Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Асоба: У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год. Журналісткай года стала разам з Фёдарам Паўлючэнкам і прадстаўніца "Вясны" Дзіяна Пінчук.
Падзея: 10 снежня ў Варшаве прэзентавалі музычны альбом “Пазначаныя жоўтым” і выставу малюнкаў палітвязняў "Пачуцці".
Па-за межамі: ў Брусэлі адбылося ўрачыстае адкрыццё арт-інсталяцыі "Нязломныя", прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам "Вясны" Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу, Марфе Рабковай і валанцёру Андрэю Чапюку.
Апытанка: Круглы стол памяці праваабаронцы і актывіста прадпрымальніцкага руху Ігара Ледніка адбыўся ў дзень яго народзінаў 12 снежня.