Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
14.09.2015 Алесь Бяляцкі бярэ ўдзел у “Форуме 2000” у Празе (відэа)
У сваім выступе падчас адкрыцця 19-й штогадовай канферэнцыі, якая традыцыйна праходзіць з акцэнтам на правы чалавека, кіраўнік ПЦ “Вясна” раскрытыкаваў цяперашнюю тактычную прытворную дэмакратыю ў Беларусі.
02.09.2015 “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадставілі свае справаздачы місіі БДІПЧ АБСЕ
2 верасня адбылася першая сустрэча каардынатараў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з міжнароднай місіяй БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі, якая распачала сваю працу ў Мінску.
02.09.2015 Вызваленне 6 палітычных зняволеных не павінна адцягваць увагу ад парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
Напярэдадні рашэння краінаў-сябраў ЕС па пераглядзе абмежавальных мераў у дачыненні да Беларусі, FIDH заклікае Еўрапейскі Саюз даць ацэнку крытычнай адсутнасці дзейсных рэформаў, якія дазволілі б беларускім грамадзянам карыстацца сваімі грамадзянскімі, палітычнымі і эканамічнымі правамі. ЕС павінен таксама запатрабаваць поўнай рэабілітацыі ўсіх былых палітычных зняволеных.
24.08.2015 Генеральны сакратар Савета Еўропы: Цяпер варта абвясціць мараторый на смяротнае пакаранне
Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд вітае вызваленне шасці палітвязняў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, распаўсюджанай прэс-службай СЕ.
23.08.2015 Прэзідэнт Еўрапарламента: Вызваленне палітвязняў - запознены крок
Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц вітаў навіну аб вызваленні беларускіх палітвязняў. Але выказаў меркаванне, што дадзенага кроку не дастаткова для перагляду стасункаў з Беларуссю.
23.08.2015 Валянцін Стэфановіч: момант вызвалення палітвязняў абраны не выпадкова
Вызваліўшы Мікалая Статкевіча і яшчэ пецярых палітвязняў, Аляксандр Лукашэнка чакае крокаў у адказ з боку ЕС і ЗША, заявіў у інтэрв'ю БелаПАН намеснік старшыні ПЦ "Вясна".
23.08.2015 ЕС чакае ад уладаў Беларусі зняцця з вызваленых палітвязняў усіх абмежаванняў грамадзянскіх і палітычных правоў
22 жніўня вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні і еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Ёханэс Хан зрабілі сумесную заяву з нагоды вызвалення палітвязняў.
13.08.2015 Валянцін Стэфановіч: Беларускія ўлады працягваюць антыправаабарончую рыторыку
Праваабаронца каментуе нядаўняе выказванне старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі “супраць выкарыстання праваабарончай тэматыкі ў якасці інструмента палітычнага ціску на суверэнную дзяржаву”.
05.08.2015 Алесь Бяляцкі: Словам Лукашэнкі аб вызваленні Статкевіча верыць не варта
Кіраўнік ПЦ “Вясна” пракаментаваў сайту charter97.org выказванні прэзідэнта Лукашэнкі падчас інтэрв'ю журналістам незалежных СМІ адносна лёсу палітвязня Мікалая Статкевіча.
03.08.2015 Алесь Бяляцкі не бачыць відавочных падстаў для скарачэння санкцыйнага спісу Еўразвязу
Сёння стала вядома, што Рада Еўрапейскага звязу сваім рашэннем ад 31 ліпеня зняла санкцыі з 24 беларускіх чыноўнікаў, датычных да рэпрэсій і пераследу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
30.07.2015 Прадстаўніцтва ЕС у Мінску паабяцала працягнуць крокі па абароне журналістаў
Кіраўнік дэлегацыі ЕС у Беларусі распавяла “Еўрапейскай федэрацыі журналістаў” пра крокі, што робяцца дыпламатамі для абароны свабоды слова.
29.07.2015 FIDH і Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікаюць Еўразвяз улічваць умовы для канструктыўнага дыялогу па правах чалавека з Беларуссю
28 ліпеня ў Брусэлі адбыўся першы раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўразвязам. Напярэдадні гэтай сустрэчы FIDH і Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуліся да Еўразвязу з сумеснай заявай.
17.06.2015 Нямецкая дэпутатка: Мы згубілі давер да Лукашэнкі
Дэпутатка нямецкага Бундэстагу Марылюіза Бэк у інтэрвію Свабодзе падкрэсліла, што ў такіх краінах, як Беларусь, найперш трэба ўмацоўваць грамадзянскую супольнасьць.
01.06.2015 FIDH і ПЦ “Вясна” занепакоены пагаршэннем сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр “Вясна” глыбока занепакоеныя з нагоды пагаршэння ўмоваў утрымання Юрыя Рубцова, Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка і Ігара Аліневіча і заклікаюць улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць палітвязняў.
27.05.2015 Дэпутат Бундэстага Марылуіза Бек: “Свабоду Ігару Аліневічу!”
Марылуіза Бек, спікер па пытаннях усходнееўрапейскай палітыкі парламенцкай групы Партыі зялёных у нямецкім Бундэстагу і “хросная маці” Ігара Аліневіча, зрабіла заяву з нагоды чацвёртай гадавіны прысуду палітвязню.