viasna on patreon

Журналістку Вольгу Радзівонаву асудзілі да чатырох гадоў калоніі

2024 2024-12-10T12:32:01+0300 2024-12-10T12:32:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/radzivonava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Радзівонава

Вольга Радзівонава

Палітзняволеную журналістку Вольгу Радзівонаву асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

10 снежня 2024 году суддзя Мінскага гарадскога суда Вера Галаўкова вынесла вырак журналістцы Вользе Радзівонавай — чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вольгу Радзівонаву абвінавацілі паводле:

  • ч. 1 і 2 арт. 367 КК РБ — «Паклёп на Лукашэнку»
  • арт. 369–1 КК РБ — «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»,
  • ч. 1 арт. 130 КК РБ — «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы»,
  • ч. 1 артыкула 368 КК РБ — «Абраза Лукашэнкі».

Працэс па справе журналісткі распачаўся ў Мінскім гарадскім судзе 16 лістапада. Наступнае слуханне прайшло 27 лістапада. 


Журналістку Вольгу Радзівонаву затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Вядома, што падчас утрымання ў СІЗА № 1 яе накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу ў лякарню ў Навінках.

Хворая маці Вольгі Радзівонавай, якой больш за 80 гадоў, мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.

Вольга Радзівонава працавала да 2020 года ў KYKY.org, пераважна для рубрыкі «Боль», таксама супрацоўнічала ў якасці фрылансеркі з беларускімі і замежнымі медыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства