Навіны на тэму: цэнзура
17.11.2011 Ідэолаг забараніў пісаць пра паэта-земляка
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы Зэльвенскага райвыканкама Юрый Кулікоў забараніў журналістам зэльвенскай раённай газеты “Праца” публікаваць матэрыял пра творчую сустрэчу настаўнікаў і вучняў зэльвенскіх школ з паэтам і публіцыстам Міхасём Скоблам. Такое на Зэльвешчыне здарылася ўпершыню.
03.11.2011 Лісты ў “Народную Волю” цэнзуруюцца?
Салігорскі грамадскі актывіст Мікалай Шаравар западозрыў Белпошту ў цэнзураванні лістоў дасылаемых у незалежную газету “Народная Воля”.
09.09.2011 МТС заблакаваў незалежныя інтэрнэт-рэсурсы
Кампанія мабільнай сувязі МТС блакуе доступ карыстальнікаў да незалежных інтэрнэт-рэсурсаў.
06.07.2011 Сайт “Вясны” – у “чорным спісе”
Усяго ў гэтым спісе значыцца 13 сайтаў і інтэрнэт-старонак выданняў, якія забараняецца адкрываць падчас працоўнага дня супрацоўнікам дзяржустановаў. Таксама дадзены пералік выданняў, якім “рэкамендавана” не даваць каментароў.
06.06.2011 Паўлюкевіча затрымалі за створаную суполку "Вконтакте"
Супрацоўнікі спецслужбаў выдалілі суполку "Вконтакте" «Мы За Вялікую Беларусь!», якая заклікала на «Марш мільёнаў» за адстаўку Лукашэнкі. Аб гэтым Рацыі паведаміў сустаршыня аргкамітэта Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец са спасылкай на словы сяброў інтэрнэт-суполкі.
06.06.2011 Затрымалі за дзейнасьць у Інтэрнэце
Берасьцейскага грамадзкага актывіста Івана Стасюка затрымалі на беларуска-польскай мяжы ды адвялі ў мясцовае аддзяленьне КДБ. Беларускія памежнікі забралі пашпарт на мяжы і патлумачылі актывісту, што пашпарт яму вернуць толькі пасьля прафіляктычнай гутаркі, паведамляе Радыё Рацыя.
13.05.2011 Міністэрства інфармацыі – супраць "Народнай волі"
Сёньня а 12-й гадзіне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі павінна адбыцца судовае паседжаньне па пазове Міністэрства інфармацыі аб спыненьні выхаду недзяржаўнай газэты "Народная воля". Паседжаньне афіцыйна мае статус "падрыхтоўчага". Такім чынам, у судзьдзі Маёравай ёсьць магчымасьць дапамагчы прадстаўнікам рэдакцыі і міністэрства знайсьці паразуменьне.
11.04.2011 У Беларусі абмежаваны доступ да сайтаў «Хартыя-97» і «Беларускі партызан»
Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі ўнесла сайты Charter97.org і Belaruspartisan.org у спіс абмежаванага доступу. Зараз да іх не будзе прамога доступу з дзяржаўных установаў.
02.04.2011 Вулічны трыб’ют «Ляпісаў»
Паўсотні аматараў гурту «Ляпіс Трубяцкой» праспявалі ўлюбёныя песні ля клуба «Рэактар» у знак салідарнасці з музыкамі, канцэрты якіх у Беларусі забаранілі.
01.04.2011 Радыё “Свабода” выпусьціла мультымэдыйны DVD-дыск “Сто бардаў Свабоды”.
На дыску – 500 песьняў і сотня гутарак зь беларускімі бардамі.
29.03.2011 Акцыя салідарнасці з «Ляпісам Трубяцкім»
Аматары музыкі гурта заклікаюць людзей сабрацца 1 красавіка каля мінскага клуба «Рэактар» а 19.00. Каб здаць квіткі і праспяваць разам некалькі песень любімай каманды. І такім чынам выказаць салідарнасць з музыкамі. 28 сакавіка стала вядома аб адмене двух канцэртаў гурта ў сталіцы.
19.03.2011 У Брэсце збіраюць подпісы, каб дазволілі канцэрта Вайцюшкевіча
У Брэсце арганізаваны збор подпісаў пад зваротам да міністра культуры Паўла Латушкі дазволіць канцэрт Змітра Вайцюшкевіча.
18.03.2011 Мытня зацікавілася фатаграфіяй
На беларуска-літоўскай мяжы (пераход Катлоўка) супрацоўнікі мытні сёння ўначы забралі на экспертызу сто асобнікаў каталога «Прэс-фота Беларусі 2010». Іх везла з Каўнаса ў Менск рэдактар каталога Юлія Дарашкевіч.
03.03.2011 Чорныя сьпісы" для дзяржаўных СМІ
Кіраўнікі дзяржаўных СМІ атрымалі з Міністэрства інфармацыі сьпіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў", зьяўленьне якіх на старонках выданьняў і ў тэле-, радыёэфіры непажадана. Пра гэта паведаміў партал TUT.BY.
29.10.2010 “Хрыстос забаронены” на экспертызе ў КДБ
Ва ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці дакументальна-публіцыстычны фільм, зняты сустаршынёй аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Аляксеем Шэінам, накіраваны Ашмянскай мытняй, пра што аўтар фільма даведаўся ўчора з афіцыйнага ліста.