Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Гомель: “Грамадскія прыёмныя” трансфармаваліся ў “прыёмныя кандыдата Лукашэнкі”

25.11.2010 Гомель: “Грамадскія прыёмныя” трансфармаваліся ў “прыёмныя кандыдата Лукашэнкі”

З 25 лістапада ў Гомелі гасцінна расчыніла дзверы “грамадская прыёмная кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі”. Працуе яна па тым жа адрасе, дзе была і грамадская прыёмная - бібліятэка імя Герцэна (Савецкая,26).

Слонім: Зрываюць абвесткі Рыгора Кастусёва

25.11.2010 Слонім: Зрываюць абвесткі Рыгора Кастусёва

Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Іван Шэга з дазволу намесніка галоўнага ўрача павесіў у паліклініцы абвестку пра сустрэчу з Рыгорам Кастусёвым. Праз некалькі гадзін паведамленне было сарванае. Падобную абвестку Іван Шэга павесіў і на тэрыторыі ААТ “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін”, якую таксама хутка сарвалі.

25.11.2010 Пракуратура зноў папярэджвае кандыдатаў

Калі з боку кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі будуць працягвацца заклікі да несанкцыянаваных акцыяў, "праваахоўныя органы прымуць меры рэагаваньня". Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня Генпракуратуры па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў Павал Радзівонаў.

Шклоў: Раённая камісія знайшла парушэнні ў дзеяннях прыхільнікаў Някляева

25.11.2010 Шклоў: Раённая камісія знайшла парушэнні ў дзеяннях прыхільнікаў Някляева

Як паведаміў Пётр Мігурскі, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, 25 лістапада яму патэлефанавалі са Шклоўскай раённай выбарчай камісіі і паведамілі, што складзены два акты аб парушэннях пры правядзенні масавых мерапрыемстваў (пікетаў) у падтрымку Уладзіміра Някляева.

Аршанская тэлекампанія "Скиф" адмовілася прыняць аб'яву пра сустрэчу з Някляевым

25.11.2010 Аршанская тэлекампанія "Скиф" адмовілася прыняць аб'яву пра сустрэчу з Някляевым

Нягледзячы на тое, што дадзеная сустрэча ўзгоднена з гарадской тэрытарыяльнай камісіяй і гарвыканкамам, тэлекампанія патрабуе даць ёй нейкі пісьмовы дазвол гарвыканкама, без якога адмаўляецца публікаваць аб'яву. Гарвыканкам жа адмаўляе ў выдачы такога дакумента.

Брэст: Публікацыя пра сустрэчу Раманчука з выбаршчыкамі ў дзяржгазеце перажыла некалькі зменаў і замену загалоўка

25.11.2010 Брэст: Публікацыя пра сустрэчу Раманчука з выбаршчыкамі ў дзяржгазеце перажыла некалькі зменаў і замену загалоўка

Газета “Брестский вестник” на візіт у Брэст кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука адгукнулася матэрыялам, які быў аператыўна размешчаны на інтэрнэт-старонцы выдання пад першапачатковым загалоўкам "Программа и лица во тьме".

Салігорск. ЦВК за Лукашэнку, Вярхоўны cуд маўчыць

25.11.2010 Салігорск. ЦВК за Лукашэнку, Вярхоўны cуд маўчыць

Лідзія Ярмошына адказвае салігорцам на запыты аб нерэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Як вынікае з адказу старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах, Канстытуцыя Беларусі для яе не з'яўляецца Законам.

25.11.2010 Барыса Хамайду затрымаў спэцназ

Віцебскі апазыцыянэр пайшоў агітаваць за байкот выбараў з плякатам: "Безь легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў зь легітымным вынікам".

Хлебаробы і дыназаўры: Разам мы -- Беларусь! (фотафакт)

25.11.2010 Хлебаробы і дыназаўры: Разам мы -- Беларусь! (фотафакт)

Уся краіна з вялікай хуткасцю ўпрыгожваецца плакатамі са слоганам "Разам мы - Беларусь!". Дзе з білбордаў, дзе са стандартных улётак А3 ці А4 беларусы розных сацыяльных груп, узростаў і прафесій з усмешкамі дэманструюць сваю задаволенасць жыццём. Не абмінуў такі плакат і слуцкі краязнаўчы музей, дзе на днях адчынілася выстава дыназаўраў. Беларускі хлебароб і дыназаўр: Разам яны - Беларусь?

Слуцк: Чытачы газеты «Інфа-Кур'ер» гатовыя прагаласаваць за альтэрнатыўных кандыдатаў

25.11.2010 Слуцк: Чытачы газеты «Інфа-Кур'ер» гатовыя прагаласаваць за альтэрнатыўных кандыдатаў

Ні адзін з удзельнікаў апытання, праведзенага карэспандэнтамі рэгіянальнай газеты "Інфа-Кур'ер", не прызнаўся ў гатоўнасці галасаваць за Лукашэнку. Адзін з удзельнікаў апытання параіў пенсіянерам галасаваць за таго, за каго скажуць іх дзеці.

25.11.2010 На выбары падалі заяўкі больш за 300 замежных журналістаў

Каля 300 заявак ад замежных журналістаў на сёння атрымала прэс-служба Міністэрства замежных справаў. Пра гэта паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Ён дадаў, што "практычна ўсе" з іх задаволеныя, і чакаецца, што ў бліжэйшы час колькасць заявак яшчэ значна павялічыцца.

Слуцк. Месцаў для агітацыі паболела

25.11.2010 Слуцк. Месцаў для агітацыі паболела

Слуцкі райвыканкам 23 лістапада ўнёс змяненні ў рашэнне, якое тычыцца месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў для перадвыбарчай агітацыі. Нагадаем, што раней адзіным месцам для агітацыі ў Слуцку быў гарадскі стадыён.

Магілёў. У Кастрычніцкім раёне пашырана колькасць месцаў для агітацыі

25.11.2010 Магілёў. У Кастрычніцкім раёне пашырана колькасць месцаў для агітацыі

У Кастрычніцкім раёне г.Магілёва пасля звароту даверанай асобы кандыдата на пасаду прэзідэнта Уладзіміра Някляева Аксаны Закрэўскай у Кастрычніцкую раённую выбарчую камісію з просьбай пашырыць колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў заява была задаволена.

Барысаў. ЦВК падтрымала прапанову даверанай асобы апазіцыйнага кандыдата

25.11.2010 Барысаў. ЦВК падтрымала прапанову даверанай асобы апазіцыйнага кандыдата

Цэнтральная камісія па выбарах прызнала, што месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў і пікетаў), якія арганізуюцца кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі, у Барысаве выдзелена відавочна недастаткова.

Агітатар змешчаны ў Навінкі

25.11.2010 Агітатар змешчаны ў Навінкі

Андрэй Тычына, салігорскі актывіст каманды Уладзіміра Някляева, змешчаны ў псіхіятрычную бальніцу ў Навінках. Нагодай для гэтага сталі ўдзел Андрэя Тычыны ў перадвыбарчай агітацыйнай кампаніі свайго кандыдата, сяброўства ў "Маладым Фронце" і шматлікія затрыманні за палітычныя акцыі. Яшчэ 21 лістапада Андрэя Тычыну можна было пабачыць на вуліцах гораду ў фірмовай накідцы кандыдата з агітпрадукцыяй у руках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства