Баранавічы: Утойваецца інфармацыя пра месцы працы сяброў акруговых камісій
Інфармацыю пра месцы працы і пасады сябраў акруговых камісій забаранілі друкаваць па ўсім Баранавіцкім рэгіёне. Пры гэтым такія дадзеныя камісіі не даюць не толькі назіральнікам, а нават сябрам камісій. Так, сябру акруговай камісіі Баранавіцкай сельскай акругі № 7 Яну Савіцкаму да гэтага часу не ўдаецца атрымаць такую інфармацыю.
24 ліпеня на паседжанні акруговай каміссіі № 7 нават было праведзена галасаванне, ці даваць гэтыя дадзеныя, і большасцю галасоў камісія адмовіла іх даваць. Супраць такога рашэння галасаваў толькі адзін сп. Савіцкі.
Старшыня камісіі Пётр Дубоўскі — ён жа намеснік дырэктара баранавіцкай птушкафабрыкі па ідэалагічнай працы лічыць, што выдача гэтых дадзеных – гэта ўмяшальніцтва ў асабістае жыццё сябраў камісіі!!!
Аказваецца, такім галасаваннем любая акруговая камісія можа праігнараваць 65 артыкул Канстытуцыі РБ і 13 артыкул Выбарчага кодэкса адпаведна.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”