viasna on patreon

Смаргонь: Ціск на прэтэндэнта ў кандыдаты не спыняецца

2008 2008-07-25T11:35:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Ірына Вештард 21 ліпеня падала ў Смаргонскую акруговую камісію заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. На наступны дзень - 22 ліпеня між 16.00 і 17.00 дзьверы ў яе кватэру аказаліся размалёванымі чорнаю фарбай. У гэтую ж ноч невядомымі быў папсаваны замок.

Калі 23 ліпеня апоўдні спадарыня Ірына выходзіла з кватэры, дык не змагла уставіць ключ у вонкавую скважыну - верагодней за ўсё туды залілі клей. Міліцыянты, якія прыбылі на месца здарэньня, дапамаглі пераставіць замок. А ўначы з 23 на 24 ліпеня жанчыну пабудзіў моцны гук. Адразу яна вырашыла што гэта зваліўся вазон з кветкамі - такое ўжо здаралася. Але зайшоўшы ў залю, яна пабачыла на падлозе невялікі камень і пабітае шкло, а адхінуўшы фіранкі - дзірку ў шыбе і трэшчыны, якія ад яе разыходзіліся. А палове на другую начы камень разьбіў двайное шкло вакна і трапіў у пакой. Па ўсіх трох фактах Ірына Вештард выклікала міліцыю, але плёну тое не прынесла - хоць міліцыянты і зафіксавалі ўсе гэтыя выпадкі, склаўшы адпаведныя пратаколы, пры гэтым яны фатаграфавалі кватэру. Па словах спадарыні Ірныны, яна ня мае асабістых ворагаў, якія б ёй помсьцілі, і здарэньні яна лічыць палітычна матываваным тэрарызмам. На яе, жанчыну, вырашылі аказаць такі моцны ціск, але спн. Вештард заявіла што ні ў якім разе не здыме сваёй кандыдатуры.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства