viasna on patreon

Барысаўскі райвыканкам утварыў участкі

2008 2008-07-29T13:06:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт сваім рашэньнем ад 23 ліпеня 2008 года №844 утварыў участкі для галасаваньня па выбарах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня. Па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 сфармавана 46 участкаў, а па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе - 50.

 

Прынцыповых зменаў па колькасьці і месцу размяшчэньня ўчастковых камісій у параўнаньні з мінулымі выбарамі не адбылося. Рашэньне аб фармаваньні ўчасткаў было апублікавана ў нумары выканкамаўскай газеты "Адзінства" за 26 ліпеня 2008 года.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства