Навіны на тэму: ЕС-Беларусь

Заява ЕС з нагоды новага смяротнага прысуду ў Беларусі

17.02.2016 Заява ЕС з нагоды новага смяротнага прысуду ў Беларусі

17 лютага дыпламатычная служба Еўрапейскага Саюза распаўсюдзіла заяву з нагоды вынясення Мінскім абласным судом смяротнага прысуду ў дачыненні да Сяргея Хмялеўскага.

Валянцін Стэфановіч сустрэўся з дырэктарам па палітычных пытаннях МЗС Вялікабрытаніі

09.02.2016 Валянцін Стэфановіч сустрэўся з дырэктарам па палітычных пытаннях МЗС Вялікабрытаніі

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч 9 лютага сустрэўся з генеральным дырэктарам па палітычных пытаннях МЗС Вялікабрытаніі Сайманам Гасам.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі заклікаюць ЕС прытрымлівацца цвёрдай пазіцыі ў дачыненні да Беларусі

05.02.2016 Беларускія праваабарончыя арганізацыі заклікаюць ЕС прытрымлівацца цвёрдай пазіцыі ў дачыненні да Беларусі

Беларускія праваабаронцы прадставілі шэраг захадаў у такіх галінах, як свабода выказвання меркаванняў, свабода асацыяцыі, адмена смяротнага пакарання, рэабілітацыя былых палітвязняў, якія могуць быць неадкладна рэалізаваныя беларускімі уладамі. Яны павінны стаць асновай для збліжэння ЕС і Беларусі.

Жанна Літвіна і Алесь Бяляцкі сустрэліся з прадстаўнікамі Еўрасаюза ў Бруселі

03.02.2016 Жанна Літвіна і Алесь Бяляцкі сустрэліся з прадстаўнікамі Еўрасаюза ў Бруселі

Візіт праваабаронцаў у Брусель адбываецца напярэдадні прыняцьця рашэньня Еўрасаюза па санкцыях супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньні правоў чалавека і выбарчыя фальсіфікацыі. Пытаньне будзе абмяркоўвацца Радай ЕС па замежных справах 15 лютага.

Еўрасаюз зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротную кару

14.01.2016 Еўрасаюз зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротную кару

У сувязі з вынясеннем у Беларусі новага смяротнага прыгавору Еўрасаюз зноў заклікаў улады краіны ўвесці мараторый на смяротную кару.

Павел Севярынец: Спадзяюся, што лінія на прынцыповасць пераможа

06.01.2016 Павел Севярынец: Спадзяюся, што лінія на прынцыповасць пераможа

Ці здыме Еўрасаюз поўнасцю санкцыі? І на якія крокі ўзамен гатовыя пайсці беларускія ўлады? Пра гэта распавядае былы палітвязень Павел Севярынец.

Федэрыка Магерыні: ЕС працягне аказваць моцную падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі

04.12.2015 Федэрыка Магерыні: ЕС працягне аказваць моцную падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні адказала на зварот былых палітвязняў Алеся Бяляцкага, Андрэя Саннікава і Міколы Статкевіча.

Тры месяцы на перакананне: ЕС павінен дамагчыся ад Беларусі абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека да прыняцця рашэння па санкцыях у лютым 2016 г.

02.12.2015 Тры месяцы на перакананне: ЕС павінен дамагчыся ад Беларусі абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека да прыняцця рашэння па санкцыях у лютым 2016 г.

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуліся з адкрытым лістом да Еўрасаюза.

Праблема смяротнага пакарання ў Беларусі застаецца прыярытэтам для краін ЕС

30.11.2015 Праблема смяротнага пакарання ў Беларусі застаецца прыярытэтам для краін ЕС

Аднаўленне дыялогу паміж ЕС і Беларуссю паспрыяе больш шырокаму абмеркаванню праблемы смяротнага пакарання. Такое спадзяванне выказаў у інтэрв’ю сайту ПЦ “Вясна” намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі Дэвід Спаерз.

ПАСЕ выказвае трывогу з нагоды смяротнага прысуда ў Беларусі

25.11.2015 ПАСЕ выказвае трывогу з нагоды смяротнага прысуда ў Беларусі

Два дакладчыкі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) выказалі трывогу з нагоды смяротнага прысуду, вынесенага у Беларусі на мінулым тыдні, і заклікалі ўлады не прыводзіць яго ў выкананне, паведамляе афіцыйны сайт ПАСЕ.

Еўрасаюз асуджае новы смяротны прысуд у Беларусі

24.11.2015 Еўрасаюз асуджае новы смяротны прысуд у Беларусі

Знешнепалітычная служба ЕС апублікавала заяву па смяротным пакаранні ў Беларусі, у якой выказала занепакоенасць з нагоды вынясенне чарговага смяротнага прысуда ў Беларусі і нагадала ўладам аб бесчалавечнасці гэтай меры пакарання.

Алесь Бяляцкі: Адсутнасць дыялогу з грамадствам - прынцыповая пазіцыя ўлады ў Беларусі (відэа)

21.11.2015 Алесь Бяляцкі: Адсутнасць дыялогу з грамадствам - прынцыповая пазіцыя ўлады ў Беларусі (відэа)

Падчас візіту ў Вашынгтон кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі даў інтэрв'ю Рускай службе «Голасу Амерыкі».

Андрэа Віктарын: ЕС працягне ўзнімаць пытанне аб поўнай рэабілітацыі палітзняволеных у Беларусі

18.11.2015 Андрэа Віктарын: ЕС працягне ўзнімаць пытанне аб поўнай рэабілітацыі палітзняволеных у Беларусі

Еўрасаюз працягне ўзнімаць пытанне аб неабходнасці поўнай рэабілітацыі ў правах былых палітзняволеных, заявіла ў эксклюзіўным інтэрв'ю БелаПАН новы кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын.

Што былыя палітвязні думаюць аб прыпыненні санкцый?

15.10.2015 Што былыя палітвязні думаюць аб прыпыненні санкцый?

На пасяджэнні 12 кастрычніка ў Люксембургу Савет ЕС па замежных справах прыняў рашэнне прыпыніць на чатыры месяцы дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі. Пра гэта паведаміла Асашыэйтэд Прэс са спасылкай на дзяржсакратара Францыі па еўрапейскіх справах Арлема Дэзіра.

Беларусь павінна спыніць усе раней узбуджаныя крымінальныя справы палітычнага характару

22.09.2015 Беларусь павінна спыніць усе раней узбуджаныя крымінальныя справы палітычнага характару

Спыненне палітычна матываваных крымінальных спраў прадэманстравала б рэальныя намаганні беларускіх уладаў па нармалізацыі сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і па аднаўленні клімату даверу ў грамадстве. Дыялог паміж Беларуссю і ЕС павінен быць абумоўлены выразнымі ўмовамі ў адпаведнасці з кіруючымі прынцыпамі ЕС у галіне правоў чалавека і дэмакратыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства