Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
13.05.2020 Еўрасаюз чакае ад Беларусі выканання міжнародных стандартаў пры правядзенні выбараў
Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Дырк Шубель заявіў, што ЕС чакае ад беларускіх уладаў выканання міжнародных стандартаў дэмакратычных выбараў і роўных умоў для ўсіх удзельнікаў.
13.05.2020 АБСЕ і ЕС заклікалі неадкладна вызваліць затрыманых журналістаў і актывістаў у Беларусі
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір асуджае арышты ў Беларусі журналістаў. Затрыманні мірных дэманстрантаў у Беларусі выклікаюць асаблівую занепакоенасць ЕС у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі.
03.04.2020 Еўрапарламент: Заклікаем неадкладна вызваліць Сацука
Дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю заклікае неадкладна вызваліць рэдактара "Ежедневника" Сяргея Сацука, а беларускія ўлады — выконваць адпаведнае заканадаўства і міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне свабоды слова і сродкаў масавай інфармацыі.
09.03.2020 Еўрасаюз асудзіў вынясенне смяротнага прысуду ў Слуцку
З заявай выступіў прэсавы сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Пэтэр Стано. 6 сакавіка ў Слуцку Мінскім абласным судом быў вынесены смяротны прысуд Віктару Скрундзіку.
26.02.2020 Дэлегацыя Еўрапарламента сустрэлася з беларускімі праваабаронцамі
26 лютага прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці сустрэліся з дэпутацкай групай Еўрапарламента – намесніцай главы дэлегацыі Еўрапарламента па сувязі з Беларуссю Карын Карлсбро (Швецыя) і пастаянным дакладчыкам Еўрапарламента па Беларусі Пятрасам Аўштрявічусам (Літва).
14.02.2020 Кіраўнік МЗС Швейцарыі асабіста папрасіў Лукашэнку адмяніць смяротнае пакаранне
Пра гэта заявіў кіраўнік швейцарскага МЗС Іньяцыа Касіс па выніках перамоваў 13 лютага ў Мінску.
15.01.2020 Беларусь і правы чалавека ў Сусветным дакладзе Human Rights Watch
У сваім 652-старонкавым Сусветным дакладзе – 2020 (30-е выданне) Human Rights Watch прыводзіць агляд сітуацыі з правамі чалавека амаль у 100 краінах, у тым ліку і Беларусі.
13.01.2020 Савет Еўропы ў чарговы раз заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне
Савет Еўропы ў чарговы раз заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне, паведамляе TUT.BY. Так афіцыйны прадстаўнік генсакратара Савета Еўропы Даніэль Хольтген адрэагаваў на рашэнне суда прысудзіць да расстрэлу двух братоў Костевых за забойства настаўніцы.
13.01.2020 ЕС асудзіў новыя смяротныя прысуды ў Беларусі
Еўрапейскі саюз заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне як першы крок да яго поўнай адмены, гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешніх сувязяў, зробленым пасля вынясення ў Беларусі двух новых сьмяротных прысудаў.
08.01.2020 Мінск гатовы абмяркоўваць з Еўропай праблему смяротнага пакарання. Але не гатовы яе вырашаць
Афіцыйны Мінск па-ранейшаму не бачыць неабходнасці адмяняць смяротнае пакаранне ці хаця б уводзіць мараторый на яе, нягледзячы на шматлікія заклікі да гэтага з боку Еўрасаюза і Савета Еўропы, пішуць naviny.by.
23.12.2019 ЕС, Савет Еўропы і ПАСЕ заклікаюць да ўвядзення мараторыя ў адказ на чарговы расстрэл ў Беларусі
Прадстаўнікі Еўрасаюза, Савета Еўропы і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы зноў заклікалі беларускія ўлады ўвесці мараторый на расстрэлы ў Беларусі. Заявы былі распаўсюджаныя ў адказ на паведамленне аб прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні Аляксандра Асіповіча.
11.12.2019 Адмена смяротнага пакарання: Камітэт па прававых пытаннях ПАСЕ рыхтуе тэматычную справаздачу
Камітэт па прававых пытаннях і правах чалавека Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы падрыхтаваў справаздачу аб адмене смяротнага пакарання ў краінах-сябрах Савета Еўропы і іншых дзяржавах, у тым ліку Беларусі.
05.12.2019 Заява БНП ФГС УП аб забеспячэнні правоў грамадзянаў і пагрозе страты суверэнітэту Рэспублікі Беларусь
4 снежня ў Брусэлі (Бельгія) кіруючы камітэт Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняў заяву з нагоды правядзення Штогадовай асамблеі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства аб забеспячэнні правоў грамадзянаў і пагрозе страты суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
26.11.2019 “Паміж Беларуссю і ЕС патрэбен крытычны дыялог”. Стэфановіч распавёў пра назіранне за беларускімі выбарамі Еўрапарламенту
З 20 па 21 лістапада юрыст ПЦ “Вясны”, аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч і прадстаўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Саховіч наведалі Брусэль з візітам па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Візіт быў арганізаваны з дапамогай шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders.
20.11.2019 Страчанай магчымасцю назвала парламенцкія выбары Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі
Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў пра парламенцкія выбары ў Беларусі