Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Слуцк: На сустрэчы Кастусёва з выбаршчыкамі правакацый не было

29.11.2010 Слуцк: На сустрэчы Кастусёва з выбаршчыкамі правакацый не было

Прынамсі такое меркаванне выказаў пасля сустрэчы са случчанамі, якая адбылася 27 лістапада ў гарадскім Доме культуры, сам кандыдат. Рыгору Кастусёву не задавалі пытанняў прадстаўнікі БРСМ і прыўладных структураў, як гэта адбывалася на папярэдняй сустрэчы з Саннікавым.

Інструкцыі для назіральнікаў мытнікі вернуць хіба што пасля выбараў

29.11.2010 Інструкцыі для назіральнікаў мытнікі вернуць хіба што пасля выбараў

Гэта вынікае з адказу супрацоўнікаў Ашмянскай мытні на тэлефанаванне прадстаўніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча. Яму паведамілі, што ў бліжэйшыя 20 дзён інструкцыі для кароткатэрміновых назіральнікаў будуць вывучаць на прадмет наяўнасці інфармацыі, якая прадстаўляе пагрозу інтарэсам дзяржавы і існуючаму канстытуцыйнаму ладу.

Жодзіна: На сустрэчу з выбаршчыкамі давераныя асобы Някляева прыйшлі з празрыстай скрыняй для галасавання

29.11.2010 Жодзіна: На сустрэчу з выбаршчыкамі давераныя асобы Някляева прыйшлі з празрыстай скрыняй для галасавання

Віктар Гарбачоў вынес на сцэну празрыстую скрыню для галасавання і выказаў жаданне бачыць такія скрыні на выбарчых участках у Жодзіне. Ён прапанаваў дапамогу ў набыцці такіх скрынь, калі мясцовыя ўлады прымуць адпаведнае рашэнне і будуць гатовы іх выкарыстоўваць.

Гомель: Гарвыканкам змяніў рашэнне аб месцах для правядзення агітацыі

29.11.2010 Гомель: Гарвыканкам змяніў рашэнне аб месцах для правядзення агітацыі

У амаль паўмільённым горадзе было вызначана толькі 9 пляцовак для правядзення сходаў па-за памяшканнямі, ды і тыя пляцоўкі былі размешчаны ў “спальных” раёнах і месцах, далёкіх ад таго, каб назваць іх шматлюднымі.

Гарбачоў і Фядута агітавалі ў Віцебску за Някляева

29.11.2010 Гарбачоў і Фядута агітавалі ў Віцебску за Някляева

Давераныя асобы Уладзіміра Някляева прыехалі 28 лістапада ў Віцебск замест самога кандыдата, які крыху прыхварэў. Віктар Гарбачоў і Аляксандр Фядута правялі ў горадзе дзве сустрэчы: у прафесійна-тэхнічным каледжы і ў ліцэі №5. Дакладней, у актавых залах гэтых устаноў, вызначаных уладамі для агітацыйных сходаў.

Гомельская вобласць: Аблвыканкам павышае палітычную актыўнасць моладзі

29.11.2010 Гомельская вобласць: Аблвыканкам павышае палітычную актыўнасць моладзі

У Гомельскай вобласці напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў аб’яўлена акцыя “Пожелай стране…” з мэтаю прыцягнуць моладзь да ўдзелу ў грамадска-палітычных кампаніях, фармавання актыўнай жыццёвай пазіцыі... - у класічным стылі “саўка”.

Магілёў: Дэмакраты звярнуліся ў суд

29.11.2010 Магілёў: Дэмакраты звярнуліся ў суд

Давераныя асобы кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду Р.Кастусёва, А.Міхалевіча, У.Някляева, Я.Раманчука, В. Рымашэўскага, А.Саннікава і Дз.Уса, а таксама праваабаронцы Барыс Бухель і Сяргей Фамін, звярнуліся ў суд Ленінскага раёна з просьбай абавязаць выбарчую камісію Ленінскага раёна пашырыць колькасць месцаў у раёне для вядзення агітацыйнай кампаніі.

Гомель: Партрэты дэмакратычных кандыдатаў абмалёўваюць нацысцкімі сімваламі (фота)

29.11.2010 Гомель: Партрэты дэмакратычных кандыдатаў абмалёўваюць нацысцкімі сімваламі (фота)

У Гомелі на стэндах для перадвыбарчай агітацыі, у прыватнасці, на прыпынку каля цэнтральнага ўнівермага, невядомыя пашкодзілі партрэты дэмакратычных кандыдатаў: Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага.

Бярозаўскі раён: Трэнінг – не для ўсіх сябраў участковых камісій

29.11.2010 Бярозаўскі раён: Трэнінг – не для ўсіх сябраў участковых камісій

Пра трэнінг для ўчастковых камісій, які праходзіў у актавай зале аддзела культуры Бярозаўскага райвыканкама, пяцёра сябраў участковых камісій ад партыі БНФ даведаліся з газеты “Маяк”.

Бялынічы: Міліцыя не абмінула пікет за Някляева

29.11.2010 Бялынічы: Міліцыя не абмінула пікет за Някляева

"Я праводзў пікет каля бялыніцкага Дома быту, калі да мяне падыйшоў намеснік начальніка Бялыніцкага РАУС Міхаіл Грушэцкі", – распавёў адказны за правядзенне пікета ў падтрымку Уладзіміра Някляева Мікалай Мяцеліца.

У Слоніме кампанія заўважная, да Зэльвы і Дзятлава кандыдаты не даязджаюць

29.11.2010 У Слоніме кампанія заўважная, да Зэльвы і Дзятлава кандыдаты не даязджаюць

Даволі актыўна дзейнічаюць перадвыбарчыя штабы дэмакратычных кандыдатаў на Слонімшчыне. А вось у суседніх Зэльве і Дзятлаве поўны спакой. Там з кандыдатаў яшчэ ніхто не быў, і ў бліжэйшы тыдзень ніхто з іх не мяркуе да зэльвенцаў і дзятлаўчан завітаць.

Гродна: Адведзенага часу на сустрэчу з Яраславам Раманчуком не хапіла

29.11.2010 Гродна: Адведзенага часу на сустрэчу з Яраславам Раманчуком не хапіла

28 лістапада Гродна наведаў кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Яраслаў Раманчук. Увечары ў памяшканні кінатэатру “Усход” адбылася сустрэча з выбаршчыкамі. На яе прыйшло каля 300 чалавек, а сама сусутрэча доўжылася больш за заяўленыя паўтары гадзіны.

Маладэчна: Тры дні БРСМ агітаваў за “здаровую” і “моцную і квітнеючую”

29.11.2010 Маладэчна: Тры дні БРСМ агітаваў за “здаровую” і “моцную і квітнеючую”

У Маладэчне на працягу трох дзён праходзіла акцыя-кірмаш “Здаровая Беларусь”, арганізатарам якой выступаў БРСМ. На кірмашы гандлявалі мёдам, на акцыі заклікалі зрабіць правільны выбар.

Бялынічы: З сустрэчы з Кастусёвым міліцыя зрабіла шоў

29.11.2010 Бялынічы: З сустрэчы з Кастусёвым міліцыя зрабіла шоў

Вельмі паказальнай была рэакцыя бялынічан на дзеянні супрацоўнікаў райвыканкама і міліцыі адносна Рыгора Кастусёва і яго прыхільнікаў. Адзін з іх сказаў : “ Што ж гэта за выбары такія, калі кандыдат у прэзідэнты не можа сустрэцца і паразмаўляць з зямлякамі...”

29.11.2010 У "Беларусбанку" не прымаюць грошай для Някляева

Грошы ад грамадзян на адкрыты тры дні таму рахунак фонду кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева ў раённых аддзелах "Беларусбанка" прымаць адмаўляюцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства