viasna on patreon

Прылюдна абразіў прэзідэнта і пнуў нагой мінака ў твар — два гады калоніі

2022 2022-01-13T17:01:08+0300 2022-01-13T20:10:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-sud-centralny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля.

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 6 студзеня разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Сяргея Мельнікава. Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК) і абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт. 368 КК).

Справу разглядаў суддзя Віктар Казачок.

Сяргей Мельнікаў, па матэрыялах абвінавачання, 20 жніўня 2021 года, знаходзячыся паблізу будынка аддзялення ААТ «ААБ Беларусбанк» абласнога цэнтра, а таксама ў самім памяшканні аддзялення банка, выказаў з выкарыстаннем ненарматыўнай формы маўленчага выказвання ў адрас прэзідэнта абразы, выяўленыя ў непрыстойнай форме.

Ён жа пазней, калі выйшаў з банку, “груба парушаючы грамадскі парадак і выказваючы відавочную непавагу да грамадства, жадаючы выказаць ўсёдазволенасць і агрэсію, дэманструючы грубую сілу і фізічную перавагу”, беспадстаўна нанёс адзін удар нагой у вобласць твару грамадзяніну Г., чым прычыніў апошняму менш цяжкія цялесныя пашкоджанні". 

Прысудам суда Мельнікаў прызнаны вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, з прымяненнем гвалту.

Суд пастанавіў пакараць Сяргея Мельнікава на падставе ч. 1 арт. 368 КК пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год, а па ч. 2 арт. 339 КК пазбаўленнем волі на тэрмін два гады.

У сукупнасці, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Таксама суд пастанавіў спагнаць з Мельнікава на карысць пацярпелага матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 500 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства