Берасьце: У пракуратуры падцьвердзілі, што з пагрозамі тэлефанавалі с дэпутацкай прыёмнай
28 ліпеня кіраўнік Кобрынскай суполкі БНФ Аляксандр Мех, звольнены з працы ў мясцовым упраўленьні магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз” (фармальна з-за заканчэньня тэрміну кантракта, а фактычна – з-за намеру удзельнічаць ад АДС у парламенцкіх выбарах), падаў заяву ў суд Кобрынскага раёна.
Ён просіў аднавіць яго ў працы, кампенсаваць за вымушаны прагул і за маральную шкоду 500 тысяч рублёў.
Акрамя таго, Мех атрымаў адказ з Кобрынскай раёнай пракуратуры, куды ён зьвяртаўся са скаргай пасля таго, як яму з абразамі і пагрозамі тэлефанаваў незнаёмы чалавек і ягоны мабільны тэлефон зафіксаваў нумар прыёмнай дэпутата Віктара Кучынскага. У пракуратуры падцьвердзілі, што на самой справе телефанавалі з той дэпутацкай пріёмнай. Але яны не здолелі ўстанавіць, што ён пагражаў Меху.
Скарга на дзеяньні начальніка мясцовага упраўленьня магістральных газаправодаў У.Галашкі і начальніка Кобрынскага аддзела КДБ А.Басько пераслана на рэагаваньне ў Пракуратуру РБ, як і скарга ў Цэнтрвыбаркам.
Адказу з абласнога упраўленьня КДБ на неправамоцныя дзеянні А.Басько пакуль не было.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”