Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

22.12.2010 Кастусёў рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі

Былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў паведаміў БелаПАН, што рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі. Заяву Кастусёў ужо падпісаў, аднак да яе неабходна падрыхтаваць дадатак, які пацвярджае факты парушэнняў, што былі зафіксаваны ў працэсе выбарчай кампаніі, падкрэсліў Кастусёў.

22.12.2010 Працягваецца паляваньне на ўдзельнікаў Плошчы

Сябраў БХД Зьмітра Шурхая, Юрася Бакура і Андруся Шарэнду затрымалі поздна ўвечары ў Берасьці.

Актывістка ЛГБТ знайшлася рэанімацыі з чэрапна-мазгавой траўмай

21.12.2010 Актывістка ЛГБТ знайшлася рэанімацыі з чэрапна-мазгавой траўмай

Беларуская актывістка ЛГБТ-руху Варвара Красуцкая знайшлася ў рэанімацыі 10-ай бальніцы Мінска з чэрапна-мазгавой траўмай.

Наваполацк: Ціск на назіральнікаў пасля выбараў

21.12.2010 Наваполацк: Ціск на назіральнікаў пасля выбараў

Міхася Новікава, аднаго з назіральнікаў, які зафіксаваў на выбарчым участку № 22 у Наваполацку ўкідванне вялікай колькасці бюлютэняў адным чалавекам, заўтра выклікаюць да дырэктара па месцы працы.

Затрыманы Уладзімір Кобец

21.12.2010 Затрыманы Уладзімір Кобец

Кіраўнік штаба кандыдата Андрэя Саннікава Уладзімір Кобец быў затрыманы ў цэнтры гораду, калі ішоў па вуліцы: побач спыніўся аўтамабіль, куды яго пасадзілі і звезлі. Пра гэта паведаміў сведка затрымання.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

21.12.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.

Cтаршыня БХК Алег Гулак на волі

21.12.2010 Cтаршыня БХК Алег Гулак на волі

Адзін з кіраўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак адпушчаны на волю. Суд не адбыўся з-за недахопу доказаў. Адміністрацыйная справа накіраваная на дапрацоўку.

Заява пратэсту Асамблеі НДА Беларусі з нагоды падзеяў 19-20 сьнежня ў Беларусі

21.12.2010 Заява пратэсту Асамблеі НДА Беларусі з нагоды падзеяў 19-20 сьнежня ў Беларусі

Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў рашуча асуджае масавыя рэпрэсіі ў дачыненьні да ўдзельнікаў маніфэстацыяў пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Мы разглядаем затрыманьні і зьбіцьцё журналістаў, хвалю вобшукаў у дамах актывістаў апазыцыі і офісах няўрадавых арганізацыяў як дзеяньні, скіраваныя на адцягненьне ўвагі ад выкрытых фактаў маніпуляцыі вынікамі галасаваньня падчас выбараў.

20.12.2010 Затрыманы, асуджаны на 10 сутак маці і сястра рэпарцёра «Нашай Нівы»

46-гадовая Ірына Панкавец і 23-гадовая Святлана былі затрыманыя ў ліку іншых соцень удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 19 снежня. Гэта мама і сястра рэпарцёра «Нашай Нівы» Змітра Панкаўца.

У кватэры Андрэя Саннікава прайшоў ператрус, а Ірына Халіп "знайшлася" ў ізалятары КДБ

20.12.2010 У кватэры Андрэя Саннікава прайшоў ператрус, а Ірына Халіп "знайшлася" ў ізалятары КДБ

Там жа аказаліся Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі.

20.12.2010 Заява Сената ЕГУ наконт падзей 19 снежня ў Мінску

Сенат Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта (Вільня) рашуча асуджае факты неадэкватнага і неапраўдана жорсткага прымянення сілы

Ус і Кастусёў — на волі

20.12.2010 Ус і Кастусёў — на волі

Пасля допытаў у КДБ адпусцілі экс-кандыдатаў у прэзідэнты Дзмітрыя Уса і Рыгора Кастусёва.

20.12.2010 Затрыманы намесьнік старшыні «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка

Ён зьбіраўся прыйсьці дахаты, забраць свае рэчы і зьехаць да бацькоў. Але ў кватэру ўварваліся некалькі міліцыянтаў і схапілі хлопца.

20.12.2010 Нямецкія зялёныя патрабуюць неадкладна вызваліць арыштаваных апазыцыянэраў

Такую заяву зрабілі дэпутаткі Бундэстагу ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк і Кляўдыя Рот.

20.12.2010 У.Някляеў знаходзіцца ў следчым ізалятары - А.Лукашэнка

Падчас акцыі пратэсту ў Мінску былі затрыманыя 639 чалавек

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства