Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
23.12.2010 Кіраўнік брытанскага МЗС заклікае паведаміць, дзе знаходзіцца Някляеў
Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хейг заклікаў улады Беларусі вызваліць усіх затрыманых у ходзе несанкцыянаванай акцыі ў Мінску вечарам 19 снежня і пачаць дыялог з беларускай апазіцыяй. Заяву распаўсюдзіла пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску.
22.12.2010 Дзесяткі еўрапейскіх арганізацый асудзілі дзеянні ўладаў Беларусі
Сетка Дамоў правоў чалавека, якая аб'ядноўвае 70 праваабарончых і грамадскіх арганізацый з розных краін Еўропы і Афрыкі, звярнулася да прэзідэнта Беларусі з заклікам адпусціць удзельнікаў мірнай дэманстрацыі на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Праваабарончыя арганізацыі нагадваюць пра міжнародныя абавязанні Беларусі па забеспячэнні свабоды думкі і слова ды свабоды мірных сходаў.
22.12.2010 БХК таксама абскардзіў вынікі прэзідэнцкіх выбараў
Увечары 22 снежня прадстаўнікі Беларускага хельсінскага камітэта (БХК) перадалі ў цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Беларусь скаргу аб прызнанні выбараў у краіне несапраўднымі.
22.12.2010 Баранавіцкія дэмакраты патрабуюць ад Генпракурора выявіць правакатараў
Баранавіцкія дэмакраты звярнуліся да Генеральнага пракурора з патрабаваннем вызваліць усіх кандыдатаў у прэзідэнты і усіх незаконна затрыманых 19 снежня, а таксама настойваюць на справядлівым і аб’ектыўным расследаванні дзеянняў праваахоўных органаў, выяўленні правакатараў, якія збівалі ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі.
22.12.2010 Салігорск: Праблемы пры абскарджанні вынікаў выбараў
Салігорская раённая камісіі і пракуратура не пажадалі прымаць заявы ў прадстаўнікоў Яраслава Раманчука па абскарджанні вынікаў выбараў на некаторых участках горада.
22.12.2010 Магілёў. Член абласной камісіі не пагадзіўся з вынікамі выбараў
Член Магілёўскай абласной выбарчай камісіі ад АГП Уладзімір Парфёнаў: "З улікам дапушчаных парушэнняў падчас працэдуры падліку галасоў, парушэнняў Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых актаў аб выбарах выбары на тэрыторыі Магілёўскай вобласці не магу назваць празрыстымі і справядлівымі".
22.12.2010 Ірыну Халіп наведаў адвакат
З журналісткай Ірынай Халіп, якая падазраецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня, сустрэўся яе адвакат Уладзімір Толсцік.
22.12.2010 Саннікаў знаходзіцца ў цяжкім стане
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў моцна збіты і «ўяўляе сабой жудаснае відовішча». Пра гэта паведаміў БелаПАН адвакат палітыка Павел Сапелка.
22.12.2010 Яшчэ адзін падазраваны – Дзмітрый Ус
Кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус таксама праходзіць у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску.
22.12.2010 МЗС Чэхіі зрабіў заяву адносна выбараў у Беларусі
Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі цалкам падзяляе папярэднія высновы і заключэнні місіі БДІПЧ / АБСЕ па назіранні за выбарамі аб тым, што Беларусь па-ранейшаму не выконвае сваіх абавязальніцтваў перад АБСЕ.
22.12.2010 Назіральнік: Невядомыя асобы наведвалі выбарчы ўчастак пасля яго закрыцця
Кацярына Шэлест просіць пракуратуру Маскоўскага раёна Брэста выявіць асобы наведвальнікаў, якія маглі ўдзельнічаць у падмене выбарчых бюлетэняў.
22.12.2010 Рыгор Кастусёў ідзе на допыт у камітэт дзяржбяспекі
Экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў у гэтыя хвіліны разам з адвакатам ідзе на допыт у КДБ. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам палітык.
22.12.2010 Міністр замежных спраў Латвіі крытыкуе разгон акцый пратэсту ў Мінску
Міністр замежных спраў Латвіі Гірт Валдзіс Крыстоўскіс: "Гвалт на вуліцах Мінску робіць адмоўнае ўражанне і дакладна не будзе садзейнічаць працэсу дэмакратызацыі і рэформам у Беларусі, а таксама далейшаму дыялогу ў адносінах паміж Еўразвязам і гэтай краінай".
22.12.2010 На адным з выбарчых участкаў Мінска будзе праведзены пералік бюлетэняў
На выбарчым участку № 104 Маскоўскага раёна Мінска будзе праведзены пералік бюлетэняў для галасавання. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
22.12.2010 Міністр замежных спраў Польшчы: Паводле нашых крыніц, Лукашэнка не выйграў выбараў
Спасылаючыся на крыніцы, якім «давярае», Радаслаў Сікорскі заявіў, што Аляксандр Лукашэнка не перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.