viasna on patreon

Нацыянальная праваабарончая: названыя лаўрэаты прэміі за 2024 год Фота

2024 2024-12-10T19:22:00+0300 2024-12-11T10:15:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/premia-2024-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лаўрэаты і прадстаўнікі пераможцаў Праваабарончай прэміі-2024

Лаўрэаты і прадстаўнікі пераможцаў Праваабарончай прэміі-2024

Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год. Прэмія, заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым альянсам”, чацверты раз уручаецца не ў Беларусі, аднак цікавасць да яе ўзрастае з кожным годам. Сёлета для кожнай з чатырох намінацый была прапанаваная самая вялікая колькасць асобаў і ініцыятыў.

Нагадаем, што намінантаў прапануюць арганізацыі, якія далучыліся да Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі і чыя дзейнасць адпавядае вызначэнню паняцця “праваабаронца”, а таксама лаўрэаты Прэміі мінулых гадоў.

Напачатку ўганаравання пераможцаў, якое праходзіць у час наймацнешых рэпрэсій і пераследу грамадскага сектара ў Беларусі, кіраўнік BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак адзначыў вялікую важнасць нацыянальнай праваабарончай прэміі, якая ўручаецца ўжо шаснаццаты раз:

– Дзяржава хочаць абмежаваць нашы правы, а мы, як людзі, спрабуем іх абараніць. Гэты канцэпт, нягледзячы на складанасці сучаснага свету, жыве і зараз.

premia-2024--1.jpg
Андрэй Стрыжак, BYSOL

Па традыцыі, для уручэння прэмій былі прадстаўленыя чатыры намінацыі: “Праваабаронца года”, “Журналіст года”, “Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года” і “Праваабарончая салідарнасць года”. 

У намінацыі “Праваабронца года-2024” у кароткі спіс увайшлі:

Наста Базар – актывістка фемінісцкага руху, удзельніца Каардынацыйнай рады фем-групы, лектарка, ініцыятарка хэштэга #ХопіцьГвалціць;

Павел Левінаў – вядомы віцебскі праваабаронца, прыйшоў у БХК ў 2000 годзе, актывіст кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, аўтар больш за 160 індывідуальных паведамленняў, пададзеных у КПЧ ААН. Па прычыне пераследу з’ехаў за мяжу;

Таццяна Нядбай – актывістка, паэтка, перакладчыца. З 2017 па 2019 год узначальвала Беларускі ПЭН-цэнтр. Пасля яго ліквідацыі беларускімі ўладамі кіраўніца зарэгістраванай ў Польшы літаратурна-праваабарончай арганізацыі Беларускі ПЭН. Намінантку прадстаўляў праваабаронца Андрэй Палуда.

Пераможцу назвала лаўрэатка мінула году, адвакатка, якая абараняла палітвязняў Марфу Рабкову, Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Мікалая Дзядка, Наталля Мацкевіч.

Прэмію атрымала Наста Базар.

premia-2024-8.jpg
Наста Базар.

У намінацыі «Журналіст(ка) года-2024» былі вылучаныя:

Наста Бойка – галоўная рэдактарка "Медыязона Беларусь", якая раней супрацоўнічала з "Еўрарадыё" і Радыё Свабода. Піша на злабадзённыя і праваабарончыя тэмы, у тым ліку закранае тэму рэпрэсій ў Беларусі;

Дзіяна Пінчук – журналістка і актывістка Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Па прычыне пераследу сябраў “Вясны”, пакінула Беларусь увесну 2021 года. Аўтарка журналісцкіх праектаў на сайце. Журналісцкую працу сумяшчае з актывізмам, праводзіць праваабарончыя мерапрыемствы;

Фёдар Паўлючэнка – медыяменеджар і галоўны рэдактар рэсурса Reform.by.

Неспадзявана былі названыя два лаўрэаты. Імі сталі Фёдар Паўлючэнка і Дзіяна Пінчук, якая не змагла прысутнічаць на мерапрыемстве.

premia-2024-3.jpg
Фёдар Паўлючэнка і Наста Васільчук

Яе словы агучыла прадстаўніца “Вясны” і калега Наста Васільчук:

Дзякую праваабарончай супольнасці за высокую ацэнку маёй дзейнасці. Гэта вельмі вялікая і каштоўная падтрымка. У такія цёмныя часы складана заставацца адданай каштоўнасці правоў чалавека і працаваць з гэтай складанай тэмай, але па-іншаму немагчыма, калі ў турме ўся Беларусь. Але мара, надзея і наша карпатлівая праца зменяць гэта і прывядуць нашу краіну да свабоды, я перакананая ў гэтым.

Гэтак жа спадзяюся, што мой кейс зменіць практыку і ўспрыняцце spring96.org (http://spring96.org/) у беларускай праваабарончай супольнасці і медыя-сектары. Відавочна, што мы даўно перасталі быць прэс-службай арганізацыі, а перараслі ў паўнавартасны праваабарончы медыяпраект, прысвечаны рэпрэсіям у Беларусі. Невялікай камандай Інфармацыйнай службы "Вясны" мы штодзённа даносім праўду з дапамогай праваабарончай журналістыкі. Таму гэтая прэмія таксама ацэнка, у асноўным нябачнай, дзейнасці маіх калег і каляжанак з нашага аддзела, якія штодзённа робяць немагчымае, каб утрымліваць на парадку дня палітычны пераслед, катаванні і іншыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Хачу падзякаваць сваім настаўнікам-калегам і каляжанкам, якія давалі ўпэўненасць і веру ў нашую агульную справу і працягваюць гэта рабіць нават з-за кратаў – Валянціну Стэфановічу, Уладзю Лабковічу, Алесю Бяляцкаму, Насты Лойцы. Таксама прысвячаю гэтую прэмію Марфе Рабковай і ўсім палітзняволеным Беларусі.

У намінацыі “Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2024” былі названыя:

Дабрачынны фонд “BYSOL” – няўрадавая грамадская арганізацыя, якая аказвае дапамогу  асобам, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю ў адстойванні правоў чалавека і абароне іх у Беларусі. Аказвае кансультацыйную і практычную дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій;

Ініцыятыва “Палітвязынка” – праект, прысвечаны палітзняволеным беларускам. Актывісткі і валанцёры распавядаюць гісторыі, дзеляцца навінамі і партрэтамі жанчын, якія цяпер адбываюць пакаранне ў калоніях за грамадзянскую пазіцыю і актывізм;

Цэнтр Беларускай Салідарнасці – праваабарончая ініцыятыва, якая актыўна ўзаемадзейнічае з адміністрацыйнымі органамі і судамі для абароны правоў і інтарэсаў грамадзян Беларусі ў Польшчы, якую прадстаўляў яе кіраўнік Уладзімір Кобец.

Перамога засталася за дабрачынным фондам “BYSOL”, які прадстаўляла Ганна Дапшэвічуте. Яна паведаміла, што прэмія пойдзе на данаты і падтрымку дзецяй беларускіх дабраахвотнікаў.

premia-2024-4.jpg
Ганна Дапшэвічуте і Уладзімір Кобец.

У намінацыі “Праваабарончая салідарнасць года-2024”, былі намінаваныя:

Вольга Брыцікава – палітзняволеная лідарка незалежнага прафсаюза "Нафтана". 8 красавіка 2024 года была асуджаная на тры гады, а 20 жніўня Вользе дадалі яшчэ тры гады па новых артыкулах;

Максім Знак – адвакат, былы сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу, сябра выбарчага штабу Віктара Бабарыкі, палітзняволены. 6 верасня 2021 быў асуджаны да 10 гадоў зняволення. намінанта прадстаўляў ягоны калега, адвакат Яўген Пыльчанка.

Ігар Ільяш  – журналіст-фрылансер. Быў затрыманы 22 кастрычніка меркавана за "інтэрв'ю рэсурсам, прызнаным экстрэмісцкімі фарміраваннямі на тэрыторыі Беларусі». Не з'ехаў з Беларусі па прычыне зняволення ягонай жонкі, журналісткі Кацярыны Бахвалавай. Прызнаны палітвязнем.

У намінацыі перамог Ігар Ільяш, якога прадстаўляў Андрэй Шарэнда. Прэмію за зняволенага журналіста атрымаў намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

premia-2024-6.jpg
Барыс Гарэцкі

Падводзячы вынікі ўганараванню Андрэй Стрыжак адзначыў, што ў гэтым годзе які ніколі раней было пададзена на намінаванне ініцыятыў, журналістаў, праваабаронцаў. З’явіліся новыя імёны і ініцыятывы.

"Спадзяюся, што і яны ў наступныя гады будуць намінаваныя, трапяць у шорт-ліст, ці стануць пераможцамі прэміі. Апроч гэтага сёння мы заўважылі трансфармацыю нашага грамадскага поля, Сёння тройчы прагучала важнасць нейкіх карэнных зменаў у нашых структурах. Мы ўсе жывем і развіваемся, што дае спадзяванні на тое, што гэты імпэт, гэтыя намаганні будуць весці да ўмацавання нашай супольнасці і ўрэшце рэшт да жаданых пераменаў у Беларусі", – адзначыў ён.

Пятнаццатая праваабарончая прэмія: трэці год не ў Беларусі, частка пераможцаў – за кратамі

У Вільні ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года - за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека. Падрабязней пра Прэмію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства