Навіны на тэму: цэнзура
24.01.2013 Міхалка і Вольскага вылучылі на афіцыйную прэмію «Брэнд года»
Абодва музыканты знаходзяцца ў так званым "чорным спісе" выканаўцаў.
22.01.2013 Баранавіцкі гарвыканкам супраць сустрэчы грамадскасці з гісторыкам Анатолем Тарасам
Аддзел культуры выканкама адмовіў у прадстаўленні памяшкання гарадской бібліятэкі для творчага вечара, паведаміў старшыня баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца.
18.01.2013 Выставу пра БНР у Празе адчынілі. У Менск – не пусьцілі
У памяшканьні Нацыянальнай бібліятэкі ў Празе адчынілася выстава «Невядомая Беларуская Народная Рэспубліка»
11.01.2013 У Свабодны тэатр зноў прыходзіла міліцыя
Увечары 10 студзеня супрацоўнікі міліцыі з’явіліся на спектакль «Родныя і блізкія».
18.12.2012 «Новы час» не трапляе да Мікалая Статкевіча
Рэдакцыя змагаецца за права палітвязня атрымліваць незалежнае выданне.
08.12.2012 Міліцыя зноў «накрыла» спектакль Свабоднага тэатра ў Мінску
Толькі пачаўся спектакль «Зона маўчання», як зайшлі міліцыянты, спынілі паказ і пачалі перапісваць пашпартныя дадзеныя гледачоў, якіх сабралася каля 60 чалавек (пастаноўка адбываецца ў будынку на Тыражным праездзе, 22).
07.12.2012 III Еўрапейскі кангрэс правоў чалавека абмеркаваў сітуацыю з дэмакратыяй у Беларусі
Праблемы захавання правоў чалавека і працэс дэмакратызацыі ва Усходняй Еўропе абмяркоўваліся на III Еўрапейскім кангрэсе правоў чалавека, які прайшоў 6 снежня ў Катавіцэ (Польшча). Мерапрыемства было арганізавана офісам еўрадэпутата Марэка Мігальскага (Польшча) і польскай асацыяцыяй "Праект Шлёнск".
07.12.2012 "Арт-сядзібу" закрылі ў трэці раз
На 6 і 7 снежня было запланавага адкрыццё сядзібы ў новым памяшканні. Арганізатары абяцалі імпрэзы з удзелам музыкаў і пісьменнікаў. Але напярэдадні уласнік будынка па адрасе завулак Масквіна, 4 заявіў, што хоча тэрмінова скасаваць дамову.
22.10.2012 Яўген Васьковіч абмежавана атрымлівае карэспандэнцыю
У лісце да галоўнага рэдактара "Бабруйскага кур'ера" Анатоля Санаценкі палітвязень паскардзіўся, што з сярэдзіны сакавіка гэтага года і да апошняга часу ён атрымліваў карэспандэнцыю толькі ад сваіх сваякоў.
27.02.2012 У Віцебску канцэрт Вайцюшкевіча прайшоў на паддашку
Запланаваны у Віцебскай філармоніі канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча 26 лютага быў перанесены ў прыватны клуб.
01.02.2012 “Яркая падзея” для Шклоўскай калоніі – колькасць месцаў павялічана на 140
У Шклоўскай калоніі № 17 уведзены ў эксплуатацыю яшчэ адзін будынак для ўтрымання асуджаных. Пра гэту падзею ў матэрыяле “Яркое событие для ИК-17» распавяла шклоўская раённая газета “Ударны фронт”. У газетным артыкуле пішацца, што “это событие войдёт в историю ИК-17 как наиболее яркое и долгожданное».
31.01.2012 Вязьню івацэвіцкай калоніі не аддаюць выпісаную газету “Наша ніва”
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах адзін з вязняў N ня можа чытаць выпісаную на ягонае імя газету “Наша ніва”. Супрацоўнікі калоніі не перадаюць выданьне арыштанту, у бібліятэцы ня могуць дапамагчы, бо вязень ня мае на руках квітанцыі аб падпісцы.
18.01.2012 Цэнзура пільна сочыць за перапіскай Мікалая Дзядка
Былы палітзьняволены Алесь Кіркевіч, памілаваны ўказам прэзідэнта 1 верасьня мінулага года, скардзіцца на суровую цэнзуру ў калёніі №15 у Магілёве. Тут адбывае пакараньне анархіст Мікалай Дзядок, з якім ён вядзе перапіску.
06.01.2012 Аператар “БелСел” блакуе апазіцыйныя сайты і блогі
Салігорскія карыстальнікі паслугаў перадачы дадзеных аператара сотавай сувязі ТАА СП “БелСел” (гандлёвая марка DIALLOG™) заяўляюць пра незаконную блакіроўку правайдэрам незалежных сайтаў. Варта адзначыць, што фільтраванне інтэрнэт-сайтаў для фізічных асоб можа ажыццяўляцца выключна па асабістай просьбе самога карыстальніка.
12.12.2011 У Беларусі стартавала кампанія у падтрымку незалежнай музычнай культуры “Рок-салідарнасць”
10 снежня, у міжнародны дзень абароны правоў чалавека, у Беларусі стартавала грамадзкая кампанія “Рок-салідарнасць”, ініцыяваная Фан-клубам беларускай музыкі, аматарамі айчыннага року і актывістамі недзяржауных арганізацый.