Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
13.10.2010 Слонім: У інтэрнаты зборшчыкаў подпісаў не пускаюць
У інтэрнатах Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа і Слонімскай будаўнічай арганізацыі МПМК-164 сябру ініцыятыўнай групы Р.Кастусёва не дазволілі збіраць подпісы.
13.10.2010 Мінск: За Лукашэнку збіраюць подпісы не сябры ініцыятыўнай групы
Пабачыўшы, як назіральнік здымае мітусню зборшчыкаў подпісаў на мабільны тэлефон, Рыгор Атаманаў выбіў яго з рук. “Ён патлумачыў, што староннія людзі, якія не ўваходзяць у ініцыятыўную групу дзеючага прэзідэнта, проста запаўняюць падпісныя лісты, а ён сам асабіста потым іх падпісвае”.
13.10.2010 Брэст: Выбаршчыкі абмяркоўваюць прымусовы збор подпісаў
Інтэрнэт-партал " Виртуальный Брест " размясціў нататку пад назвай "Хотят ли в Бресте подложить действующему президенту Беларуси "свинью"?" Аўтар падзяліўся сваімі назіраннямі за ходам выбарчай кампаніі на стадыі збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты РБ, а ў завяршэнні прапанаваў інтэрнэт-карыстальнікам адказаць на пытанне: ці прымушаюць іх на працы падпісвацца за дзейнага кіраўніка Беларусі?
13.10.2010 Сталічныя выданні пра выбары маўчаць
На першы погляд можа скласціся ўражанне, што сярэднестатыстычны чытач, жыхар сталіцы і наваколля, нічым, акрамя побыту, больш і не цікавіцца. Але чэргі каля пікетаў па збору подпісаў за вылучэнне апазіцыйных кандыдатаў сведчаць пра адваротную тэндэнцыю.
13.10.2010 Віцебск: Каардынатар збору подпісаў за Рыгора Кастусёва звольнены з працы
Сябра партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў працаваў кіроўцам таксі ў фірме “107”. Заўчора актывісту паведамілі, што ён звольнены і можа больш на працу не выходзіць, бо “нашай фірме не патрэбны непрыемнасці” – такія словы кіраўніцтва перадалі Аляксандру.
13.10.2010 Мазырскі раён: “Белая Русь” збірае подпісы ў школах і дзіцячых садках
У Мазырскім раёне прадстаўнікі праўладнага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” збіраюць подпісы за Аляксандра Лукашэнку проста ў дзіцячых садках і школах у працоўны час.
13.10.2010 Магілёў: Упершыню праўладныя газеты не паліваюць брудам апазіцыю
Так, “Веснік Магілёва” выйшаў з аб’ектыўным артыкулам, які датычыцца ходу выбарчай кампаніі. Адметна тое, што на агульным фотаздымку каля пікетаў апазіцыйных кандыдатаў можна ўбачыць не толькі людзей, але і разабраць прозвішчы прэтэндэнтаў Някляева і Саннікава.
13.10.2010 Мінск: Настаўніц замянілі выхавацелі дзіцячых садкоў
Як аказалася, настаўнікаў у пікетах па збору подпісаў за дзеючага прэзідэнта стала значна менш – цяпер іх замянілі выхавацелі садкоў. Яны таксама пацвярджаюць, што мерзнуць з падпіснымі лістамі толькі за прэміі.
13.10.2010 Шклоў: На дзеянні сябраў ініцыятыўнай групы Лукашэнкі пададзена скарга
У скарзе гаворыцца пра выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў за дзеючага кіраўніка краіны, а таксама пра тое, што пікет па збору подпісаў ініцыятыўня група выстаўляла ў месцы, якое ўваходзіць у пералік забароненых.
13.10.2010 Салігорск: Ці будзе выканкамаўскі план выбарчых мерапрыемстваў празрысты?
Праваабаронца накіраваў заяву аб прадастаўленні магчымасці прысутнічаць на мерапрыемствах, прадугледжаных "Планам арганізацыйна-ідэалагічнага забеспячэння выбараў", зацверджаных старшынём выканаўчага камітэту.
13.10.2010 Віцебск: Збор подпісаў у прысутнасці патэнцыйнага кандыдата больш эфектыўны
У абласным цэнтры адбыўся першы пікет з удзелам патэнцыйнага кандыдата: з выбаршчыкамі сустрэўся Рыгор Кастусёў. Мясцовыя прэтэндэнты - Сяргей Рыжоў і прадпрымальнік Уладзімір Правальскі – сустрэч з выбаршчыкамі на вуліцы не ладзяць.
13.10.2010 Маладэчна: Пікеты як фактар пазнавальнасці прэтэндэнтаў
Вядомасць усіх дэмакратычных прэтэндэнтаў у кандыдаты зараз невысокая. А з дапамогай пікетаў у шматлюдных месцах вялікая колькасць выбаршчыкаў можа даведацца, што Аляксандру Лукашэнку ёсць альтэрнатыва.
12.10.2010 Чатыры райвыканкамы Віцебшчыны ўжо паведамілі пра стварэнне ўчасткаў для галасавання
Згодна з каляндарным планам бягучай выбарчай кампаніі, утварэнне выбарчых участкаў мусіць адбыцца не пазней за 17 кастрычніка, так што ў чатырох названых вышэй раёнах спрацавалі датэрмінова.
12.10.2010 Брэст: Каля пікету, дзе збіраюць подпісы за вылучэнне Віталя Рымашэўскага, затрымалі правакатараў
Да прыхільнікаў Віталя Рымашэўскага, побач з пікетам якіх лунае бел-чырвона-белы сцяг, падыйшлі тры маладыя асобы ў нецвярозым стане і пачалі казаць, што гэты сцяг будзе сарваны.
12.10.2010 У Расонах і Паставах адмянілі рашэнне наконт абмежаванняў па пікетах
Верагодна, пастаўскія і расонскія ўлады пайшлі следам за чыноўнікамі абласнога цэнтра: сёлета Віцебскі гарвыканкам не вызначаў месцаў, забароненых для збору подпісаў – нават не прымаў такога рашэння.