viasna on patreon

Рэгіянальныя дзяржаўныя СМІ засакрэчваюць інфармацыю пра склад акруговых камісій

2008 2008-07-29T12:59:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некаторыя рэгіянальныя дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі палічылі, што жыхарам раёнаў не патрэбна ведаць інфармацыю пра цяперашнія выбары, а тым больш пра склад акруговых камісій.

 

Так, грамадска-палітычная газета Ляхавіцкага раёна (Брэсцкая вобл.) “Ляхавіцкі веснік” у нумары 55 за 19.07.08г. зьмясціла толькі невялічкую інфармацыю аб тым,  што 14 ліпеня ўтворана акруговая выбарчая камісія № 7 (Баранавіцкі і Ляхавіцкі раёны), паведаміла, хто абраны старшынёй, намеснікам старшыні і сакратаром камісіі і дзе яна месьціцца ды тэлефон і вырашыла, што гэтага дастаткова.   

 

Івацэвіцкая грамадска-палітычная газета “Івацэвіцкі веснік” у нумары 57 ад 18.07.08 г. зьмясціла маленькую інфармацыю аб тым, што створана акруговая камісія № 11 Івацэвіцкай выбарчай акругі, куды ўваходзяць Івацэвіцкі і Ганцавіцкі раёны, а таксама ад якіх партый і грамадскіх арганізацый вылучэнцы і зьмешчаны прозьвішча, імя і імя па-бацьку старшыні, намесніка старшыні і сакратара камісіі, а ў наступным нумары 58 ад 22 ліпеня – інфармацыя пра адрас працы камісіі. 

 

Амаль такую ж інфармацыю зьмясціла і грамадска-палітычная газета Ганцавіцкага раёна – “Савецкае палесьсе” у нумары 57 ад 19 ліпеня. У ёй указаны толькі спіс траіх сябраў камісіі № 11 ад Ганцавіцкага раёна і спіс кіраўніцтва камісіі – старшыня, намеснік і сакратар.  І ўсё! Чатыры раёны засталіся без інфармацыі пра поўны склад камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”     

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства