Навіны на тэму: цэнзура
02.12.2013 Хто ўнёс сайт “Вясны” ў “чорны спіс”, так і засталося таямніцай
Звароты ў дзяржаўныя органы, якія фарміруюць спіс забароненых сайтаў і ажыццяўляюць кантроль, не далі плёну. Мінсувязі, у прыватнасці, паведаміла, што не валодае такой інфармацыяй, паколькі сайт spring96.org незарэгістраваны у нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт.
21.11.2013 Бастунец: У рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ больш мінусаў, чым плюсаў
Намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Шадко заявіў пра распрацоўку зменаў у Закон аб СМІ, якія “з мэтай арганізацыі ў Інтэрнэце эфектыўнага процідзеяння негатыўным сацыяльным з'явам” могуць забявязаць інтэрнэт-выданні зарэгістравацца ў якасці сродкаў масавай інфармацыі.
18.11.2013 Цэнзура перапіскі зняволеных: як пазбавіцца ад неабгрунтаваных абмежаванняў?
Аналізуючы практыку цэнзуры паштовай перапіскі зняволеных, юрыст Павел Сапелка параўноўвае яе са становішчам у пенітэнцыярных установах за межамі Беларусі, а таксама разглядае нормы нацыянальнага закона ў гэтай сферы ў кантэксце міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека.
14.11.2013 Алену Рыбак з «Карандаша» аднавілі на працы
Гэта вынікае з адказу, які атрымаў барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч на сваю скаргу на імя дырэктаркі ТАА «Інфаэкспэрт» Алены Крывальцэвіч. У гэтую структуру ўваходзіць цэнтар друкарскіх паслуг «Карандаш».
13.11.2013 Пытанне пра забарону сайта “Вясны” Валянцін Стэфановіч ставіць перад Мінсувязі і інфарматызацыі
13 лістапада намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў скаргу ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Ён дамагаецца рассакрэчвання органа, паводле рашэння якога сайт арганізацыі патрапіў пад забарону.
12.11.2013 Экспертыза забароненай кнігі Бяляцкага адмененая Дзяржаўным мытным камітэтам... да новай экспертызы
Дзяржаўны мытны камітэт даручыў Ашмянскай мытні арганізаваць паўторную экспертызу кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”, аднак пацвердзіў правамернасць дзеянняў мытнікаў і правільнасць іх рашэння адносна сканфіскаваных у праваабаронцы Таццяны Рэвяка асобнікаў кнігі.
24.10.2013 «Логвінаў» падаў у суд
Выдавецтва «Логвінаў» 23 кастрычніка накіравала ў Вышэйшы гаспадарчы суд заяву аб прызнанні несапраўдным загаду Мінінфармацыі аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць.
22.10.2013 Google запускае «Шчыт» у падтрымку правааборонцаў і медыяў
Карпарацыя Google абвясціла, што будзе супрацьстаяць цэнзуры і засцерагаць незалежныя медыі і групы абароны правоў чалавека ад кібератак. Дзеля гэтага анансаваны пакет з некалькіх новых сервісаў.
21.10.2013 Вядомыя ўкраінскія пісьменнікі заступіліся за выдавецтва «Логвінаў»
Адкрыты ліст украінскіх пісьменнікаў з нагоды адклікання ліцэнзіі ў выдавецтва «Логвінаў».
07.10.2013 За выдавецтва «Логвінаў» заступіліся прадстаўнікі васьмі журналісцкіх арганізацый, у тым ліку МФЖ
Зварот да Міністэрства інфармацыі Беларусі з заклікам перагледзець рашэнне аб адкліканні ліцэнзіі падпісалі 20 журналістаў.
03.10.2013 Freedom House аднесла Беларусь да краін з несвабодным інтэрнэтам
У даклад Freedom House пра свабоду інтэрнэту ў 2013 годзе ўключаны 60 краін. З іх 29 блакавалі ці фільтравалі ў інтэрнэце інфармацыю палітычнага і сацыяльнага характару, адзначаюць праваабаронцы.
03.10.2013 Свабода інтэрнэту ў Беларусі: паміж ААЭ і Пакістанам
Беларусь уваходзіць у групу краінаў, у якіх карыстаньне інтэрнэтам несвабоднае.
19.09.2013 Андрэя Пачобута чакае суд
20 верасня заканчваецца перыяд адтэрміноўкі пакарання гродзенскага журналіста, сябра ГА “БАЖ” Андрэя Пачобута па крымінальнай справе за “паклёп на прэзідэнта”.
13.09.2013 Улады "ацанілі" "Асьвечаных Беларушчынай" (копіі дакументаў)
Кніга Алеся Бяляцкага “можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь”. Да такой высновы прыйшла “экспертная камісія” пасля разгляду зборніка літаратуразнаўчых эсэ і нарысаў “Асьвечаныя Беларушчынай”, што выйшаў у свет за час зняволення аўтара. Ашмянская мытня прапаноўвае Таццяне Рэвяка, у якой на беларуска-літоўскай мяжы былі канфіскаваныя 40 асобнікаў выдання, вывезці іх назад у Літву. Праваабаронца ставіць пад сумнеў праведзеную экспертызу.
06.09.2013 Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША можа ўзламваць пратаколы абароны інфармацыі
Паведамленьне пра гэта апублікавалі New York Times, брытанская Guardian і некамэрцыйны сайт навінаў ProPublica.