Навіны на тэму: выбары-2010
26.04.2010 Салігорск: Назіральнікаў выставілі за дзверы раённай камісіі
Праваабаронца так і не атрымаў адказу на пытанне, чаму менавіта ў гэты дзень і менавіта ён не можа прысутнічаць на паседжанні камісіі, у адрозненні ад назіральнікаў ад БРСМ і Белай Русі.
26.04.2010 Па папярэдніх дадзеных, ніхто з гомельскіх дэмакратаў не трапіў у дэпутаты
Здзівіла такое назіранне, што на адным участку на даму прагаласавалі 10 чалавек, а на другім участку — 165. «Здзівіла таксама вялікая колькасць — 255 сапсаваных бюлетэняў, то бок 16% ад агульнай колькасці бюлетэняў на адным з участкаў», - адзначыў давераная асоба кандыдата Калюкі Андрэй Аксенаў.
26.04.2010 Салігорск: Назіральнік-ідэолаг курыраваў дастаўку бюлетэняў з участка
Жана Карпец, сакратар намесніка старшыні Салігорскага выканкама па ідэалагічнай працы, прысутнічалана ў дзень выбараў на ўчастку №13 у якасці назіральніка. Пасля падвядзення вынікаў выбараў яна ж дастаўляла ў суправаджэнні сябраў камісіі бюлетэні выбаршчыкаў у выканкам.
26.04.2010 Барысаў: Прадказальны вынік
Па інфармацыі праваабаронцы Алега Мацкевіча, большасць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі ў дзень выбараў, аддалі свае галасы за Зміцера Бабіцкага. Аднак у выніку агульнага падліку галасоў, у тым ліку, аддадзеных падчас датэрміновага галасавання, дэпутатам стаў дырэктар Барысаўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Уладзімір Шмакаў, які “апярэдзіў” Бабіцкага на 76 галасоў.
26.04.2010 Салігорск: Падлік назіралі за спінамі
У актавай зале школы №5 былі размешчаны адразу два ўчасткі. Адзін – безальтэрнатыўны і больш ліберальны і другі -- дзе вылучаўся дэмакратычны кандыдат Аляксей Валабуеў. Гэта і паўплывала на пыдыходы камісіі да магчымасцяў назіраць за працэсам падліку галасоў.
26.04.2010 Орша: Кандыдату ў дэпутаты не дазволілі назіраць падлік галасоў
Сябра Партыі БНФ Аляксандр Камінскі заявіў, што прыбыў назіраць за падлікам галасоў. Аднак старшыня ўчастковай камісіі разам з дзяжурыўшым супрацоўнікам міліцыі не дазволілі яму прысутнічаць у памяшканні падчас падліку галасоў і выставілі на вуліцу.
26.04.2010 Затрыманне журналіста на выбарчым участку
У дзень выбараў на 19-м участку мінскай выбарчай акругі № 30 у памяшканні гімназіі № 33 міліцыя затрымала журналіста газеты «Белорусы и рынок» Вадзіма Александровіча.
26.04.2010 Гарадок: Падлік галасоў праходзіў павольна
Палітычныя актывісты прынцыпова запатрабавалі ад сябраў участковай выбарчай камісіі няўхільна выконваць выбарчае заканадаўства. Акрамя таго, на ўсе парушэнні імі былі складзеныя пратаколы, якія яны неадкладна адправілі для рэагавання ў Гарадоцкую раённую пракуратуру. І такіх пратаколаў да канца назірання было складзена больш за дзесяць.
25.04.2010 Бабруйск: Незразумелая арыфметыка сябраў камісіі
На выбарчым участку № 14 сябры камісіі перамудрылі з дадзенымі па бюлетэнях і галасаванні. Нагадаем, што кандыдат у дэпутаты Яўген Васьковіч, які балатуецца па Заслонаўскай выбарчай акрузе № 16, заўважыў на гэтым ўчастку паперу, складзеную сябрамі камісіі, з якой вынікала, што некалькі соцень бюлетэняў папросту “зніклі”. Але пасля падліку галасоў згуба раптоўна знайшлася.
25.04.2010 Глыбоччына: Лічым асобна, але не агучваем
Сябры камісіі лічылі бюлетэні са скрыняў датэрміновага, надомнага і сённяшняга галасавання асобна, але атрыманыя лічбы для назіральнікаў не агучвалі. Самі назіральнікі знаходзіліся на адлегласці каля 10-ці метраў ад стала, на якім вёўся падлік, і рэальна нешта ўбачыць практычна не мелі магчымасці. Быў вывешаны для азнаямлення толькі выніковы пратакол.
25.04.2010 Верхнядзвінск: Рэкордныя лічбы сапсаваных бюлетэняў
Цікавыя факты выявіліся пры падліку галасоў у Верхнядзвінску. На тых участках, дзе кандыдатамі былі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, выяўлена вельмі вялікая колькасць сапсаваных і насапраўдных бюлетэняў – да 120 на ўчастак.
25.04.2010 Сяргей Вазняк: "Я шакаваны марнасцю такога назірання"
Сябра Менскай гарадской выбарчай камісіі Сяргей Вазняк у дзень выбараў наведаў некалькі выбарчых участкаў сталіцы і прыйшоў да высновы, што арганізацыя працэсу падліку галасоў абсалютна не выклікае даверу да яго вынікаў і робіць назіранне абсалютна марным.
25.04.2010 Магілёў: За кандыдата ў дэпутаты Алеся Сілкова ніхто не прагаласаваў датэрмінова
“На 9 выбарчых участках, што размешчаны на маёй выбарчай акрузе, па выніках датэрміновага галасавання я не набраў зусім ніякіх галасоў. Сімвалічна тое, што на двух участках за мяне прагаласавала аднолькавая колькасць выбаршчыкаў - па 253 чалавекі".
25.04.2010 Полацк: Дзіўная еднасць пры датэрміновым галасаванні
Трохі дзіўным чынам размеркаваліся галасы выбаршчыкаў пры асобным падліку вынікаў датэрміновага і асноўнага галасавання ў Полацку.
25.04.2010 Магілёў: Дэмакрат перамог на 2 з 9 участкаў
У Магілёве кандыдат у дэпутаты ў абласны Савет дэпутатаў па Машэкаўскай выбарчай акрузе №34 ад аргкамітэта “Партыі Свабоды і Прагрэса” Юры Стукалаў перамог на 2 з 9 выбарчых участка. Пра гэта паведаміў адзін з лідэраў партыйнага аргкамітэта Алесь Сілкоў.