Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
10.12.2014 Алесь Бяляцкі: У дэмакратычнай Беларусі зацікаўлены ўсе людзі добрай волі
Кіраўнік ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі 9 снежня ў Парыжы ўзяў удзел у вечарыне, прысвечанай Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, арганізаванай FIDH і мэрыяй французскай сталіцы.
02.12.2014 Алесь Бяляцкі заклікаў МЗС Даніі не зніжаць планку патрабаванняў да беларускага рэжыму
У Капенгагене 1 снежня прайшла сустрэча старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага з міністрам замежных спраў Даніі Марцінам Лідэгардам. Гаворка ішла пра сітуацыю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі.
30.10.2014 Эўразьвяз працягнуў санкцыі супраць Менску яшчэ на год
Рада Эўразьвязу сёньня вырашыла працягнуць абмежавальныя візавыя і фінансавыя санкцыі ў адносінах да Беларусі да 31 кастрычніка 2015 году.
25.09.2014 Віцэ-спікер бундэстага абяцае падтрымку ўсім палітвязням Беларусі
Пра гэта спн. Катрын Герынг-Экардт напісала Алесю Бяляцкаму ў віншавальным лісце з нагоды дня нараджэння праваабаронцы.
25.09.2014 "Вясна" і FIDH прадставілі ў АБСЕ агляд парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
24 верасня ў Варшаве ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ПЦ "Вясна" і Міжнародная федэрацыя за правы чалавека прадставілі агляд сітуацыі па правах чалавека ў Беларусі, у рамках якога быў прэзентаваны новы сумесны даклад - «Адвольныя прэвентыўныя затрыманні актывістаў у Беларусі».
22.09.2014 Прадстаўнікі «Вясны» бяруць удзел у Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні
22 верасня ў Варшаве пачалася Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні, у якой бяруць удзел прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру "Вясна".
25.08.2014 Пазіцыя Еўрасаюза па Беларусі не змянілася
Пра гэта сёння ў Бруселі заявіла афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпламатыі ЕС Кэтрын Эштан, каментуючы паездку Эштан на сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў краінаў Мытнага саюза і Украіны, якая адбудзецца ў Мінску 26 жніўня.
17.07.2014 У Еўрапарламенце абраны склад дэлегацыі па сувязях з Беларуссю
Еўрапейскі парламент на плянарным паседжанні 17 ліпеня ў Страсбургу абраў склад дэлегацыі па сувязях з Беларуссю. Устаноўчая сустрэча, на якой будуць абраныя кіраўнік дэлегацыі і яго намеснікі, адбудзецца на пачатку кастрычніка.
12.07.2014 Візіт Алеся Бяляцкага ў Варшаву скончыўся “замініраваннем”
У апошні дзень свайго візіту ў польскую сталіцу кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі браў удзел у міжнароднай канферэнцыі, падчас якой распавядаў пра становішча праваабаронцаў у Беларусі. І раптам падчас яго выступу паступіў званок пра замініраванне памяшкання, у якім праходзіла мерапрыемства.
11.07.2014 Кіраўнік польскай дыпламатыі запэўніў у далейшай падтрымцы беларускіх НДА
11 ліпеня візіт Алеся Бяляцкага ў Варшаву працягнуўся тэлеканферэнцыяй з амбудсменам Польшчы, сустрэчай у МЗС, гутаркай з рэдакцыяй «Газеты выборчай» і прадстаўнікамі беларускай суполкі.
10.07.2014 Візіт Алеся Бяляцкага ў Польшчу: упершыню пасля зняволення (фота)
“За тыя тры гады, якія я правёў у калоніі, мяне ўразіла тое, што ў Беларусі з'явілася шмат непалітычных, культурных, моўных грамадскіх ініцыятыў. Гэта даказвае, што грамадзянская супольнасць у нас развіваецца”, - сказаў на сустрэчы ў Варшаве Алесь Бяляцкі. Візіт у сталіцу Польшчы завяршае турнэ беларускага праваабаронцы па еўрапейскіх краінах.
09.07.2014 З чорнага спіса ЕС выключаны восем прозвішчаў з Беларусі
Рада Еўрасаюза выключыла восем прозвішчаў са спіса прадстаўнікоў Беларусі, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі, паведамляе прэс-служба Рада ЕС. Разам з тым адно прозвішча ў спіс дададзена (старшыня шклоўскага раённага суда Віталій Волкаў).
07.07.2014 Еўракамісар Фюле нагадаў пра галоўную ўмову зменаў у адносінах паміж ЕС і афіцыйным Мінскам
Любыя станоўчыя змены ў адносінах Еўрапейскага Саюза з беларускімі ўладамі залежаць ад паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека і безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных.
04.07.2014 Прэзідэнт ПАСЕ: Упэўненая, што цяжкая праца беларускіх праваабаронцаў не марная (фота)
Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Ан Брасер падчас сустрэчы з кіраўніком Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесем Бяляцкім запэўніла яго ў поўнай падтрымцы з боку ПАСЕ працы праваабаронцаў у Беларусі.
03.07.2014 Алесь Бяляцкі сустрэўся са старшынёй Еўрапарламента
Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі і кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц абмяняліся інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі.