Навіны на тэму: выбары-2010

Моладзь цікавіцца інтэрнет-навінамі пра выбары ў Беларусі

27.04.2010 Моладзь цікавіцца інтэрнет-навінамі пра выбары ў Беларусі

Па краінах найбольшая колькасць прыхільнікаў, вядома, з Беларусі - 37%. На другім месцы датчане (20%), на трэцім - польскія карыстальнікі (9%). У першую пяцёрку тых, хто цікавіцца выбарамі ў Беларусі, уваходзяць таксама шведы і амерыканцы. 22-гадовая шведская рок-спявачка Ізабель нават размясціла 2 свае спасылкі. Акрамя названых краін, прадстаўлены таксама Нідэрланды, Нямеччына, Вялікабрытанія, Украіна, Францыя, Расія, Чэхія, Літва, Мексіка, Швейцарыя, Грузія, Бельгія, Італія, Аўстрыя і Канада.

27.04.2010 Давераную асобу Лагвінца Алеся Таўстыку аштрафавалі на 175 тысяч рублёў

Алеся Таўстыку затрымалі ўвечары 24 красавіка на выбарчым участку № 27 і абвінавацілі ў дробным хуліганстве

26.04.2010 Гомельская кааліцыя АДС лічыць, што выбараў у вобласці не было

Прадстаўнікі гомельскай кааліцыі АДС, незалежныя назіральнікі і кандыдаты ў дэпутаты правялі 26 красавіка ў Гомелі прэсавую канферэнцыю, на якой заявілі аб масавых фальсіфікацыях вынікаў выбараў.

26.04.2010 Гарадзеншчына: Цудаў не адбылося – аніводны з дэмакратычных кандыдатаў дэпутатам не стаў

Завяршэнне мясцовых выбараў на Гарадзеншчыне не прынесла, як і прагназавалася, сенсацый. Аніводны з дэмакратычных кандыдатаў не стаў дэпутатам.

26.04.2010 Выбары без выніку

Партыя БНФ, Рух “За свабоду”, незарэгістраваная ініцыятва “Маладая Беларусь” на чале з Артурам Фінькевічам засталіся без сваіх дэпутатаў мясцовых саветаў з прычыны фальсіфікацый пад час выбараў. Пра гэта лідэры згаданых арганізацый паведамілі 26 красавіка на адмысловай прэс-канферэнцыі.

26.04.2010 Віцебшчына: Вакантнымі засталіся два дэпутацкіх месцы

Усяго па вобласці яўка выбаршчыкаў склала 90,9%, удзел у галасаванні прынялі каля 817 тыс. чалавек. Так, у Расонскім раёне ў выбарах прынялі ўдзел 99,4% выбаршчыкаў, у Шаркаўшчынскім - 98%, у Віцебскім - 98,1%, у Сенненскім - 96,65. У абласным цэнтры яўка склала 90,4%, у Наваполацку - 90%, у Оршы - 87,4%, у Полацку - 78,9%.

26.04.2010 Бабруйскі раён: Супрацоўніца райвыканкама “вучыла” сябраў камісіі ў дзень выбараў

Па Казакоўскай выбарчай акрузе № 6 у Бабруйскім раёне на выбарчым ўчастку ў дзень выбараў прысутнічала невядомая жанчына. Яна давала сябрамі камісіі ўказанні, вучыла, як трэба працаваць, і знаходзілася за іх сталом. Назіральнікі спачатку падумалі, што гэта старшыня камісіі, але жанчына паведаміла, што яна назіральнік ад Беларускага саюза жанчын з бабруйскага райвыканкама.

Кіраўніцтва Гагарынскай камісіі не лічыла галасы (заява)

26.04.2010 Кіраўніцтва Гагарынскай камісіі не лічыла галасы (заява)

На Гагарынскім участку №5 г. Гарадка старшыня камісіі Вячэслаў Грыбанаў і сакратар Алёна Беланогава склалі адвольна пратаколы па пяці выбарчых акругах у мясцовыя Саветы.

Брэстчына: Два актывісты партыі “Справядлівы свет” абраныя дэпутатамі

26.04.2010 Брэстчына: Два актывісты партыі “Справядлівы свет” абраныя дэпутатамі

Як паведаміла старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, два актывісты партыі сталі дэпутатамі.

26.04.2010 Віцебск без апазіцыйных дэпутатаў

У Віцебскі абласны Савет дэпутатаў з дзесяці кандыдатаў ад Партыі БНФ не прайшоў ніхто. У гэты ж прадстаўнічы орган улады з двух сяброў Аб'яднанай грамадзянскай партыі таксама ніхто не абраны. Васьмі прадстаўнікам Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, якія балатаваліся ў Віцебскі аблсавет, таксама не атрымалася атрымаць дэпутацкі мандат.

Магілёў: Чэргі да раённых адміністрацыяў. Фотафакт

26.04.2010 Магілёў: Чэргі да раённых адміністрацыяў. Фотафакт

Замест таго, каб везці дакументы ў акруговыя выбарчыя камісіі, участковыя камісіі звозілі іх у адміністрацыі.

26.04.2010 Горкі: Кандыдатка ад БХД стала дэпутаткай сельскага Савету

У Горках кандыдатка ў дэпутаты, якая з’яўляецца сябрам аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя”, Жанна Шчарбініна стала дэпутаткай Аўсянкаўскага сельскага Савету.

26.04.2010 Салігорск: Дыспрапорцыя вынікаў датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў

Вынікі датэрміновага галасавання істотна адрозніваліся ад вынікаў волевыяўлення выбаршчыкаў у асноўны дзень галасавання. Варта адзначыць, што на ўчастку (які з’яўляўся адзіным на акрузе, дзе вылучаўся А. Валабуеў), 49% выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова. У лічбах гэта 915 чалавек супраць 1004, якія прагаласавалі ў асноўны дзень галасавання.

Баранавічы: Адзіны зарэгістраваны з дэмакратычных кандыдатаў Аляксандр Галькевіч перамог праўладнага кандыдата Міхаіла Шубіча

26.04.2010 Баранавічы: Адзіны зарэгістраваны з дэмакратычных кандыдатаў Аляксандр Галькевіч перамог праўладнага кандыдата Міхаіла Шубіча

Адзіны зарэгістраваны з дэмакратычных кандыдатаў Аляксандр Галькевіч, сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, на выбарах 25 красавіка перамог праўладнага кандыдата - галоўнага рэдактара дзяржаўнай газеты “Наш край”, сябра Баранавіцкага гарвыканкама Міхаіла Шубіча.

Паведамленне для журналістаў

26.04.2010 Паведамленне для журналістаў

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю, прысвечаную вынікам кампаніі па маніторынгу выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га склікання. Прэс-канферэнцыя адбудзецца 26 красавіка ў офісе РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” па адрасе: Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68, офіс 1201. Пачатак – у 14 гадзін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства