Берасьцейшчына: дэмакраты зарэгістравалі ініцыятыўныя групы ў 14 з 16 акругаў
На Берасьцейшчыне падведзеныя вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты ад удзельнікаў кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
У акруговых камісіях зарэгістраваныя 14 ініцыятыўных груп: 5 – ад Партыі БНФ, 4 – ад ПКБ, 3 – ад БСДП (Грамада) і 2 – ад АГП.
Ад Партыі БНФ зарэгістраваныя групы ў падтрымку старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Зьміцера Шыманскага, ягонага намесніка Юрася Губарэвіча, кіраўніка Кобрынскай суполкі БНФ Аляксандра Меха, партыйных актывістаў Уладзіміра Казекі (Днепра-Бугская выбарчая акруга №10 і Віталя Каратыша (Лунінецкая выбарчая акруга №13).
Ад ПКБ зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы першага сакратара Брэсцкага райкама ПКБ Анатоля Новіка, актывістаў Аляксандра Галькевіча (Баранавіцкая Усходняя выбарчая акруга №6), Яўгена Перца (Пінская гарадская выбарчая акруга №14) і Аляксандра Апанасюка (Столінская акруга №16).
Ад БСДП (Грамада) зарэгістраваны “групы падрымкі” выконваючага абавязкі старшыні партыі Анатоля Ляўковіча, кіраўніка абласной арганізацыі Ігара Маслоўскага і ягонага намесьніка Валянціна Лазарэнкава.
Ад АГП – ініцыятыўныя групы Нікалая Чарнавуса (Баранавіцкая Заходняя акруга №5) і Рыгора Грыка (Баранавіцкая вясковая акруга №7).
Засталіся “вакантнымі” для АДС Івацэвіцкая выбарчая акруга №11 і Пінская вясковая акруга №15, хоць у адзіным спісе ад АДС гэтыя акругі значыліся адпаведна за Т.Анташкевічам (БСДП (Грамада) і А.Сухаверхім (Партыя БНФ).
Як высветлілася, першы захварэў на сэрца. Другі прэтэндэнт у кандыдаты, як растлумачыў Зьміцер Шыманскі, “несур’ёзна паставіўся” да агульнай партыйнага вылучэньня.
Цяпер перад створанымі групамі стаіць нялёгкая задача – кожнай з іх трэба сабраць за свах кандыдатаў не меньш за адну тысячу галасоў - да 18 ліпеня, да пачатку рэгістрацыі кандыдатаў у камісіях.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”