Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Падзея: У ААН выступілі незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Гэта адбылося на 57 сесіі Савета па правах чалавека ААН. Што яны гаварылі і якія краіны іх падтрымалі?
Асоба: 25 верасня Нобелеўскаму лаўрэату, праваабаронцу і палітвязню Алесю Бяляцкаму споўнілася 62 гады. І з гэтай нагоды ў розных гарадах і краінах прайшлі акцыі ў яго падтрымку.
Каментар: Кнігу для дзяцей з дарослымі "Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы" прэзентаваў ў Вільні журналіст і былы палітвязень Алег Груздзіловіч.