Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
25.11.2010 У Гомелі пакуль агітуюць толькі за Някляева і Саннікава (фота)
У Гомелі пакуль на інфармацыйных стэндах з'явіліся агітацыйныя матэрыялы толькі за Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава. Сябры перадвыбарчага штаба Някляева арганізавалі «аўта-пікет» - па горадзе рухаецца аўтамабіль з выявай палітыка і сцягамі — бел-чырвона-белым і кампаніі «Гавары праўду».
25.11.2010 Брэсцкая вобласць: Назіральнікі ад СНД маюць намер працаваць ва ўсіх тэрытарыяльных камісіях
Як распавёў журналістам кіраўнік штаба місіі назіральнікаў ад СНД па Брэсцкай вобласці Бахыт Дасанаў, у кожным з выбаркамаў такога ўзроўню будзе не менш за аднаго кароткатэрміновага назіральніка СНД, якія прыбудуць у рэгіён за некалькі дзён да пачатку галасавання.
25.11.2010 Маладэчна: Прозвішча Лукашэнкі ў спісах на першым месцы (фота)
У Маладэчне месцы, вызначаныя райвыканкамам для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, ужо падрыхтаваны. Хаця з моманту рэгістрацыі мінуў ужо тыдзень, пакуль што нідзе няма ўлётак ніводнага кандыдата.
25.11.2010 Баранавічы: Давераную асобу Андрэя Саннікава папярэдзілі ў вуснай форме
24 лістапада старшыня Баранавіцкай ТВК Таццяна Латышава выклікала давераную асобу Андрэя Саннікава Віктара Мезяка і заявіла, што выносіць яму вуснае папярэджанне. Спецыяльнага пасяджэння ТВК па гэтаму пытанню не было, відавочна, што ініцыятыва зыходзіла ад самой старшыні камісіі.
25.11.2010 Напад на актывістку кампаніі Саннікава
Сяброўку ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава збіў невядомы.
25.11.2010 Невядомыя напалі на Ігара Лялькова
23 лістапада 2010 г. адбыўся напад невядомых на давераную асобу кандыдата ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, намесьніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова.
25.11.2010 Хадыку выключылі са складу выбарчай камісіі за няведанне Выбарчага кодэксу
Са складу Мінскай гарадской камісіі па выбарах кіраўніка краіны выключылі прадстаўніка грамадскага аб'яднання "БНФ-Адраджэнне" Юрыя Хадыку. Ён не ведаў, што па Выбарчым кодэксе нельга з'яўляцца чальцом выбарчай камісіі і адначасова даверанай асобай аднаго з кандыдатаў, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі "Сталічнае тэлебачанне". Выключаны можа зараз прыходзіць у камісію толькі ў якасці незалежнага назіральніка.
24.11.2010 Фікусы і пальмы засланяюць істотнае
Да такой высновы прыводзіць аналіз Пастановы Цэнтральнай камісіі № 99 ад 5 лістапада 2010г. “Аб правядзенні трэнінга для сябраў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе”. Дарэчы, гэта Пастанова не была апублікаваная на сайце камісіі. Эксперт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч каментуе тэкст дакумента.
24.11.2010 Праваабаронца патрабуе прыцягнуць да адказнасці ўдзельнікаў аўтапрабегу “Мы за Бацьку”
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч просіць “прыняць меры на спыненню незаконнай агітацыі на карысць кандыдата А.Г. Лукашэнкі ўдзельнікамі аўтапрабегу “Мы за бацьку!”. Паставіць перад кіраўніцтвам Слонімскага гарадскога выканаўчага камітэта пытанне аб прыцягненні арганізатараў аўтапрабегу да адміністрацыйнай адказнасці ў сувязі з дапушчанымі імі парушэннямі заканадаўства аб выбарах.
24.11.2010 Бялынічы: Пасля падачы паведамлення аб правядзенні пікету – чатыры разы спыняла ДАІ
Пётр Мігурскі: "Не ведаю, можа гэта супадзенне, але сёння мой аўтамабіль чатыры разы спынялі супрацоўнікі ДАІ - у Магілёве, Шклове, Круглым і Бялынічах. Правяралі дакументы і адпускалі. Такіх выпадкаў у мяне раней не было".
24.11.2010 Полацк: Улады нагадваюць, што пра пікет трэба паведаміць
Полацкі гарвыканкам, адзіны ў рэгіёне, змясціў на афіцыйным сайце дакумент, які нагадвае кандыдатам і іх давераным асобам пра неабходнасць пісьмовага паведамлення пра масавыя мерапрыемствы, якія будуць арганізоўвацца з мэтай перадвыбарчай агітацыі.
24.11.2010 Бабруйск: Мясцовыя СМІ нарэшце назвалі прозвішчы ўсіх кандыдатаў
Газета “Вечерний Бобруйск” падае прозвішчы зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты, анансуючы расклад іх тэле- і радыёвыступаў. Рупар гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” таксама называе прозвішчы кандыдатаў і традыцыйна выказвае спадзеў на тое, што выбары будуць цікавымі.
24.11.2010 У Віцебскай вобласці правялі рэпетыцыю выбараў
Першы трэнінг для сябраў участковых выбарчых камісій прайшоў у Талачыне, яго правялі з дапамогай сябраў раённай выбарчай камісіі, якія дэманстравалі верагодныя канфліктныя сітуацыі тым, хто будзе працаваць на ўчастках.
24.11.2010 Бабруйск: Назіральнікі ад АБСЕ сустрэліся з праваабаронцам
Доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ Эйтне МакДэрмотт і Габрыэла Фукс сустрэліся сёння, 24 лістапада з Ігарам Ходзькам, прадстаўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” ў Бабруйску.
24.11.2010 Слонім: Ці будзе задаволена жаданне выбаршчыкаў?
Рабочыя ААТ “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін” пажадалі ў чацвер, 25 лістапада, сустрэцца з кандыдатам у прэзідэнты Віталем Рымашэўскім на сваім прадпрыемстве. Аднак у райвыканкаме паведамілі, што сустрэчы з кандыдатамі могуць адбывацца толькі ў парку і ў кінатэатры “Мір”.