viasna on patreon

Сузаснавальнік BY_Help Аляксей Лявончык – падазроны па крымінальнай справе

2020 2020-11-11T15:35:37+0300 2020-11-12T10:40:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/liavonchyk-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Лявончык. Фота з сацыяльных сетак.

Аляксей Лявончык. Фота з сацыяльных сетак.

Сузаснавальнік кампаніі BY_Help Аляксей Лявончык прызнаны падазроным па крымінальнай справе, паведамляе Следчы камітэт.

Згодна з інфармацыяй Следчага камітэту, Аляксей Лявончык учыняў дзеянні, "накіраваныя на дэстабілізацыю грамадскага парадку".

«Усталяваныя факты пералічэння з падкантрольнага яму рахунку у адным з заходніх банкаў грашовых сродкаў для падтрымання пратэстовых акцыяў у Беларусі і аказання матэрыяльнай дапамогі асобам, якія ў іх актыўна удзельнічалі», – гаворыцца ў паведамленні СК.

Менавіта таму на рахункі людзей, якім By_Help дапамагаў у сувязі са збіццём, параненнем, катаваннямі, накладзены арышт.

Аляксей Лявончык пракаментаваў "Белсат" крымінальную справу, распачатую супраць яго.

«Я даведаўся пра гэтую сітуацыю толькі з паведамленняў у СМІ. Аніякіх папераў ад Следчага камітэту не атрымліваў. Хіба таму што жыву за мяжой ужо 12 год, і ўжо не маю беларускага адрасу. Калі хочуць, то няхай высылаюць паперы на польскі або брытанскі адрас», — гаворыць сузаснавальнік кампаніі By_Help.

Ён падкрэслівае, што быў не вельмі здзіўлены распачатаю крымінальнай справаю.

"Калі ў краіне ўжо ёсць 1,5 тысячы справаў, вельмі дзіўна што да мяне дайшлі толькі цяпер. Але я ў добрай кампаніі".

Аляксей запэўнівае, што на працу фонду гэтая сітуацыя аніяк не паўплывае.

«Мы будзем працягваць працу ў стандартным рэжыме. Але зменім спосабы дастаўкі грошаў і выплат».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства