласным судзе.
29.01.2014 Галоўная роля ў вырашэнні лёсу кнігі Алеся Бяляцкага адведзена “зацікаўленым органам” (дадаўся тэкст экспертызы)
29 студзеня ў судзе Ашмянскага раёна адбылося папярэднае слуханне па грамадзянскай справе праваабаронцы Таццяны Рэвяка супраць Ашмянскай мытні, якая забараніла кнігу Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай” да ўвозу ў Беларусь.
09.01.2014 Канцэрт Касі Камоцкай у Менску забаронены
Выступ сьпявачкі меўся быць першым афіцыйным канцэртам у Менску за апошнія 10 гадоў. "Адміністрацыя КЗ “Менск” заявіла, што падпарадкоўваецца не выканкаму, а адміністрацыі прэзыдэнта і не дала дазвол на правядзеньне", - паведаміла Кася Камоцкая парталу tuzin.fm.
06.01.2014 Кнігу Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай” забаранілі да ўвозу ў Беларусь
Згодна з высновамі першай экспертызы, кніга А. Бяляцкага “можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь”. Якія высновы ўтрымліваюцца ў паўторным заключэнні – невядома. На працягу 10 дзён неабходна прыбыць у Ашмянскую мытню для афармлення працэдуры “рээкспарту з мэтай вывазу на тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі” 40 асобнікаў выдання.
23.12.2013 Валянцін Стэфановіч падаў скаргу на Генеральную пракуратуру
Праваабаронца аспрэчвае вынесенае Генпракуратурай абмежаванне на доступ да сайта ПЦ "Вясна" і расцэньвае дадзеныя захады як цэнзуру.
13.12.2013 У Брэсце забаранілі канцэрт праекту «Тузін.Немаўля»
Імпрэза плянавалася на 15 сьнежня ў мясцовым Доме культуры. Пасьля тыдняў перамоваў кіраўніцтва Берасьця ў асобе намесьніка старшыні Генадзя Барысюка і кіраўніцы аддзелу ідэалягічнай працы Алы Старыкевіч забараніла правядзеньне канцэрту.