Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
21.07.2020 Назіральнікі ад ПАСЕ не прыедуць на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) не будзе весці назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, пішуць naviny.by са спасылкай на прэс-службу арганізацыі.
16.07.2020 Шэраг краінаў выказаў занепакоенасць ходам перадвыбарнай кампаніі, а таксама масавымі затрыманнямі ў Беларусі
16 ліпеня Літва, ЗША і Вялікабрытанія выказалі сваё стаўленне да бягучай перадвыбарнай кампаніі і массавых затрыманняў мірных дэманстрантаў і журналістаў у Беларусі.
15.07.2020 Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ ўпершыню не прыляцяць у Беларусь на выбары — не атрымалі запрашэнне ад МЗС
Дырэктарка Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) праінфармавала МЗС Беларусі аб тым, што адсутнасць запрашэння ад афіцыйнага Мінска не дазваляе БДІПЧ назіраць за ходам выбарчага працэсу.
15.07.2020 ЕС: Адмова ў рэгістрацыі кандыдатаў абмяжоўвае магчымасць беларускага народа выказваць сваю волю
ЕС чакае ад Беларусі неадкладнага афіцыйнага запрашэння БДІПЧ/АБСЕ назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі.
10.07.2020 Анлайн-сустрэча салідарнасці з беларусамі: "Мы заклікаем Еўропу дзейнічаць усімі легальнымі спосабамі"
Па ініцыятыве дэпутатаў Еўрапейскага парламента 10 ліпеня праходзіць анлайн-сустрэча салідарнасці з беларусамі “Час для пераменаў”.
10.07.2020 Дэпутаты парламентаў краін ЕС стануць “хроснымі” беларускіх палітвязняў
9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
09.07.2020 "Патрэбныя санкцыі проста зараз": у Еўрапарламенце прайшлі дэбаты па Беларусі
9 ліпеня ў Еўрапарламенце прайшлі дэбаты па сітуацыі ў Беларусі. Еўрадэпутаты запатрабавалі вызваліць палітычных зняволеных, а найбольш радыкальныя спікеры заклікалі Еўрасаюз увесці санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускіх уладаў.
07.07.2020 Праваабаронца: Еўрапарламенту неабходна патрабаваць ад беларускіх уладаў спынення рэпрэсій
Валянцін Стэфановіч прыняў удзел у пасяджэнні Падкамітэта па правах чалавека Еўрапейскага парламента па сітуацыі ў Беларусі.
19.06.2020 ЕС заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Віктара Бабарыка і яго сына
Еўрапейскі Саюз настойліва заклікае беларускія ўлады забяспечыць рэальныя канкурэнтныя ўмовы ў перадвыбарнай кампаніі. Ні адзін патэнцыйны кандыдат не павінен быць пазбаўлены магчымасці зарэгістравацца з-за палітычна матываваных абмежавальных мераў.
19.06.2020 Еўрапарламентарыі ўладам Беларусі: Рэпрэсіі, запалохванне і арышты — гэта не спосаб правядзення выбараў
Члены Еўрапарламента выпусцілі заяву з нагоды сітуацыі ў Беларусі, дзе заклікалі дзейную ўладу прыслухацца да народа.
17.06.2020 Дзірк Шубель занепакоены дзеяннямі супраць Бабарыка і спадзяецца, што органы расследуюць пагрозы ў адрас Ціханоўскай
Вельмі важна, каб улады Беларусі забяспечылі ўмовы, у якіх было б магчыма канструктыўнае і канкурэнтнае палітычнае суперніцтва. Такое меркаванне ў каментары TUT.BY выказаў пасол Еўрапейскага саюза ў Беларусі Дзірк Шубель.
09.06.2020 У ЕС патрабуюць ад Беларусі зняцця абвінавачванняў з блогера Ціханоўскага і іншых актывістаў
У Еўрасаюзе прынялі да ведама высунутыя ў Беларусі абвінавачванні блогеру Сяргею Ціханоўскаму і сямі іншым актывістам і патрабуюць ад Мінска іх вызвалення.
29.05.2020 У Еўрапарламенце занепакоеныя рэпрэсіямі ў Беларусі напярэдадні выбараў
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Роберта Бедраня і дакладчыка ЕП па Беларусі Пятраса Аўштравічуса.
22.05.2020 Камісарка па правах чалавека Германіі заклікае Беларусь паважаць асноўныя правы
20 траўня Упаўнаважаная Федэральнага ўрада Германіі па пытаннях правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Бэрбель Кофлер выступіла з заявай у сувязі з масавымі затрыманнямі журналістаў і блогераў у Беларусі.
19.05.2020 Еўрасаюз патрабуе неадкладна вызваліць затрыманых у Беларусі журналістаў
У Еўрапейскім саюзе запатрабавалі "неадкладна вызваліць" пяць журналістаў, затрыманых і асуджаных у Беларусі да адміністрацыйнага арышту на мінулым тыдні.