Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

24.12.2010 Вэстэрвэле, Сікорскі, Більт і Шварцэнберг: Мілошавіч блякне перад тым, што вырабляе Лукашэнка

Міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы, Швецыі, Чэхіі апублікавалі супольны артыкул у «Нью-Ёрк таймс» пад загалоўкам «Лукашэнка прайграў». Сэнс: ніякіх больш размоў і ні цэнта грошай.

24.12.2010 Літоўскі Сойм прапануе аднавіць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў

У прынятай 23 снежня рэзалюцыі літоўскі парламент з жалем канстатуе, што праведзеныя 19 снежня выбары прэзbдэнта Беларусі не адпавядалі вылучаным АБСЕ патрабаванням дэмакратычнасці і празрыстасці.

24.12.2010 Freedom House заклікае да санкцыяў супраць Беларусі

Праваабаронцы заклікалі Эўразьвяз аднавіць санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, калі беларускія ўлады цягам бліжэйшых двух тыдняў не адкажуць канкрэтнымі дзеяньнямі на заклікі Захаду.

24.12.2010 ЗША і ЕС: Беларускі народ заслугоўвае лепшай долі

Сумесная заява дзяржаўнага сакратара ЗША Хілары Клінтан і Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан аб сітуацыі пасля выбараў прэзідэнта ў Рэспубліцы Беларусь

23.12.2010 У жодзінскага назіральніка адбыўся ператрус

Міліцыянты правялі ператрус у доме жодзінца Аляксандра Камароўскага. Ён з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

23.12.2010 Адкрыты зварот музыкантаў да беларускіх уладаў

Расійскія і беларускія музыкі заклікаюць адпусціць затрыманых 19 снежня ў Мінску.

Рэгіянальны зрэз выбарчай кампаніі: МАГІЛЁЎШЧЫНА

23.12.2010 Рэгіянальны зрэз выбарчай кампаніі: МАГІЛЁЎШЧЫНА

Па надуманных прычынах былі выдалены з выбачых участкаў некалькі назіральнікаў. Некаторыя атрымалі афіцыйныя папярэджанні за сваю “цікаўнасць” і жаданне назіраць за рэальным падлікам галасоў. Адзін з членаў участковай камісіі, якая размешчана на адным з выбарчых участкаў сярэдняй школы №42, паведаміў праваабронцам што на яго ўчастку адбывалася ўкідванне бюлетэняў.

23.12.2010 Сябра ініцыятыўнай групы Някляева з Івацэвічаў Станіслаў Халадовіч знайшоўся ў Жодзіна

Па інфармацыі сябры Беларускага хельсінскага камітэта з Брэста Валянціна Лазарэнкава, сёння ўдалося даведацца, дзе знаходзіцца сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева – грамадскі актывіст з Івацэвічаў Станіслаў Халадовіч. У спісах затрыманых ён да сённяшняга дня не значыўся.

Рэгіянальны зрэз выбарчай кампаніі: АРШАНШЧЫНА

23.12.2010 Рэгіянальны зрэз выбарчай кампаніі: АРШАНШЧЫНА

У дні галасавання ў Оршы назіральнікі прысутнічалі на 29 выбарчых участках з 62-х. Большасці назіральнікаў не было дазволена прысутнічаць пры галасаванні па месцы знаходжання выбаршчыкаў.

УВАГА! ТЭРМІНОВЫЯ ЗЬМЕНЫ ГРАФІКУ ПРЫЁМУ ПЕРАДАЧАЎ ЖОДЗІНСКІМ ГАЎС

23.12.2010 УВАГА! ТЭРМІНОВЫЯ ЗЬМЕНЫ ГРАФІКУ ПРЫЁМУ ПЕРАДАЧАЎ ЖОДЗІНСКІМ ГАЎС

23 снежня, у чацвер, чацьвер Жодзінскі ГАЎС (вул. Сухаградзкая, 1) будзе прымаць перадачы з 09-00 да 13-00 і з 14-00 да 16-00. Усе жанчыны з Жодзінскага ГАЎС яшчэ 21 снежня скіраваныя назад у Менск (куды канкрэтна - не паведамляецца)

Віцебшчына: 25 скаргаў у ЦВК

23.12.2010 Віцебшчына: 25 скаргаў у ЦВК

У Віцебску, па інфармацыі праваабаронцаў на сённяшні дзень, грамадскімі актывістамі ў Цэнтральную камісію па выбарах накіравана 25 скаргаў з патрабаваннем прызнаць выбары на асобных участках для галасавання несапраўднымі. Рэгіянальны каардынатар Руху “За свабоду” Хрыстафор Жаляпаў распавёў, што паводле вынікаў назірання ад Руху накіраваны 24 скаргі. Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў таксама накіраваў скаргу ў ЦВК - аб непрызнанні выбараў на ўчастку №35 Першамайскага раёна абласнога цэнтра.

Баранавічы: Cкаргі назіральнікаў не прымаюцца да разгляду

23.12.2010 Баранавічы: Cкаргі назіральнікаў не прымаюцца да разгляду

На падставе інфармацыі назіральнікаў праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў заяву ў ЦВК і просіць правесці праверку па ўказаных фактах парушэнняў выбарчага заканадаўства.

“Гомельская праўда”: Заточку арматуры хацелі замовіць сябры партыі Статкевіча

23.12.2010 “Гомельская праўда”: Заточку арматуры хацелі замовіць сябры партыі Статкевіча

Дзяржаўная газета “Гомельская праўда” сцвярджае, што замову на нарэзку і заточку арматуры спрабавалі зрабіць у Жлобіне прыхільнікі кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

Брэст: Давераная асоба Някляева звярнуўся ў раённую выбарчую камісію

23.12.2010 Брэст: Давераная асоба Някляева звярнуўся ў раённую выбарчую камісію

У мэтах аб'ектыўнай ацэнкі вынікаў волевыяўлення грамадзян Мікалай Коўш просіць прадаставіць звесткі аб выніках падліку галасоў па кожным участку ў Маскоўскім раёне г.Брэста і копію накіраванага ў раённую камісію пратаколу з выбарчага ўчастка № 73. На гэтым участку М.Коўш назіраў у асноўны дзень галасавання.

"Гэта з-за вас назіральнікі АБСЕ не прызналі нашы выбары"

23.12.2010 "Гэта з-за вас назіральнікі АБСЕ не прызналі нашы выбары"

"Назіральнік ад КПБ Павел Кікель не вытрымаў і заявіў: "Гэта з-за вас назіральнікі АБСЕ не прызналі нашы выбары". Я адразу ўзгадала трэнінг-семінар, які праводзіўся са старшынямі ўчастковых камісій у Маскоўскім раёне сталіцы", - распавядае Валянціна Свяцкая, якая прысутнічала на паседжанні Мінскай гарадской камісіі 22 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства