Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай группы падалі з цяжкасьцямі
Першы на Берасьцейшчыне прадстаўнік ад Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Ігар Маслоўскі, ён жа - старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада), падаў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай группы ў Брэсцкай Усходняй выбарчай акрузе №3 - па вылучэньню яго кандадатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ. У групу увайшло 65 чалавек.
Аднак сябры камісіі, у якую не ўвайшоў ні адзін прадстаўнік апазіцыі, адказалі яму, што падаваць дакументы пакуль рана. Але грамадскі актывіст, спасылаючыся на Выбарчы кодэкс, пераканаў іх, што прымаць заявы на рэгістрацыю трэба з таго часу, калі камісія створана і яе склад зацьверджаны. Пры гэтым ён казаў пра тое, што, нажаль, у камісію на трапіла сябра БСДП (Грамада) вопытная Натальля Галаніна, былы дэпутат Брэсцкага гарсавета, якая добра ведае пра тэрміны прыема дакументаў, вылучэньня і регістрацыі і якая падказала яму пра гэтае. І толькі тады дакументы былі прыняты на рэгістрацыю, якая працягнецца да 24 ліпеня.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”