Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
20.12.2010 У ліку затрыманых — 12-разовая чэмпіёнка Еўропы па каратэ, яе муж і сын
Падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці, якая прайшла ўвечары 19 снежня ў Мінску, былі затрыманыя 12-разовая чэмпіёнка Еўропы па каратэ Святлана Вількіна, яе муж Андрэй, заслужаны трэнер Беларусі, і іх 25-гадовы сын.
20.12.2010 Актывістаў кампаніі «Грамадзянін» узялі ў аблогу
Ад пятай гадзіны ранку і да гэтага часу заблякаваны ў кватэры-офісу па вуліцы Карла Маркса ў Менску тры актывісты кампаніі «Грамадзянін».
20.12.2010 Магілёўскую актывістку Крысціну Шацікаву моцна збілі гэтай ноччу
Актывістка грамадскай ініцыятывы «Наш дом» Крысціна Шацікава моцна збітая ў Кастрычніцкім РАУСе.
20.12.2010 АБСЕ: Выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні дэмакратычнымі
Выбары ў Беларусі нельга прызнаць свабоднымі і дэмакратычнымі, заявіў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Мінску кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ Тоні Лойд.
20.12.2010 Гомель: пакараны арыштамі трое давераных асобаў кандыдатаў у прэзыдэнты
Сёньня ў Цэнтральным судзе Гомелю пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі: на 15 сутак — Юры Клімовіч, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, на 12 сутак — Валер Сьляпухін, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
20.12.2010 Старшыня Еўрапарламента выступіў з заявай адносна падзеяў у Менску
Па атрыманні звестак аб тым, што кандыдат ад апазіцыі на пост прэзідэнта Беларусі Уладзімір Някляеў быў збіты на шляху да ўдзелу ў акцыі пратэсту ў Менску, старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузек выступіў з заявай.
20.12.2010 Скаргі праваабаронцы былі разгледжаны пасля выбараў
Раніцай 19 снежня доўгатэрміновым назіральнікам Леанідам Мархоткам былі пададзены тры скаргі аб грубых парушэннях выбарчага працэсу ў Салігорскую камісію па выбарах. Разгледжаны яны былі толькі ў 22:30 - праз дзве с паловай гадзіны пасля заканчэння галасавання, што з'яўляецца грубейшым парушэннем выбарчага працэсу.
20.12.2010 ПАПЯРЭДНЯЯ СПРАВАЗДАЧА ПА ВЫНІКАХ НЕЗАЛЕЖНАГА НАЗІРАННЯ
Мірнае правядзенне выбараў было сапсавана ўвечары дня галасавання, 19 студзеня, калі АМАП гвалтоўна разагнаў натоўп, выступаючы супраць несправядлівага правядзення выбараў.
20.12.2010 Папярэдняя справаздача па выніках назірання за датэрміновым галасаваннем (14–18 снежня)
Этап папярэдняга галасавання характарызаваўся ўсімі тымі хібамі, якія былі характэрныя для прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Назіральнікамі кампаніі былі адзначаныя шматлікія факты парушэнняў выбарчага заканадаўства. На гэтыя і іншыя парушэнні толькі назіральнікамі кампаніі былі пададзеныя 125 скаргаў і заяваў у ТВК і пракуратуру.
20.12.2010 Была другая спроба захопу офісу "Вясны"
Каля 7 раніцы пяцёра невядомых у цывільным спрабавалі ў другі раз за ноч патрапіць у кватэру, дзе знаходзіцца Праваабарончы цэнтр "Вясна"
20.12.2010 УВАГА! ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ НЕ АДМЯНЯЕЦЦА
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю 20 снежня ў 12 гадзін. Прэс-канферэнцыі адбудуцца па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 78А – 48 (офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна").
20.12.2010 ЗША абураныя гвалтам у Менску
Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць гвалт, які меў месца ў Беларусі ў дзень выбараў.
20.12.2010 Напад на офіс сайта charter97.org
У 4.40 дзверы офіса сайта charter97.org узламалі спецназаўцы. Журналісты паспелі паведаміць аб нападзе, пасля чаго сувязь была перапыненая. У памяшканні працавалі рэдактар сайта Наталля Радзіна і валанцёры. Далейшы лёс рэдакцыі невядомы.
20.12.2010 Затрыманы кандыдаты ў прэзідэнты Алесь Міхалевіч і Дзмітрый Ус
Супрацоўнікі сілавых органаў, імаверна, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, уварваліся ў кватэру Алеся Міхалевіча на вуліцы Кісялёва. Для гэтага яны выбілі дзверы памяшкання. Таксама стала вядома, што супрацоўнікі КДБ Беларусі затрымалі кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса.
20.12.2010 Праваабаронцаў "Вясны" пакінулі без кампутарнай тэхнікі
5-10 Супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным забралі з офісу ПЦ "Вясна" усе кампутары (нібыта на праверку). Каля 6 раніцы ўсіх 10 затрыманых адпусьцілі з Першамайскага РУУС пасля дачы тлумачэнняў без складання пратаколаў. Дапамогу ў гэтым аказалі прадстаўнікі АБСЕ.