Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
11.07.2023 "Рэжымныя аб'екты — залатое дно". Былы палітвязень і юрыст "Вясны" — пра прамзону ў калоніі № 17
"Вясна" паспрабавала разабрацца ў прычынах такога ігнаравання з юрыстам Паўлам Сапелкам і былым палітвязнем Віталём Жуком.
08.07.2023 "Гэта бессэнсоўны акт прапаганды". Былы палітвязень ПК-17 пра сюжэт БТ пра яго калонію
"Вясна" папрасіла былога палітвязня ПК-17 паглядзець відэасюжэт БТ і распавесці пра сапраўдныя ўмовы ўтрымання ў шклоўскай калоніі.
05.06.2023 "Кніга ў зняволенні – гэта больш чым кніга": што чытаюць беларусы ў СІЗА і калоніях?
Сабралі ўспаміны палітвязняў, аб тым, як функцыянуюць бібліятэкі на Валадарскага і ў калоніях, і якім кнігам аддаюць перавагу зняволеныя.
30.05.2023 У палітвязня ў турме здарыўся інфаркт і інсульт. Яго адправілі ў калонію
Былы сукамернік Дзмітрыя Сончыка з магілёўскай турмы і зняволены з калоніі, дзе адбывае тэрмін палітвязень, распавялі "Вясне" яго гісторыю.
29.05.2023 "А ў чым мне прызнаваць віну?" Гісторыя палітвязня з чырвонай біркай
Дзмітрый Абрамук распавёў "Вясне" пра свой пераслед,сустрэчах з кдбшнікамі, іншымі палітвязнямі, а таксама пра вызваленне.
07.05.2023 Палітзняволеную Вікторыю Кульшу ў зарэчанскай калоніі збіваў і душыў наглядчык
"Вясна" распавядае, як на жанчыну ціснулі ў папраўчай калоніі, і ў якім цяпер стане знаходзіцца Вікторыя.
29.04.2023 "У мяне ў першы ж дзень на ЦІПе здарыўся прыступ асфіксіі", — былая арыштантка Акрэсціна
Былая арыштантка распавяла "Вясне", у якім стане была праваабаронца Наста Лойка пасля двух месяцаў арышту, пра сустрэчу Ганны Лівянт з бацькам Яўгенам у засценках ізалятара, пра сукамерніц, якіх затрымлівалі за рэпосты вершаў і песень, а таксама пра невыносныя ўмовы ўтрымання для "палітычных".
29.04.2023 "Мы прыдумлялі розныя махінацыі, каб папросту выжыць", — экс-зняволены пра жыццё і працу ў шклоўскай калоніі
Дзяніс распавёў "Вясне" пра зняволенне падчас пратэстаў, пра катаванні і нечалавечыя ўмовы працы ў ПК-17.
25.04.2023 "Калі адказ не падабаўся, то білі". У СІЗА-1 падчас жорсткай праверкі збівалі вязняў
Да праваабаронцаў "Вясны" звярнуўся былы вязень, які стаў сведкам узмоцненай праверкі з жорсткімі ператрусамі ў камерах і збіццём зняволеных.
19.04.2023 Палітвязня Вадзіма Гурмана, які мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, катуюць у горацкай калоніі
"Вясна" распавядае, што цяпер вядома пра стан Вадзіма, і як адміністрацыя калоніі збівае палітвязня і не аказвае яму медыцынскай дапамогі.
18.04.2023 "Гэта была аддушына — сустрэць свайго аднадумца", — былыя палітвязні пра этап у адным вагоне
"Вясна" папрасіла былых палітвязняў Віталя Жука і Вольгу Класкоўскую распавесці пра іх этапы, а таксама пра іх сустрэчу 8 снежня 2021 года, калі яны апынуліся ў адным вагоне ў суседніх купэ "сталыпіна".
09.04.2023 "КДБ думаў, што мы ботаферма", — былая палітзняволеная па "справе Зельцэра"
Былая палітзняволеная па "справе Зельцэра" распавяла "Вясне", як усё адбывалася па той бок кратаў.
07.04.2023 У СІЗА-1 існуе "прэс-хата"? Сабралі сведчанні былых вязняў
"Прэс-хатай" у СІЗА-1 называюць камеру № 98, дзе ўтрымліваецца Расціслаў Светчыкаў па мянушцы "Слон".
04.04.2023 "Усё зроблена, каб паралізаваць тваю волю", — былая палітзняволеная Вольга Класкоўская
Пра жорсткія абмежаванні гомельскай калоніі, нечалавечыя ўмовы ў ШІЗА і ПКТ, доўгія этапы па ўсёй Беларусі, спробу жанчын захаваць сябе і здароўе ў зняволенні: былая палітзняволеная Вольга Класкоўская — у матэрыяле "Вясны".
04.04.2023 "Гэта ўсё адно велізарнае злачынства супраць чалавечнасці", — былы палітвязень шклоўскай калоніі
Былы вязень распавёў "Вясне" пра спосабы ціску на палітвязняў, жудасныя ўмовы ўтрымання ў ШІЗА, а таксама збіццё і катаванні ў ПК-17.