viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-10-25T15:39:00+0300 2022-11-11T16:45:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 25 кастрычніка:

Асоба: Правабаронца “Вясны” Уладзімір Лабковіч сустрэў свой дзень народзінаў за кратамі. 22 кастрычніка яму споўнілася 44 гады. У рубрыцы ўзспамінаем пра дзейнасць Уладзіміра на волі – назіранне за выбарамі (не толькі за беларускімі).

Каментар: Дрэнныя сацыяльныя і працоўныя гарантыі. Як працуецца ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці?

Вонкавыя ўмовы працы ў беларускіх арганізацыях грамадзянскага сектара настолькі кепскія, што пра ўнутраныя ўмовы працы гэтыя супрацоўнікі не задумваюцца. Бо нібы як можна пра гэта думаць, калі твае калегі сядзяць. Але ўсё роўна важна думаць пра чалавечыя рэсурсы. Чаму?

Падзея: Разбіраемся ў сітуацыі вакол Чырвонага касцёла ў Мінску (Касцёл Святога Сымона і Алены)  праз кантэкст парушэння свабоды сумлення.  

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта "ХараЧакра".

Аўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2019/06/2022-10-25_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства