viasna on patreon

Спевака Дзядзю Ваню асудзілі да "хатняй хіміі"

2024 2024-12-10T13:44:37+0300 2024-12-10T13:44:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vabishchevich__sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: СБ

Фота: СБ

Праўладныя крыніцы паведамляюць, што сёння спевака Івана Вабішчэвіча (Дзядзю Ваню) асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

Яго прызналі вінаватым паводле "народнага" арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Паводле версіі абвінавачання, Вабішчэвіч узяў удзел у мітынгу 23 жніўня 2020 году. Падчас яго ён нібыта выкарыстоўваў "пратэсную сімволіку" і рухаўся па праезнай частцы горада.

vabishchevich__sud_1.jpg
Фота: СБ

Суд адбыўся 10 снежня 2024 году ў судзе Партызанскага раёну Мінска. Працэс узначальвала суддзя Вольга Царык. Нагадаем, пра затрыманне 44-гадовага спевака стала вядома ў лістападзе. Музыканта вызвалілі ў зале суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства