Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
15.10.2010 Бабруйск: Сябраў БХД працягваюць запалохваць
Адна з заснавальніц партыі БХД, сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага Ірына Навумовіч сутыкнулася з ціскам з боку невядомага супрацоўніка гарвыканкама.
15.10.2010 Бабруйск: Патрапіць на флюараграфію без чаргі можна - за подпіс
У Бабруйскай гарадской паліклініцы № 7, якая знаходзіцца на праспекце Будаўнікоў, 37, подпісы за Аляксандра Лукашэнку ў пацыентаў збіраюць падчас прыёму. Пра гэта мясцовым праваабаронцам паведаміла жыхарка 6-га мікрараёна Бабруйска.
15.10.2010 Пінск: Каманды Раманчука і Міхалевіча зладзілі пікеты ўпершыню
У Пінску ініцыятыўныя групы Яраслава Раманчука і Алеся Міхалевіча зладзілі пікеты па зборы подпісаў за сваіх кандыдатаў - упершыню з пачатку перадвыбарчай кампаніі. Дагэтуль пінскія каманды Раманчука і Міхалевіча шукалі падтрымкі выбаршчыкаў па тэхналогіі “ад дзвярэй да дзвярэй”. Канкурэнты стаялі ў пікеце поплеч, каля ўваходу ў самы вялікі гарадскі рынак.
14.10.2010 Ідэалагічны складнік прэзідэнцкіх выбараў забяспечаны - райвыканкамамі
Да незалежных назіральнікаў патрапіў дакумент – “План арганізацыйна-ідэалагічнага забеспячэння выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 19 снежня 2010 года на тэрыторыі Салігорскага раёна”, зацверджаны 23 верасня старшынёй райвыканкама А.Б.Рымашэўскім. Гэты План, напэўна, не выклікаў да сябе падвышанай цікавасці з боку назіральнікаў, калі б не меў відавочнага ўхілу на ідэалагічнае забеспячэнне выбараў. Асабліва цікавыя з гэтага пункту гледжання палажэнні дакумента каментуе аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч.
14.10.2010 Пінск: За Кастусёва подпісы дапамагаў збіраць Мілінкевіч
Акрамя прадстаўнікоў Рыгора Кастусёва, у сёлетнюю прэзідэнцкую кампанію ў Пінску працуюць ініцыятыўныя групы Алеся Міхалевіча, Яраслава Раманчука і Уладзіміра Някляева. Гэтыя каманды пакуль збіраюць подпісы, абыходзячы кватэры.
14.10.2010 ЦВК вынес папярэджанне ініцыятыўнай групе Уладзіміра Някляева
Цэнтральная выбарчая камісія вынесла папярэджанне ініцыятыўнай групе па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі лідара кампаніі "Гавары праўду!" Уладзіміра Някляева. Гэта першае папярэджанне, вынесенае ЦВК ініцыятыўнай групе прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта на сёлетніх выбарах.
14.10.2010 Бабруйск: Чыноўнікі атрымалі загад падрыхтаваць “перамогу” Лукашэнкі
"Нам сказалі што будуць адсочваць, за каго мы ставім подпісы зараз і за каго будзем галасаваць на выбарах. Мы павінныя данесці гэтую інфармацыю да падначаленых. Акрамя таго, нам загадалі падрыхтаваць “перамогу” Лукашэнкі, арганізаваць папярэдняе галасаванне і зрабіць патрэбную колькасць галасоў за дзейснага прэзідэнта. Атрымліваецца, нас проста запужалі. Нават калі я захачу аддаць свой голас за дэмакратычнага кандыдата, я шмат разоў падумаю, ці не адаб’ецца гэта на маёй працы", - распавёў бабруйскі чыноўнік.
14.10.2010 Гары Паганяйла падаў у суд на Лідзію Ярмошыну
На пытанне, як ён ацэньвае свае шанцы атрымаць станоўчы адказ, вядомы юрыст адказаў: “Фактычна шанцаў ніякіях, бо мы разумеем: судоў для нас няма. Але як юрысты мы павінны скарыстоўваць прававыя механізмы для абароны Канстытуцыі”.
14.10.2010 Гродна: Гарвыканкам прывёў сваё рашэнне ў адпаведнасць з рэчаіснасцю
13 кастрычніка Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт пастанавіў унесці змены ў сваё ж рашэнне ад 21 верасня №460 “Аб вызначэнні месцаў, якія забаронены для правядзення пікетавання з мэтай збора подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь”.
14.10.2010 Гарадзенская афіцыйная прэса выбараў амаль не заўважае
Гарадзенская прэса па-ранейшаму надзвычай скупа асвятляе ход выбарчай кампаніі ў рэгіёне. “Гродзенская праўда” ўвогуле ігнаруе тэму выбараў, замоўчваючы этап збору подпісаў.
14.10.2010 Улады пачалі масавы ціск на сябраў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага
Улады працягваюць масавы ціск на заснавальнікаў Партыі БХД і сябраў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага, паведамляе прэс-служба БХД.
14.10.2010 Брэст: Работнікаў фабрыкі сувеніраў прымушаюць падпісацца за Лукашэнку
Сваё рашэнне кіраўніцтва фабрыкі сувеніраў матывавала тым, што прадпрыемства знаходзіцца ў падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта РБ, і нежаданне падтрымаць гэтага вылучэнца можа абярнуцца непрыемнасцямі ў адносінах з вышэйстаячай арганізацыяй.
14.10.2010 Абласны суд абавязаў прыняць да разгляду скаргу на неўключэнне ў камісію
Брэсцкі абласны суд абавязаў суд Бярозаўскага раёна прыняць да разгляду скаргу Шчапёткінай аб неўключэнні ў камісію.
14.10.2010 Пінск: Першыя інфармацыйныя плакаты аб выбарах
Першыя плакаты з інфармацыяй аб маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах з’явіліся на некаторых пінскіх крамах. Нягледзячы на тое, што выбарчая кампанія ідзе ўжо амаль месяц, ніякай інфармацыі аб гэтым на гарадскіх вуліцах не было.
14.10.2010 Жодзінская грамадская прыёмная «Белай Русі» – фікцыя?
Не так даўно было абвешчана, што “Белая Русь” працягне збор подпісаў у грамадскіх прыёмных. Наш карэспандэнт у Жодзіне вырашыў пацікавіцца, як адбываецца гэты працэс, аднак аказалася, што дзверы дадзенай арганізацыйнай структуры нават і не адчыняліся.