Навіны на тэму: скаргі

Уладзімір Някляеў Вярхоўнаму суду: выказванне меркавання - гэта не заклік да ўдзелу ў акцыі

05.03.2018 Уладзімір Някляеў Вярхоўнаму суду: выказванне меркавання - гэта не заклік да ўдзелу ў акцыі

Паэт і грамадзкі дзеяч Уладзімір Някляеў, якога яшчэ ў лістападе мінулага года асудзілі да арышту на 10 сутак нібыта за заклікі да ўдзелу ў “Маршы абураных беларусаў 2.0” на інтэрнэт-партале "Хартыя 97", звярнуўся са скаргаю ў Вярхоўны суд Беларусі.

Пракуратура Мінска адправіла справу па збіццю юрыста "Вясны" на дадатковую праверку

02.03.2018 Пракуратура Мінска адправіла справу па збіццю юрыста "Вясны" на дадатковую праверку

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Аляксей Лойка атрымаў адказ на сваю скаргу з Пракуратуры горада Мінска, якая адмяніла пастанову Першамайскага раённага Следчага камітэта аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яго збіцця 25 сакавіка 2017 года.

Адміністрацыя калоніі: Дзмітрый Паліенка не абмежаваны ў атрыманні і адпраўленні паштовак

02.03.2018 Адміністрацыя калоніі: Дзмітрый Паліенка не абмежаваны ў атрыманні і адпраўленні паштовак

Валанцёры ПЦ “Вясна” атрымалі адказы з Дэпартаменту выканання пакаранняў Магілеўскай вобласці і ад адміністрацыі папраўчай калоніі №2 на свае скаргі на неперадачу лістоў і паштовак палітзняволенаму Дзмітрыю Паліенка.

Міліцыя вярнула актывісту частку канфіскаваных рэчаў на наступны дзень

01.03.2018 Міліцыя вярнула актывісту частку канфіскаваных рэчаў на наступны дзень

Сацыяльнаму актывісту Аляксандру Пуставітаву вярнулі некаторыя з канфіскаваных падчас вобшуку рэчаў: літаратуру, фотаапарат. Ноутбук, тэлефон, калекцыйны нож і жорскія дыскі з камп'ютараў бацькоў пакуль пакінулі ў міліцыі.

Андрэй Бяляўскі абскарджвае прысуд за захоўванне аднаго патрона

28.02.2018 Андрэй Бяляўскі абскарджвае прысуд за захоўванне аднаго патрона

Разгляд апеляцыйнай скаргі былога фигуранта справы "Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” адбудзецца 27 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе.

Фактам цэнзуравання выступу кандыдата зоймецца крымінальная міліцыя

23.02.2018 Фактам цэнзуравання выступу кандыдата зоймецца крымінальная міліцыя

Былы кандыдат у дэпутаты па 28-й Барысаўскай цэнтральнай выбарчай акрузе Аляксандр Абрамовіч пад час сваёй перадвыбарчай агітацыі сутыкнуўся з праявамі палітычнага цэнзуравання ягонага выступу з боку кіраўніцтва радыёстанцыі “Мінская хваля”.

Суддзі Барысаўскага раёна забыліся на нормы ПВКаАП?

16.02.2018 Суддзі Барысаўскага раёна забыліся на нормы ПВКаАП?

Праваабаронца Алег Мацкевіч зафіксаваў некалькі выпадкаў, якія сведчаць аб невыкананні суддзямі суду Барысаўскага раёну нормаў абскаржвання судовых пастановаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Пракуратура не задаволіла скаргу затрыманага ў навагоднюю ноч валанцёра “Вясны”

06.02.2018 Пракуратура не задаволіла скаргу затрыманага ў навагоднюю ноч валанцёра “Вясны”

Пракуратура Слуцкага раёна не знайшла парушэнняў ва умовах утрымання ў ІЧУ Слуцкага РАУС. Такі адказ на сваю скаргу атрымаў затрыманы ў ноч на першае студзеня валанцёр ПЦ “Вясна” Юрый Мяцельскі.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны збіты ў калоніі, ягонае жыццё застаецца пад пагрозай

06.02.2018 Палітвязень Міхаіл Жамчужны збіты ў калоніі, ягонае жыццё застаецца пад пагрозай

Пра адчуванне рэальнай пагрозы жыццю і здароўю палітвязень заяўляў і раней, але зараз ПЦ “Вясна” сталі вядомыя вельмі небяспечныя падзеі, якія адбыліся з Міхаілам Жамчужным 24 студзеня ў Горацкай калоніі.

Праваабаронца з Барысава накіраваў скаргу ў КПЧ ААН

06.02.2018 Праваабаронца з Барысава накіраваў скаргу ў КПЧ ААН

У адпаведнасці з першым Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў паведамленне ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Пракуратура палічыла збіццё Аляксея Лойкі АМАПам "законным і абгрунтаваным"

26.01.2018 Пракуратура палічыла збіццё Аляксея Лойкі АМАПам "законным і абгрунтаваным"

Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска лічыць адмову раённага Следчага камітэта ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця юрыста ПЦ "Вясна" Аляксея Лойкі 25 сакавіка пры налёце міліцыі на офіс арганізацыі законнай і абгрунтаванай.

Вярхоўны суд не абараніў права Аляксандра Чахольскага на вядзенне працэсу па-беларуску

16.01.2018 Вярхоўны суд не абараніў права Аляксандра Чахольскага на вядзенне працэсу па-беларуску

Вярхоўны суд разгледзеў скаргу Аляксандра Чахольскага на пастанову суда Фрунзенскага раёна аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел 3 сакавіка 2017 года ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў абарону "Курапатаў", у тым ліку на адмову суда весці працэс па-беларуску або прадаставіць перакладчыка.

Суд патрабуе больш за паўтысячы рублёў за падачу скаргі на смяротны прысуд

16.01.2018 Суд патрабуе больш за паўтысячы рублёў за падачу скаргі на смяротны прысуд

Маці аднаго з асуджаных да смяротнага пакарання па справе “магілёўскіх рыэлтараў” Людміла Гершанкова распавяла праваабаронцам аб праблемах, з якімі сутыкнуўся яе сын Ігар пры падачы нагляднай скаргі на імя старшыні Вярхоўнага суда.

Мінгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Змітра Крэмянецкага

15.01.2018 Мінгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Змітра Крэмянецкага

Паседжанне па разглядзе касацыйнай скаргі былога фігуранта справы аб масавых беспарадках Змітра Крэмянецкага на рашэнне суда Маскоўскага раёна г. Мінска аб адмове ў спагнанні кампенсацыі з Камітэту дзяржаўнай бяспекі за незаконы арышт і ўтрыманне цягам 10 сутак у СІЗА адбудзецца 25 студзеня.

Міхаіл Жамчужны на месяц змешчаны ў ПКТ

12.01.2018 Міхаіл Жамчужны на месяц змешчаны ў ПКТ

З ліста, які атрымала праваабаронца Таццяна Рэвяка ад палітвязня, стала вядома, што Міхаіл Жамчужны з 6 студзеня размешчаны на адзін месяц у памяшканне камернага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства