Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
04.10.2019 25 гадоў Закону "Аб грамадзкіх аб'яднаннях". Што было, што ёсць і што можа быць?
4 кастрычніка 1994 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб грамадзкіх аб'яднаннях". У сувязі з гэтай датай Цэнтр прававой трансфармацыі ў супрацоўніцтве з Асамблеяй НДА Беларусі арганізаваў мерапрыемства, дзе абмеркаваў гісторыю закона і будучыя яго змянення.
27.09.2019 Суд адмовіў аб’яднанню „ЭкаБрэст” у задавальненні скаргі на адмову ў рэгістрацыі
Судовая калегія па грамадзянскіх справах Берасцейскага абласнога суда пакінула без задавальнення скаргу абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб’яднання «ЭкаБрэст» на адмову ў рэгістрацыі, паведаміў БелаПАН старшыня абʼяднання, праваабаронца Раман Кісляк.
02.09.2019 Свабодны прафсаюз аштрафавалі на 255 рублёў
Эканамічны суд Віцебскай вобласці 28 жніўня пастанавіў аштрафаваць Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ) на 10 базавых велічыняў за невыкананне рашэння гэтага ж суду аб вызваленні памяшкання прафсаюзнага офісу на прадпрыемстве “Полацак-Шкловалакно”.
06.08.2019 “ЭкаБрэст” спрабуе паўторна зарэгістравацца
У Берасці актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, збіраюцца паўторна падаць дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання. Пра гэта паведаміў "Радыё Рацыя" праваабаронца Раман Кісляк.
29.07.2019 Бабруйскай арганізацыі РЭП адмовілі ў рэгістрацыі
"Дакументы ... прадстаўлены не ў поўным аб'ёме і аформлены не належным чынам", - піша намеснік старшыні В. Амялюсік. Аднак патлумачыць, якія канкрэтна зрабіў памылкі прафсаюз, ніхто з чыноўнікаў пакуль растлумачыць не змог.
24.07.2019 “ЭкаБрэст” чакае адмова ў рэгістрацыі ?
Праціўнікі завода АКБ ў Брэсце падалі 26 чэрвеня дакументы на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкаму абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання «ЭкаБрэст”.
19.07.2019 Праваабаронцы прэзентавалі змены ў заканадаўстве для НКА і развіталіся з крымінальным артыкулам 193.1
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі 18 ліпеня прэзентавалі ў Мінску агляд “Змены прававога становішча некамерцыйных арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў у Беларусі” за першае паўгоддзе 2019 года.
12.07.2019 Мінюст прапануе грамадскасці абмеркаваць змены ў законы "Аб грамадзкіх аб'яднаннях" і "Аб палітычных партыях"
Міністэрствам юстыцыі вынесены на грамадскае абмеркаваньне праект зменаў у законы "Аб грамадзкіх аб'яднаннях" і "Аб палітычных партыях", паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку Асамблея НДА.
28.06.2019 Прафсаюзы свету ўнеслі Беларусь у «чорны спіс»
Па версіі індэкса глабальных правоў 2019 года, Беларусь увайшла ў катэгорыю краін, дзе працоўным не гарантуецца захаванне іх правоў.
27.06.2019 «ЭкаБрэст» падаў дакументы на рэгістрацыю
26 чэрвеня актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, падалі дакумэнты на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму.
20.06.2019 Беларусь увайшла ў катэгорыю краін, дзе працоўным не гарантуецца захаванне іх правоў
У справаздачы па індэксе Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў гаворыцца, што ў Беларусі «ўлады працягвалі рэпрэсаваць незалежныя прафсаюзы, пераследуючы і прыгаворваючы прафсаюзных лідараў па сфабрыкаваных абвінавачваннях».
28.05.2019 У Брэсце з'явіцца экалагічная праваабарончая арганізацыя?
Праціўнікі завода АКБ ў Брэсце плануюць стварыць абласное экалагічнае праваабарончае грамадскае аб'яднанне «ЭкоБрест». Яго заснавальнікі — 12 жыхароў Брэста і Брэсцкага раёна, сярод якіх і кіраўнік арганізацыі праваабаронца Раман Кісляк.
06.05.2019 Каля 120 праціўнікаў акумулятарнага завода сабраліся ў цэнтры Брэста
Людзі стаялі групамі і абмяркоўвалі вынесенае 30 красавіка пракуратурай Брэста папярэджанне пяці супернікам акумулятарнага завода аб недапушчальнасці парушэння закона «Аб масавых мерапрыемствах».
01.05.2019 Якія незалежныя прафсаюзы існуюць у Беларусі і што яны даюць?
З нагоды Дня працы "Асамблея НДА Беларусі" распавяла пра беларускія незалежныя прафсаюзы, ды іх асноўную дзейнасць – адстойванне правоў працоўных.
01.05.2019 Суд прызнаў, што Полацкі райвыканкам парушыў правы грамадзяніна на стварэнне арганізацыі
У Эканамічным судзе Віцебскай вобласці 29 красавіка прайшло слуханне справы па заяве полацкага актывіста Міколы Шараха аб прызнанні незаконнымі дзеянняў чыноўнікаў Полацкага райвыканкаму, якія адмовіліся зарэгістраваць прыватную ўстанову “Адвакацыя”. Суд стаў на бок грамадзяніна.