Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Баранавічы: Улётку пра клопат дзяржавы – у кожны дом

14.10.2010 Баранавічы: Улётку пра клопат дзяржавы – у кожны дом

З’яўленне такіх інфармацыйных матэрыялаў падчас прэзідэнцкіх выбараў трэба разглядаць як дзяржаўную замову на захаванне станоўчага іміджу дзяржавы.

Смаргонь: Для мясцовых СМІ выбары – не вартая тэма

14.10.2010 Смаргонь: Для мясцовых СМІ выбары – не вартая тэма

Калі б шараговы жыхар Смаргоні атрымліваў інфармацыю толькі праз мясцовыя СМІ, ён бы мог і не заўважыць, што Беларусь рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў.

У Жодзіна афіцыйная прэса ігнаруе распараджэнне выканкаму

14.10.2010 У Жодзіна афіцыйная прэса ігнаруе распараджэнне выканкаму

Жодзінская афіцыйная прэса да гэтага часу не апублікавала пастанову, якая датычыць зменаў у рашэнні аб месцах, забароненых для збору подпісаў падчас пікетаў.

Мазыр: Кіраўнік выканкаму абяцае прапрацаваць пытанне аб выбарчых стэндах

14.10.2010 Мазыр: Кіраўнік выканкаму абяцае прапрацаваць пытанне аб выбарчых стэндах

Праваабаронца Уладзімір Целяпун 13 кастрычніка сустрэўся са старшынёй выканаўчага камітэта Уладзімірам Дворнікам. Ён звярнуў увагу на адсутнасць у горадзе інфармацыйных стэндаў па выбарах.

Жодзіна: Лічбы па колькасці выбаршчыкаў выклікаюць пытанні

14.10.2010 Жодзіна: Лічбы па колькасці выбаршчыкаў выклікаюць пытанні

На ўчастку №23 на выбарах у 2008 годзе налічвалася 1752 выбаршчыкі, але пасля таго, як у 2010 ад яго забралі 6 шматпавярховых дамоў, на ім стала аж 2197 чалавек: колькасьць выбаршчыкаў тут чамусці павялічылася на 445 чалавек(?).

Віцебск: Пікеты з бел-чырвона-белым сцягам выклікаюць цікавасць гараджан

13.10.2010 Віцебск: Пікеты з бел-чырвона-белым сцягам выклікаюць цікавасць гараджан

"Неяк аматараў паспрачацца ўжо паменела, затое стала больш цікаўных. Падыходзіць, да прыкладу, дзяўчына - на твары пірсінг, сама ў чорным адзенні - і кажа: “ А з якой нагоды такі сцяг? Я “готка”, у палітыцы не разбіраюся, але мне стала цікава”. Шмат хто падпісваецца, асабліва з маладых", - распавяла прыхільніца БХД, якая са сцягам на плячах выйшла на пікет .

Оршу пакуль наведаў толькі адзін прэтэндэнт у кандыдаты

13.10.2010 Оршу пакуль наведаў толькі адзін прэтэндэнт у кандыдаты

13 кастрычніка адбыўся візіт у горад на Дняпры прэтэндэнта ў кандыдаты ў Прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Іншых прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкі пост аршанцы маглі бачыць пакуль толькі ў СМІ.

Орша: Сфарміраваны ўчасткі для галасавання

13.10.2010 Орша: Сфарміраваны ўчасткі для галасавання

Межы шэрагу участкаў зменены ў параўнанні з папярэднімі выбарамі. Многія з участкаў для галасавання размешчаныя на гэты раз на значнай адлегласці ад месца жыхарства выбаршчыкаў.

Бабруйскія СМІ не асмельваюцца нават пералічыць прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду

13.10.2010 Бабруйскія СМІ не асмельваюцца нават пералічыць прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду

Аўтар піша, што “пикеты располагаются в наиболее людных местах и каждый избиратель имеет возможность поставить свой автограф в поддержку того или иного претендента”. Але прозвішчы гэтых прэтэндэнтаў нават не называюцца. Затое тут жа пазначана, што за Лукашэнку сабрана больш за 600 тысячаў подпісаў.

Баранавічы: Праваабаронцы накіравалі прапанову ў Цэнтрвыбаркам

13.10.2010 Баранавічы: Праваабаронцы накіравалі прапанову ў Цэнтрвыбаркам

Двое сябраў Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі - Ларыса Антонава і Леанід Чухо - з’яўляюцца адначасова і сябрамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. З гэтай нагоды баранавіцкія назіральнікі Сяргей Гоўша і Карней Пятровіч напісалі прапанову ў ЦВК. Яны лічаць, што сяброўства ў ініцыятыўнай групе аднаго з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты ніяк не будзе спрыяць неперадузятай рэалізацыі тых паўнамоцтваў, якімі надзеленыя, у прыватнасці, гарадскія тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

13.10.2010 У Буда-Кашалёўскім раёне вылучаюць сваіх кандыдатаў у прэзідэнты?

Раённая газета «Авангард» паведаміла пра «месцы правядзення пікетаў ініцыятыўнымі групамі ў падтрымку асобаў, якіх прапаноўваюць для вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у Буда-Кашалёўскім раёне». Можа, Буда-Кашалеўскі раён абвесціў аўтаномію і прапаноўвае сваіх нейкіх невядомых кандыдатаў?

13.10.2010 Слуцк: Збор подпісаў - без ажыятажу

У падтрымку А. Саннікава ў Слуцку сабрана парадку 570 подпісаў. Па 500 подпісаў аддалі случчакі за вылучэнне У. Някляева і Я. Раманчука. Ініцыятыўная група Г. Кастусёва заявіла аб тым, што план па зборы подпісаў перавыканала, але адмовілася назваць канкрэтныя лічбы. Іх калегі са штабу А. Міхалевіча адзначылі, што збор подпісаў ідзе намечанымі тэмпамі.

“Як вы ведаеце, у прэзідэнта дзве даты нараджэння, адна з якіх па пашпарце”

13.10.2010 “Як вы ведаеце, у прэзідэнта дзве даты нараджэння, адна з якіх па пашпарце”

12 кастрычніка ў Гомелі ля ўнівермагу праводзілі пікет сябры ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. На стэндзе была змешчана інфармацыйная ўлётка з біяграфічнымі дадзенымі дзеючага кіраўніка дзяржавы. Біяграфія пачыналася са словаў «Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся 31 жніўня 1954 года». Гэта зацікавіла мінакоў, бо ў падпісных лістах за магчымага кандыдата была іншая дата – 30 жніўня 1954 года.

Камянец: Раённая газета паведамляе толькі пра збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку

13.10.2010 Камянец: Раённая газета паведамляе толькі пра збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку

Дзяржаўная газета “Навіны Камянеччыны” змясціла на сваіх старонках матэрыял пра збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак нататка прысвечана толькі пікету каля кінатэатра “Мір”, дзе збіралі подпісы актывісты ініцыятыўнай групы дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

13.10.2010 Былы калега Гайдукевіча сумняваецца ў 100 тысячах подпісаў

Алег Маркевіч: "Вельмі шмат, на мой погляд, сустракаецца рознай гіпербалізацыя вакол цяперашняй ЛДП. Пра тое, што партыя ледзь не налічвае 47.000 членаў. Пра тое, што яна сабрала за 5 дзён 100 тысяч подпісаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства