Навіны на тэму: правы працоўных
19.11.2014 У Слаўгарадскім раёне – праблемы з выплатай заработнай платы
На пасяджэнні Слаўгарадскага райвыканкама яго старшыня П. І. Найдзен агучыў інфармацыю пра тое, што у сельгаскааператыве “Жалезінскі” за верасень заробак не выплачаны своечасова.
19.11.2014 У Асіповічах шукаюць “дармаедаў”
У Асіповіцкім раёне створана працоўная група для актывізацыі працы па правядзенні маніторынгу па выяўленні незанятага насельніцтва са складаннем адпаведнага спіса. Першае пасяджэнне групы, якую ўзначаліў наменік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, адбылося 11 лістапада.
13.11.2014 У Круглянскім раёне ўзяліся за “дармаедаў”
У Круглянскім раёне пачалі пералічваць “дармаедаў” і вырашаць пытанне аб іх прыцягненні да грамадска-карыснай працы ў эканоміцы раёна. Днямі ў памяшканні кабінета старшыні Круглянскага раённага Савета дэпутатаў Валерыя Ярковіча адбыўся круглы стол, прысвечаны вырашэнню пытання “па выяўленні ўтрыманства і дармаедства”.
12.11.2014 Алесь Бяляцкі звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды працоўнай дыскрымінацыі зняволеных
Праблему, якую праваабаронца апісвае ў звароце ў Канстытуцыйны суд, ён спазнаў на сабе ў бабруйскай калоніі, і яна закранае ўсіх асуджаных, што працуюць у месцах зняволення.
11.11.2014 Аляксандар Ярашук: «Бабруйскія галадоўнікі ратуюць гонар і годнасьць працоўнай клясы Беларусі»
У Бабруйск падтрымаць сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага, якія трымаюць галадоўку пратэсту, прыехаў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.
11.11.2014 Бабруйск: Галадоўнікаў выклікалі ў міліцыю і запрасілі да старшыні гарвыканкаму
Заўтра ў 13.00 у галадоўнікаў мусіць адбыцца сустрэча з старшынём гарвыканкама. Аб тым, што Андрэй Каваленка ўсё ж вырашыў сустрэцца са звольненымі з завода ТДіА, першым даведаўся Аляксандр Грамыка. Яму паведамілі пра гэта ўчора ўвечары па хатнім тэлефоне.
11.11.2014 Да галадоўкі ў Бабруйску далучыліся дзьве жанчыны. Удзельнікі атрымалі позвы ў міліцыю
У Бабруйску працягваецца галадоўка пратэсту. Чацьвёра звольненых працаўнікоў Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў дамагаюцца свайго аднаўленьня на прадпрыемстве.
10.11.2014 Бабруйскіх галадоўнікаў апыталі ў УУС, яны абвесцілі бестэрміновую галадоўку
Сябраў пярвічкі СПБ, звольненых з завода ТДіА, затрымалі каля гарвыканкама, дзе яны сёння працягвалі галадоўку, і даставілі ў УУС. Міліцыянты патлумачылі, што затрымалі галадоўнікаў для высвятлення асобаў.
10.11.2014 Падтрымаў выступ супраць “шэрай бухгалтэрыі” – кантракт скасаваны
Эдуард Дзягілеў выступіў супраць шэрай бухгалтэрыі, а другі, Вячаслаў Сачук, гэта падтрымаў, і адзіны з калектыву падцвердзіў махлярства ў бухгалтарскіх разліках следчаму АБЭЗ аддзела ўнутраных спраў Ленінскага раёна Брэста.
10.11.2014 У Бялыніцкім раёне зноў прымушаюць здаваць другасную сыравіну
Работнікі адукацыйных установаў у прыватных гутарках абураюцца, што іх у прымусовым парадку зрабілі зборшчыкамі смецця, аднак далей размоў справа не ідзе: баяцца, што за невыкананне чарговых заданняў іх пазбавяць прэміяльных.
06.11.2014 Бабруйск: Другі дзень галадоўкі "свабодаўцаў" праходзіць каля завадской адміністрацыі
Галадоўнікі не выключаюць, што да іх далучацца калегі не толькі з Бабруйска, але і з іншых гарадоў Беларусі.
05.11.2014 Бабруйск: Галадоўнікаў з ТДіА выштурхалі з гарвыканкаму
З 10 гадзін раніцы Мікалай Жыбуль, Аляксандр Варанкін, Алег Шаўчэнка і Аляксандр Грамыка знаходзіліся ў будынку гарвыканкама, там яны збіраліся правесці першы дзень галадоўкі. Але каля 12 гадзін дня іх адтуль выштурхаў супрацоўнік міліцыі.
05.11.2014 У Бабруйску чатыры чалавекі ў будынку гарвыканкама абвясцілі галадоўку
Звольненыя з Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў сябры Свабоднага прафсаюза Беларускага распачалі галадоўку.
03.11.2014 Бабруйск: Звольненыя з ТДіА "свабодаўцы" маюць намер аб'явіць галадоўку
Звольненыя "свабодаўцы" Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка кажуць, што галадоўка будзе працягвацца да таго часу, пакуль іх не пачуе Аляксандр Лукашэнка. Яны ўпэўнены, што іх акцыю падтрымаюць і іншыя звольненыя, а таксама працаўнікі завода.
03.11.2014 За спробу даведацца сапраўдны заробак – звальненне
Кіраўніцтва Брэсцкага прыватнага транспартнага прадпрыемства “Транс-Лайн-Брэст” звольніла 48-гадовага кіроўцу-дальнабойшчыка Эдуарда Дзягілева, які прапрацаваў у фірме 2 гады і перавозіў грузы з Еўропы ў Расію, у выніку ягоных спробаў даведацца сапраўдныя налічэнні па заробку.